21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дробных банкаў стане менш?..

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ГРЫШЫН

Фiнансы

Практыка паказвае, што банкi са сцiплым капiталам, якiя зарэгiстраваны на тэрыторыi свабодных эканамiчных зон нашай краiны, недастаткова эфектыўныя ўстановы. Што, зразумела, не магло не застацца па-за ўвагай i галоўнага банка Беларусi. У сувязi з гэтым Нацыянальны банк зрабiў пэўныя захады, якiя, як лiчаць спецыялiсты, дазволяць не толькi зрабiць больш эфектыўнай працу такiх устаноў, але таксама павысяць i ступень даверу клiентаў i iнвестараў да банкаў.

— Прааналiзаваўшы дзейнасць банкаў, зарэгiстраваных на тэрыторыi свабодных эканамiчных зон (СЭЗ), Нацыянальны банк прыйшоў да высновы, што эфектыўнасць iх функцыянавання, выкананне задач па прыцягненню замежных iнвестыцый i развiццё эканомiкi СЭЗаў стрымлiваецца недастатковым узроўнем капiталiзацыi гэтых банкаў, — гаворыць начальнiк упраўлення iнфармацыi галоўнага банка краiны Анатоль ДРАЗДОЎ. — Справа ў тым, што памер капiталу з’яўляецца вызначальнай велiчынёй маштабу дзейнасцi банка.

— Умоўна кажучы, банк з уласнымi сродкамi ў 500 тысяч еўра наўрад цi здольны развiвацца...

— Дынамiчнае развiццё банкаў — рэзiдэнтаў свабодных эканамiчных зон, пашырэнне спектра аказваемых iмi паслуг i, адпаведна, павелiчэнне клiенцкай базы i аб’ёмаў аперацый магчымыя толькi пры актыўным нарошчваннi гэтымi банкамi ўласнага капiталу, у тым лiку i шляхам прыцягнення прамых iнвестыцый з-за мяжы. Вось у сувязi з гэтым на апошнiм пасяджэннi праўлення Нацыянальнага банка i былi ўнесены змяненнi ў Правiлы стварэння i рэгулявання дзейнасцi банкаў на тэрыторыi СЭЗаў рэспублiкi.

Як падкрэслiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацбанка, змяненнi ў першую чаргу прадугледжваюць адмену льгот па мiнiмальнаму памеру статутнага фонду i ўласных сродкаў (капiталу) для банкаў — рэзiдэнтаў СЭЗ. Гэта значыць, што цяпер банкi, якiя зноў рэгiструюцца на тэрыторыi СЭЗ, будуць атрымлiваць лiцэнзii на ажыццяўленнне аперацый на агульных умовах. У той жа час яны змогуць функцыянаваць без лiцэнзiйных абмежаванняў кола контрагентаў. Што ж датычыцца дзеючых банкаў — рэзiдэнтаў СЭЗ, то, з улiкам патрабаванняў Iнвестыцыйнага кодэкса Беларусi, iм устаноўлены пяцiгадовы тэрмiн нарошчвання ўласных сродкаў з моманту iх рэгiстрацыi. За гэты час апошнiя банкi павiнны давесцi свой капiтал да агульнаўстаноўленых памераў, гэта значыць да сумы, эквiвалентнай 5 мiльёнам еўра для дзеючага банка, а для банка, якi мае лiцэнзiю на прыцягненне ва ўклады сродкаў фiзiчных асоб, — да сумы, эквiвалентнай 10 мiльёнам еўра.

Як адзначаюць у Нацбанку, па меры нарошчвання ўласнага капiталу да ўстаноўленага памеру банкам — рэзiдэнтам СЭЗ будуць выдадзены лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый агульнаўстаноўленага ўзору, з моманту атрымання якiх рэгуляванне iх дзейнасцi будзе ажыццяўляцца ў агульным парадку, прадугледжаным для банкаў — рэзiдэнтаў Беларусi, без эканамiчных iльгот i абмежаванняў, устаноўленых Правiламi стварэння i рэгулявання дзейнасцi банкаў на тэрыторыi свабодных эканамiчных зон нашай краiны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Практыка паказвае, што банкi са сцiплым капiталам, якiя зарэгiстраваны на тэрыторыi свабодных эканамiчных зон нашай краiны, недастаткова эфектыўныя ўс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика