21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыццёвая арыфметыка вакол домiка ў вёсцы

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае старшыня Камзема Георгiй Кузняцоў

(Працяг. Пачатак у «Звяздзе» за 10 лiстапада.)

Мая мацi аформiла тэхнiчны пашпарт на дом. На зямельны ўчастак атрымала толькi пасведчанне аб прыватызацыi. Трэба было яшчэ рабiць дзяржаўны акт на зямлю. Мацi падала заяву на атрыманне дзяржакта, але не паспела зарэгiстраваць усе гэтыя дакументы, бо памерла. Што нам зараз рабiць?

Тамара Камiнская, г. Мiнск.

— Вы ў спадчыну яшчэ не ўступiлi?

— Не, але сам дом як пабудова быў зарэгiстраваны.

— Шкада, але сёння вашу праблему са спадчынай можа вырашыць толькi суд. Зараз дом не можа быць зарэгiстраваны без зямельнага ўчастка. У тэрытарыяльных агенцтвах па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру зарэгiстраваць нерухомую маёмасць на iмя чалавека, якi памёр, немагчыма. Згодна з нашым заканадаўствам, высветлiць i зафiксаваць той факт, што дом i ўчастак зямлi пры жыццi належалi вашай мацi, можа толькi суд.

— Але гэта вельмi складана i зойме шмат часу...

— Калi няма жадання звяртацца ў суд, можна адмовiцца ад уласнасцi на прыватызаваную зямлю. Калi вы ўступiце ў спадчыну на дом, то сельскi Савет сваiм рашэннем можа выдзелiць спадчыннiкам зямельны ўчастак для абслугоўвання жылога дома.

— Аднак зямельны ўчастак ля дома немаленькi, а зямля ў вёсцы Забалацце мае iстотны кадастравы i рынкавы кошт...

— Тады звяртайцеся ў суд, якi зарэгiструе вашы правы на спадчыну. А калi ёсць час, то пачакайце. Магчыма праз некалькi месяцаў будзе прыняты ўказ прэзiдэнта, згодна з якiм дзяржаўныя акты на зямельныя ўчасткi ўвогуле будуць адменены.

Памерлi мае бацькi, пасля якiх застаўся ў спадчыну дом. На гэтую нерухомасць я адзiны спадчыннiк. Сёння на гэты дом ужо знайшоўся пакупнiк. Што мне трэба зараз рабiць, каб можна было даволi хутка аформiць усе дакументы i прадаць дом?

Сяргей Валадзько, г. Салiгорск.

— Якiя дакументы на гэты дом у вас зараз ёсць?

— Ёсць тэхнiчны пашпарт на пабудову. А вось на зямельны ўчастак нiякiх папер практычна няма.

— Зараз вам трэба абавязкова аформiць дакументальна зямельныя адносiны наконт зямельнага ўчастка, на якiм стаiць гэты дом.

— Але я не збiраюся карыстацца ўчасткам. Я дом прадаю.

— Калi вы прапануеце пакупнiку жылы дом на будаўнiчыя матэрыялы, тады няхай будучы гаспадар бярэ гэту пабудову i кладзе яе ў «кiшэню». Гэта ў выпадку, калi прапанаваць дом без зямлi. Але цi будзе згодны купiць дом на такiх умовах ваш пакупнiк?

— Аднак раней гэтым домам i зямлёй карысталiся без адпаведнага афармлення зямельнага ўчастка...

— Сёння на зямлi пачалi наводзiць парадак. Зараз у Кодэксе аб зямлi ёсць артыкул, згодна з якiм, пры пераходзе права ўласнасцi на пабудову пераходзiць права валодання цi карыстання зямельным участкам для абслугоўвання i карыстання жылым домам. Але ў вас па дакументах гэтага ўчастка няма ўвогуле. Пакуль.

— Няхай будучы гаспадар купiць у мяне дом, а потым iдзе да мясцовых уладаў i патрабуе зямельны ўчастак для абслугоўвання гэтага жылога дома.

— Не ўсё так проста. Розныя людзi бываюць, i розныя жыццёвыя сiтуацыi. А што, калi старшыня сельсавета адмовiць вашаму пакупнiку i не дасць зямельны ўчастак для абслугоўвання гэтага дома? Трэба вам аформiць на сваё iмя гэты зямельны ўчастак. Калi дом стаiць у сельскай мясцовасцi, то вам трэба будзе заплацiць 56 цi 103 тысячы рублёў. Гэта не вельмi вялiкiя грошы, але ў гэтым выпадку вы прапануеце на продаж не будматэрыялы, а суцэльны аб’ект нерухомай маёмасцi. Такi аб’ект на рынку каштуе значна больш.

Адна мая знаёмая прапануе мне набыць у яе недабудаваны домiк у Дзяржынскiм раёне. Якiя дакументы мне трэба патрабаваць у яе, каб аформiць здзелку згодна з законам?

Аляксандр Л., г. Мiнск.

— А якiя дакументы ў яе ёсць па зямлi?

— Зямельны ўчастак у гэтай жанчыны яшчэ не прыватызаваны...

— Архiтэктурнае накiраванне па збудаванню маецца?

— Ёсць такi дакумент.

— Цi ёсць у прадаўца папера аб дазволе мясцовага сельсавета на будаўнiцтва ў гэтым месцы жылога дома?

— Так, магчыма ёсць...

— Гэта трэба ведаць дакладна. У Дзяржынскiм раёне сёння зямля каштуе даволi дорага. З вашага боку павiнен быць даволi сур’ёзны падыход да гэтай здзелкi. Набываць такi аб’ект без зямлi не трэба. Я б вам параiў крышку пачакаць. Магчыма, праз пэўны час будзе прыняты ўказ кiраўнiка дзяржавы аб незавершаным будаўнiцтве. Там будзе акрэслены парадак ажыццяўлення такiх здзелак. Магчыма, у гэтым дакуменце будзе iсцi гаворка аб тым, што пры продажы незавершанага будаўнiцтва да новага гаспадара будзе аўтаматычна пераходзiць права i на зямельны ўчастак.

У нас дом належыць двум уладальнiкам. Зямельны акт я аформiў. Кватэры ў доме аднолькавыя. У свой час мы прасiлi даць нам зямлю наступным чынам: мне — 15 сотак, а суседу — 10 сотак. Нам так i падзялiлi. Калi дзяржаўны акт на зямлю нам рэгiстравалi, сельскi Савет гэтую прапорцыю памяняў. У акце зараз прапiсана, што кожнаму з нас выдаецца па палове агульнага ўчастка, каб было пароўну.

Уладзiмiр Статкевiч, Брэсцкая вобласць.

— Усё правiльна напiсалi.

— Але зараз сусед з гэтым не згодны. Ён кажа, што больш як 10 сотак яму не трэба. Яшчэ 2,5 соткi яму непатрэбны — i ўсё тут. Крыўдзiцца на мяне...

— Калi ў вас няма спрэчак з суседам наконт мяжы, то праблема вырашаецца проста. Вам трэба напiсаць у сельсавет заяву аб тым, што ваша доля зямельнага ўчастка будзе большая за палову агульнага ўчастка, а суседу застанецца меншая доля. На гэты конт патрэбна адпаведнае рашэнне сельскага Савета i абавязкова — згода двух саўладальнiкаў жылога дома. Дадатковых вымярэнняў зноў рабiць не трэба. Будуць унесены толькi змяненнi ў дзяржаўны акт на зямлю.

У мужа ў жнiўнi памерла мацi. Акрамя майго мужа ў яе ёсць яшчэ дзве дачкi. Мацi завяшчання не пакiнула. Да гэтага ўвесь час iшла гаворка аб тым, што жылы дом будзе належаць усiм траiм дзецям. Дом знаходзiцца ў вёсцы. Вёска тая зусiм неперспектыўная, бо жывуць там толькi старыя пенсiянеры. На гэты дом не засталося нiякiх дакументаў. Няма на яго нi тэхнiчнага пашпарта, няма дамавой пагаспадарчай кнiгi i ўвогуле няма нiчога. Што трэба зараз рабiць мужу, каб неяк аформiць гэту нерухомую маёмасць?

Спадарыня Таiса, вёска Мiкойты, Лiдскi раён.

— Вам лепш зараз адразу падысцi ў мясцовы сельскi Савет па месцы «прапiскi» дома. Як я разумею, дом пабудаваны даволi даўно — не раней за 1985 год.

У сельскiм Савеце на падставе Указа прэзiдэнта № 368 мы падрыхтавалi i разаслалi ў сельскiя населеныя пункты метадычныя рэкамендацыi аб тым, што трэба рабiць у падобных на ваш выпадках. Яны там аформяць нерухомую маёмасць у спадчыну згодна з новымi правiламi.

— Як даўно пачала дзейнiчаць гэтая рэкамендацыя?

— Указ пачаў дзейнiчаць толькi з 18 кастрычнiка. Указ кiраўнiка дзяржавы ад 11 жнiўня 2005 года «Аб некаторых пытаннях адчужэння дамоў у сельскiх населеных пунктах» дазваляе жыхарам вёсак прадаваць свае хаты па спрошчанай схеме без папярэдняй дзяржаўнай рэгiстрацыi гэтай маёмасцi.

Гэты дакумент зараз дазваляе адчужаць аб’ект нерухомасцi ў сельскай мясцовасцi, калi апошнi знаходзiўся ў грамадзян на праве ўласнасцi, па спрошчанай схеме, калi гэты жылы дом цi iншыя збудаваннi былi пабудаваны да 1985 года, i на iх не былi зроблены пазней тэхнiчны пашпарт, а таксама дзяржаўны акт на зямлю.

Справа ў тым, што ў 1985 годзе пачала дзейнiчаць пастанова ўрада па абавязковаму тэхнiчнаму ўлiку i рэгiстрацыi нерухомасцi на тэрыторыi рэспублiкi. Такiм чынам, указ пашыраецца толькi на жылыя дамы ў вёсцы, iнфармацыя аб якiх унесена ў пагаспадарчую кнiгу сельскага выканкама да 19 сакавiка 1985 года i якiя да гэтай даты не прадавалiся i не абменьвалiся. Таксама ўказ пашыраецца i на дамы, якiя пасля 1985 года былi падораны або атрыманы ў спадчыну.

(Працяг будзе.)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае старшыня Камзема Георгiй Кузняцоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика