Ад Падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктур
Ад Падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры
Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прымае работы на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2006 года. Згодна з Палажэннем аб Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастатцтва і архітэктуры прэміі прысуджаюцца: — за таленавітыя, глыбокія па зместу і адметныя па форме творы літаратуры, выяўленчага мастацтва, дызайну, архітэктуры, тэатральныя пастаноўкі, кінафільмы, музычныя творы; — выдатныя дасягненні выканальніцкага майстэрства, якія маюць эстэтычную каштоўнасць і ўносяць значны ўклад у беларускую нацыянальную культуру; — маштабныя публікацыі ў галіне журналістыкі, выдатныя даследчыя працы ў галіне літаратуразнаўства і мастацтвазнаўства, тэорыі і гісторыі мастацтва. Творы літаратуры і мастацтва, дызайну, навуковыя працы і архітэктурныя збудаванні прымаюцца да разгляду не раней, чым праз год пасля іх апублікавання ў друку, публічнага выканання, пабудовы. Творы літаратуры, журналістыкі, публіцыстыкі, выяўленчага мастацтва, архітэктуры, дызайну, навуковыя працы павінны быць апублікаваны, выстаўлены для публічнага прагляду, пабудаваны не болей чым за пяць год, а кіна- і тэлефільмы, тэатральныя, радыё- і тэлеспектаклі, канцэртныя праграмы публічна выкананы, паступілі ў пракат не больш чым за тры гады да даты прысуджэння прэмій. Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прысуджаюцца адзін раз у два гады (кожны цотны год). Памер прэміі ўстанаўліваецца пры зацвярджэнні рашэння аб яе прысуджэнні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Вылучэнне работ на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры ажыццяўляецца калегіямі міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, творчымі і грамадскімі аб`яднаннямі, установамі культуры, навукі і вышэйшай адукацыі, рэдакцыямі газет і часопісаў, выдавецтвамі, іншымі арганізацыямі, калектывамі працоўных арганізацый рэспублікі. Рашэнне аб вылучэнні работы прымаецца адкрытым галасаваннем, а аб вылучэнні кандыдатаў у калектыў саіскальнікаў — тайным галасаваннем з удзелам усіх аўтараў работы (пры наяўнасці кворуму, прынятага ў арганізацыі, дзе праводзіцца галасаванне). У склад калектыву, які вылучаецца, могуць уваходзіць толькі асобы, якія з`яўляюцца аўтарамі дадзеных твораў. Тайнае галасаванне кандыдатур саіскальнікаў праводзіцца па месцы іх працы або ў арганізацыі, якая іх вылучае. Не дапускаецца вылучэнне на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры работ, аўтары якіх раней адзначаны за іх дзяржаўнымі ўзнагародамі. Не дапускаецца і адначасовае прадстаўленне адной і той жа работы (або кандыдатуры) на атрыманне Дзяржаўнай прэміі іншай дзяржавы. Не дапускаецца ўключэнне ў калектыў саіскальнікаў асоб: — толькі па прыкметах адміністрацыйнага, кансультатыўнага і арганізацыйнага дачынення да работы; — раней удастоеных за гэту работу дзяржаўнай узнагароды; — уключаных у калектыў аўтараў работы, вылучанай на атрыманне міжнароднай прэміі або прэміі іншай дзяржавы. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь паўторна не прысуджаецца. У састаў калектыву саіскальнікаў могуць быць уключаны асобы, якія не з`яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, але выконвалі работу па сумесных з арганізацыямі рэспублікі планах і праграмах і вылучаны гэтымі арганізацыямі. Работы, вылучаныя на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, прымаюцца да разгляду Падкамітэтам па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры да 1 лютага 2006 года і разглядаюцца ў два этапы. На першым этапе адбіраюцца работы для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне прэміі, на другім — прымаецца рашэнне аб прадстаўленні работ да прысуджэння прэміі. Па ўсіх пытаннях, звязаных з вылучэннем і афармленнем работ, звяртацца ў Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры па адрасу: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1/2, пакой 412, тэл./факс 284-23-81. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад Падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктур Министерство финансов Украины не сможет гарантировать стабильную выплату пенсий своим гражданам в следующем году, если Верховная рада откажется ограни |
|