21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чалавек з гiсторыяй

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...Кабiнет аўтара i вядучага Алеся Матафонава нагадвае своеасаблiвы музей. Неверагодная колькасць кнiг i папер, складзеных на сталах i шафах, дзiўнага жанру карцiна, цяжкая падстаўка-сава — як напамiн пра адну з мiнулых праграм. Дый сам Алесь, бадай, самы вядомы з тэлевiзiйных «музейшчыкаў», улюбёных у беларускую гiсторыю, культуру, мову... На мове, мiж iншым, ён не толькi вядзе ўсе свае праграмы, але i проста размаўляе ў жыццi, што з’яўляецца прадметам гонару для ўсiх калег па ТБ (даруйце за каламбур — дзiўна, што беларусаў гэта здзiўляе!).

Першая праграма Алеся — «Бiяграфiя слова» — доўжылася ўсяго 3 хвiлiны. Пазней «Бiяграфiю...» перайменавалi ў «Алхiмiю слова» i павялiчылi фармат да 5 хвiлiн. Самым доўгiм быў гiстарычны экскурс у «Адкрыты архiў» — 26 хвiлiн. Навiнка цяперашняга сезона — прысвечаны беларускай матэрыяльнай культуры праект «Маем рэчы» iдзе ў нядзелю 13 хвiлiн. «Такi дынамiзм — гэта ўласная рыса характару, патрабаванне эфiру цi свядомае процiпастаўленне зацягнутым «лекцыям» навукоўцаў кшталту Гардона?» — удакладнiла я. Алесь растлумачыў, што на тэлебачаннi хапае праграм з не запланаваным загадзя хранаметражам, i на першым часе яго мiнiяцюрныя перадачы былi проста неабходныя, хоць i не мелi дакладна вызначанага месца ў сетцы вяшчання. «Прапiску» па нядзелях i «Алхiмiя слова», i «Адкрыты архiў» атрымалi адносна нядаўна. Калi ж гэтыя праекты спынiлi iснаванне, эфiрнае месца ў спадчыну перайшло да новай, пятай па лiку Алесевай праграмы «Маем рэчы».

— Так, напрыканцы мiнулага тэлесезона «Адкрыты архiў» перастаў выходзiць у эфiр, але гэта не значыць, што ў нашай гiсторыi не засталося белых плям. Iх яшчэ хапае. Аднак калi «Архiў» быў прысвечаны збольшага малавядомым фактам беларускай гiсторыi, архiўным дакументам, то ў новай праграме мне захацелася звярнуцца да чагосьцi больш рэчыўнага, што можна ўбачыць, крануць рукамi. Бо самае важнае для музейшчыкаў — захаваць тыя цi iншыя матэрыяльныя сведчаннi, а для карэспандэнтаў — расказаць пра гэта iншым людзям. Я буду рады, калi мая праграма дапаможа гаспадарам старых рэчаў (можа, не такiх ужо аўтэнтычна-сярэднявечных, а нават «маладых», часоў першай сусветнай вайны) зiрнуць на iх крыху па-iншаму, пачаць ставiцца з большай павагай, цанiць тое, што яны маюць, а не выкiдваць i не аддаваць за бесцань. Назву «Маем рэчы», мiж iншым, прапанаваў гiсторык Алесь Белы, якi часта выступае кансультантам у праграме. Я расказаў яму пра iдэю, Алесь прынёс некалькi варыянтаў, з якiх найбольш спадабалася менавiта «Маем рэчы». Гэта ўстойлiвае спалучэнне настолькi прыжылося, што зараз паўсюль праграму называюць толькi па-беларуску. (Замест каментарыя працягваю Алесю бланк пропуску ў Белтэлерадыёкампанiю, дзе чорным па беламу пазначана: «редакция программы «Имеем вещи». Смяёмся. — Аўт.).

— Алесь, адкуль у праграме «Маем рэчы» з’явiлiся пластылiнавыя персанажы, у прыватнасцi твой двайнiк?

— У афармленнi праграмы мы вырашылi скарыстаць анiмацыю ў першасным сэнсе гэтага слова — як «адухаўленне нежывых прадметаў». Раз гаворка iдзе пра рэчы, то i пачынацца яна павiнна не з людзей, а з рэчаў, якiя iх iмiтуюць. Прыдумвае i робiць увесь шэраг пластылiнавых герояў адзiн чалавек — трэцякурснiца Ганна Горлач. Што атрымлiваецца, бачна на экране. Мне спадабаўся, як ты кажаш, «двайнiк», нават хацелася пакiнуць яго сабе. Шкада толькi, што пластылiн — матэрыял недаўгавечны, i ўсiх персанажаў хапае толькi на адны здымкi, дый тое пад канец постацi ператвараюцца ў гэткiя рознакаляровыя камячкi.

— Паглядзела я адну з першых перадач, дзе гаворка iдзе пра баброў, пранiклася тваiм жаданнем паспрабаваць сябе ў ролi лоўчага. Ты ўвогуле ўсе справы будзеш выпрабоўваць на сабе?

— Я стараюся так рабiць, але не заўсёды атрымлiваецца. Напрыклад, сыр я дапамагаў «рабiць»... языком. На тое, як iдзе праца над маляванымi дыванамi — сёння гэта амаль забытае i вельмi складанае майстэрства — увогуле толькi стаяў i глядзеў, бо ад мяне было б больш шкоды, чым карысцi. Калi ж паспрабаваў дапамагчы знакамiтаму музычнаму майстру Алесю Ласю рабiць дуду, то ён мяне адагнаў — маўляў, пагуляй убаку, не перашкаджай. Як сказаў Алесь, кожны iнструмент мае сваю душу, адбiтак чалавека, якi прыклаў да яго руку, таму справа гэта вельмi тонкая i адказная. Ну, я i не спрачаўся. Але жадання дакрануцца да гiсторыi не страцiў — калi гаворка будзе iсцi, напрыклад, пра старабеларускую кухню, абавязкова паспрабую штосьцi зрабiць сам.

— Але, пагадзiся, гiстарычна-культуралагiчная тэматыка — не самая папулярная. Як утрымаць гледача ля экрана i прывучыць яго глядзець асветнiцкiя праграмы калi не пастаянна, то больш-менш рэгулярна?

— На маю думку, трэба проста быць шчырым. I на экране, i па другi яго бок. А яшчэ абавязковая зваротная сувязь. Калi нешта не падабаецца, калi ёсць слушныя заўвагi i прапановы, крытыка, пахвала — варта ўсяго толькi выказаць сваё меркаванне, паспрабаваць што-небудзь змянiць.

— Алесь, па адукацыi ты — драматург. Не думаеш як-небудзь пацвердзiць дыплом i напiсаць п’есу?

— Я часта жартую, што я драматург без анiводнага твора. Цiкава, але з выпускнiкоў майго курса (дарэчы, гэта быў першы ў гiсторыi Беларусi набор на спецыяльнасць «драматургiя») — 4 чалавекi — нiхто не працуе па спецыяльнасцi! Усе абралi ў жыццi нейкую iншую прафесiю. Асабiста мне адукацыя вельмi дапамагае ў рабоце, бо перадача — гэта той жа спектакль, для якога трэба напiсаць сцэнарый, знайсцi завязку, развiццё, кульмiнацыю i развязку. Я выступаю i рэжысёрам, i сцэнарыстам, i аўтарам-вядучым. У iдэале павiнен атрымацца цэласны паўнавартасны сюжэт. А наконт пацвярджэння дыплома... Я вельмi хацеў бы зняць фiльм на гiстарычную тэматыку. Толькi не пра Вялiкую Айчынную вайну. Натуральна, гэта вельмi важны i цяжкi перыяд у нашай гiсторыi, але ж была яшчэ Грунвальдская бiтва, зыход якой шмат у чым прадвызначылi беларусы, i мноства iншых знакавых падзей.

— Я ведаю пра тваю прыхiльнасць да рыцарскага руху — «трылогiю», прысвечаную леташняму фэсту «Белы замак», сярод рыцараў i рэканструктараў не глядзеў толькi лянiвы. Чакаць якi-небудзь праект на гэту тэму?

— Калi шчыра, рыцарства для мяне было хутчэй юнацкiм захапленнем. Ведаеш, гэта ж сапраўдная рамантыка — прымераць строi, патрымаць у руках зброю, памахаць мячом... Думаю, праз гэта многiя прайшлi. Перыяд «рыцарства» стаў для мне адным з крокаў па лесвiцы творчага развiцця, i, магчыма, ён вырасце ў нешта больш сур’ёзнае.

— У Алега Лукашэвiча ў вынiку ягоных творчых вандровак назбiралася цэлая фотавыстава, Юрый Жыгамонт з кожнага «Падарожжа дылетанта» прывозiць новы прадмет у калекцыю... Ад тваёй праграмы што-небудзь рэчыўнае на памяць засталося?

— Не. Была такая iдэя — стварыць музей праграмы, але пакуль што ўвасаблення яна не знайшла: сам я нiчога не збiраю, а спецыяльна «на памяць» рэчаў не дораць. Хоць, прыгадваю, некалi мы з лiдарам гурта «Юр’я» Юрыем Выдронкам ездзiлi ў фальклорную экспедыцыю па далёкiх вёсачках. I адна бабулька падарыла мне на памяць самаробны вышываны рушнiк. Было вельмi прыемна, i я з задавальненнем пакiнуў гэту рэч сабе. Мажлiва, з яе i пачнецца стварэнне музея? (Усмiхаецца.)

— Зразумела, што Першы нацыянальны канал нiколi не ператворыцца ў канал «Дыскаверы», аднак выхаваўчую i асветнiцкую функцыю тэлебачання нiхто не адмяняў. На тваю думку, якiх праграм не хапае, каб запоўнiць гэту нiшу?

— Не хапае найперш людзей, прафесiяналаў, якiя згадзiлiся б распрацоўваць гэту тэматыку. Бо прыдумаць iдэю праграмы — адно, з гэтым можа справiцца i адзiн чалавек, а каб яе ажыццявiць, патрэбна цэлая каманда. Я магу нагенерыраваць мноства праектаў, толькi ўсё адно не абысцiся без памочнiкаў, якiя будуць iх рэалiзоўваць. I калi знойдуцца жадаючыя падтрымаць задумку — буду толькi рады.

Гутарыла Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Кабiнет аўтара i вядучага Алеся Матафонава нагадвае своеасаблiвы музей. Неверагодная колькасць кнiг i папер, складзеных на сталах i шафах, дзiўнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика