21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чалавек? Звер? Пярэварацень?

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арцём ХАНIН

Планета жывёл

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 12 лістапада.)

На Фiджы дзядуля замкнуў унука ў куратнiку пасля смерцi яго бацькоў — i забыўся пра яго. Хлопчык вырас сапраўднай курыцай цi, дакладней, пеўнем, з усiмi яго звычкамi. У Кiтаi знайшлi трох гадаванцаў вялiкiх панд. Аднак нiхто яшчэ не зрабiў гадаванца авечак, напрыклад, героем якога-небудзь твора, а вось гiсторыя чалавека, якi вырас сярод малпаў, уражвае. Сваякi ўсё-такi!

Магчыма, дзецям, прынятым у супольнiцтва блiзкiх нашых сваякоў — чалавекападобных малпаў, пашанцавала крыху больш, хоць часта цяжка сказаць, якiя менавiта прыматы адказныя за выхаванне таго цi iншага гадаванца.

Зусiм нядаўна — у снежнi 2004 года — расiяне, вядомыя кiнадакументалiсты Алег Алiеў i Алена фон Штэрнберг, — у джунглях Суматры наткнулiся на дзiўную дзяўчынку. Гэта адбылося ў паселiшчы племя кубу, прымiтыўнага племя, якое па свайму развiццю знаходзiцца на ўзроўнi каменнага веку. Увечары спадарожнiкi былi вельмi здзiўленыя, убачыўшы, як нейкая iстота хутка ўзбiраецца на верхавiну пальмы. «Iстота» аказалася дзяўчынкай гадоў дзесяцi, якую выхавала самка арангутана. Як яна трапiла ў джунглi? Быццам бы за некалькi гадоў да таго жонка важака з маленькай дачкой пайшлi ў лес i не вярнулiся (калi гэта здарылася, члены племя не ведаюць — з падлiкам часу справы ў iх не вельмi добрыя). Дзяўчынка вымаўляе нейкiя незразумелыя гукi, людзей цураецца — бо яны забiлi яе «маму» (iнакш дзiцяня ў арангутана не адбярэш), паводзiць сябе, як звераня, — i кожную ноч робiць сабе гняздо на дрэве.

У малпаў i ваўкоў ёсць штосьцi агульнае: гэта сацыяльныя жывёлы, якiя ў сувязi з гэтым адносна цярпiмыя да чужынцаў, — па-за зграяй i без сваёй сям’i яны сябе не ўяўляюць. Значна радзей сустракалiся выпадкi выхавання чалавечых дзяцей звярамi-адзiночкамi, такiмi як бурыя мядзведзi. У мiнулым стагоддзi ў Турцыi ў бярлозе мядзведзiцы знайшлi дзяўчынку (яе назвалi Адана), а ў пазамiнулым тая ж гiсторыя адбылася ў Iндыi. Яшчэ адну «мядзведжую» дзяўчынку (зрэшты, ужо дзяўчыну гадоў васемнаццацi) знайшлi ў ХVIII стагоддзi ў венгерскай глухаманi (сёння гэта мясцовасць непадалёк ад горада Крупiны належыць Славакii).

Калi прыёмныя бацькi-звяры ўсёедныя або драпежныя, то зразумела, што на такой ежы чалавечае дзiця хоць i з цяжкасцю, але пражыць усё ж можа. Складаней прыходзiцца дзецям, якiя трапiлi да авечак, кароў цi козаў, якiя харчуюцца травой, — на такой ежы доўга не працягнеш. Зрэшты, гэтыя дзецi засталiся жывымi таму, што харчавалiся ў асноўным малаком.

I ўсё ж незразумела — чаму ў ролi прыёмных бацькоў чалавечых дзяцей выступаюць часцей за ўсё менавiта ваўкi (29 выпадкаў) або iх прыручаныя нашчадкi сабакi (12)? Вiдавочна, справа ў мацнейшым мацярынскiм iнстынкце псовых. Як паказалi даследаваннi выдатнага грузiнскага вучонага Ясона Бадрыдзе, нават у зусiм юнай аднагадовай ваўчыцы, калi яна бачыць ваўчанят, можа пачацца лактацыя, i яна стане кармiць iх малаком.

Нядаўна ў Кенii сучка знайшла ў лесе грудную дзяўчынку прыкладна двух тыдняў ад нараджэння, прынесла да сваiх шчанят i пачала кармiць. Нованароджаную знайшлi падлеткi, пачуўшы дзiцячы плач. Дзяўчынку адразу ж накiравалi ў бальнiцу, ёй далi iмя Энджэл. Сучка ж стала нацыянальнай гераiняй, ёй далi iмя Мкамбозi, што азначае Выратавальнiца. Па слядах даведалiся, што для таго, каб данесцi скрутак з дзiцем да сябе ў логава, ёй давялося пераадолець ажыўленую дарогу i агароджу з калючага дроту!

Шасцiгадовага Iвана Мiшукова знайшлi ў зграi бадзяжных сабак не ў далёкай лясной глухаманi, а ў блiжэйшым Падмаскоўi — ён жыў з iмi два гады, пасля таго як уцёк ад мацi i яе буйнага сужыцеля, i стаў важаком зграi (вось што значыць чалавечы iнтэлект!). На жаль, апошнiм часам такiя страшэнныя выпадкi не рэдкасць, прычым адбываецца гэта часам на вачах у суседзяў i нават у родных бацькоў-алкаголiкаў. Гэтых дзяцей выяўляюць звычайна сацыяльныя службы, да ўсеагульнага абурэння i здзiўлення.

Складана вяртаць дзяцей-маўглi ў чалавечае асяроддзе, i часам вельмi для iх траўматычна. Бо яны не адчуваюць сябе прадстаўнiкамi нашага вiду. У душы яны ваўкi цi сабакi. Кантактуючы з жывёламi ў раннiм узросце, яны iдэнтыфiкуюць сябе з iмi. Гэта агульная рыса для ўсiх вышэйшых пазваночных — яны адчуваюць сябе членамi таго асяроддзя, у якiм выхоўваюцца, незалежна ад таго, да якога вiду яны самi належаць.

Раму («другi лукнорскi воўчы хлопчык») пражыў у няволi 14 гадоў i, хоць гаварыць так i не навучыўся, пасябраваў з медсястрой бальнiцы, куды яго змясцiлi, i ў iх нарадзiлася дзiця. Але часцей дзiкiя дзецi назаўсёды застаюцца нелюдзiмымi няшчаснымi адзiночкамi.

А ўсё ж, цi можа дзiця-маўглi цалкам адаптавацца ў чалавечым грамадстве? Дакладна вядомыя толькi два такiя выпадкi. Першы з iх адбыўся ў Iндыi; знойдзены палiцэйскiмi ў воўчым логаве хлопчык («трэцi султанпурскi») i ўзяты iмi ж на выхаванне вельмi хутка расстаўся з жывёльнымi звычкамi, пайшоў у школу, а пасля яе таксама стаў палiцэйскiм; вiдавочцы адзначалi, што ён быў «зусiм не iдыётам»...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Фiджы дзядуля замкнуў унука ў куратнiку пасля смерцi яго бацькоў — i забыўся пра яго. Хлопчык вырас сапраўднай курыцай цi, дакладней, пеўнем, з усi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика