21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НОВЫ ГОРАД АСТРАВЕЦ

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПРЭС-ТУР У ГЛЫБIНКУ

Адам КАВАЛЬКА, старшыня райвыканкама:

— Нейкiя пяць гадоў таму па ўсiх паказчыках Астравеччына была далёка не першай, i, калi шчыра, многiя не верылi, што тут увогуле можна штосьцi змянiць. Тым не менш перамены адбылiся, жыць i працаваць у раёне стала цiкавей. А падзякаваць за гэта перш-наперш трэба нашым людзям — яны, як нiхто iншы, могуць хутка адгукнуцца i падтрымаць любую вартую прапанову.

НАПЭЎНА, аб’ехаць цяперашнi райцэнтр можна лiтаральна за пяць мiнут. Астравец, «востраў памiж рэчкамi i балотамi», — гэта месца не было вялiкiм нiколi. А таксама вельмi багатым. У рэшце рэшт, падобная акалiчнасць шмат у чым вызначыла няпросты лёс рэгiёна на працягу ўсяго мiнулага стагоддзя. Астравеччына доўгi час заставалася нiбы ў цянi суседзяў i нават падчас вядомага адмiнiстрацыйнага перадзелу на пачатку 1960 гадоў губляла сваю «самастойнасць». Балазе, ненадоўга. Хоць казаць, што ў далейшым адноўлены раён меў значныя поспехi, не выпадае. I асаблiва апошнiм часам. Можна ўзгадаць усяго адзiн факт. Своеасаблiвай вiзiтоўкай Астравеччыны традыцыйна лiчылася сельская гаспадарка. Мiж тым, яшчэ ў 2000 годзе практычна ўсе тутэйшыя сельгаспрадпрыемствы працавалi са стратамi.

— У той час мы не пайшлi на кардынальную рэарганiзацыю калгасаў i саўгасаў, — расказвае старшыня райвыканкама Адам Кавалька. — Замест гэтага вырашылi абнавiць тэхнiку, замянiць насенне, зменшыць плошчы пасевы пад аўсом i жытам, а павялiчыць пад пшанiцай, трыцiкале i ячменем. А яшчэ — удзялiць цi не галоўную ўвагу дысцыплiне. I гэта спрацавала. Так, на першым часе без падтрымкi раёну было б цяжка. Але калi атрымалi вынiкi, у людзей з’явiлася жаданне працаваць. Можна сказаць, змянiлася сама псiхалогiя, што не магло не адбiцца на паказчыках.

Сёння ўсе 12 сельгаскааператываў Астравеччыны працуюць з прыбыткам. Прыбытак мае i мясцовая прамысловасць. Так, сiтуацыя ў асобных гаспадарках i на асобных прадпрыемствах даволi розная, аднак, перакананы Адам Кавалька, большасць гэтых праблем можна вырашыць. Галоўнае ж, што ў раёна сталi з’яўляцца грошы, а з iмi — магчымасцi аднавiць, зрабiць сучаснымi крамы, падтрымаць «бытоўку», зняць пытаннi з ацяпленнем i вадой, адрамантаваць бальнiцу, у якой, здавалася б, не так даўно мясцовыя жыхары баялiся нават зрабiць аперацыю па выдаленню апендыцыту. Таму невыпадкова, што на Астравеччыну пацягнулася моладзь. Амаль паўтары сотні настаўнiкаў, урачоў, спецыялiстаў сельскай гаспадаркi i прамысловасцi — вось «папаўненне» толькi гэтага года.

Дарэчы, вярталiся не проста былыя выпускнiкi астравецкiх школ. Працаваць у раён ехалi з Гродна, Вiцебска, Мiнска. Прычым, лiчыць Адам Кавалька, многiя з iх застануцца. Бо ў блiжэйшых планах — закончыць добраўпарадкаванне райцэнтра i надаць яму новы статус. Астравец павiнен ператварыцца з гарпасёлка ў сапраўдны горад. Прынамсi, сёння ў гэтым тут перакананы цi не кожны.

Больш надзейнае — сваё

Нярэдка новае — гэта проста не зусiм заслужана забытае старое. Кажуць, што некалi першую электраэнергiю Астравеччыне давалi вадзяныя млыны. А ўжо пасля вайны тут вырашылi будаваць невялiкiя гiдраэлектрастанцыi. Па вельмi простай прычыне. У час, калi вялося актыўнае аднаўленне гаспадаркi, практычна ўся электрычнасць iшла на патрэбы гарадоў. Што ж да вёсак, то iм не заставалася амаль нiчога.

— Будаўнiцтва Янаўскай ГЭС пачалося ў пачатку 1950-х гадоў, — расказвае начальнiк Астравецкiх раённых электрасетак Альфрэд Калеснiк. — Тады блiзу Астраўца, на невялiкай рэч-цы Лоша насыпалi плацiну, паставiлi два генератары, i ўжо ў хуткiм часе мелi першую электрычнасць. Яе было няшмат, таму сама падача iшла толькi на райцэнтр i блiжэйшыя калгасы.

Так працягвалася больш чым дзесяцяцiгоддзе. А потым настаў час буйной электрыфiкацыi ўсёй краiны. У сярэдзiне 1960-х гадоў Астравеччыну ўключаюць у адзiную энергасiстэму. У раён прыходзiць электрычнасць з вялiкiх станцый, праблема дэфiцыту знiкае, i, як вынiк, Янаўскую ГЭС вырашаюць закрыць. Патрэбы ў ёй, як здавалася, ужо на самай справе не было.

— Доўгi час станцыю нiхто не даглядаў, i яна стаяла закiнутая, — працягвае Альфрэд Калеснiк. — А дзе няма гаспадара — там чакай бяды. I ў рэшце рэшт яна прыйшла. Здарылася так, што ў сакавiку 1994 года ў гэтых мясцiнах нечакана рэзка стаў таяць снег. Паколькi ж тэхперсаналу на ГЭС не засталося, затворы, натуральна, нiхто не падняў, i вада пайшла цераз плацiну. Лiтаральна за лiчаныя хвiлiны затапiла ўсе навакольныя землi. А вадасховiшча, якое ўтварылася пры будаўнiцтве станцыi, знiкла.

Сапраўды, станцыю спрабавалi аднавiць. Быў нават момант, калi яе хацелi выкупiць прадпрымальнiкi. Не атрымалася. Тым часам паступова месца экалагiчнай катастрофы пачало зарастаць хмызняком i ператварацца ў балота.

— У нечым нам проста пашанцавала, — лiчыць Альфрэд Калеснiк. — У сярэдзiне 1990-х з’явiлася дзяржаўная праграма развiцця малой энергетыкi. Янаўская ГЭС трапiла ў гэту праграму, былi выдаткаваны сродкi, i нарэшце пачалiся работы па аднаўленню. Станцыя запрацавала зноў у 1998 годзе. Можна сказаць, тады адбылося яе новае нараджэнне.

Невялiкi схiл рэчкi Лоша — невялiкая хуткасць вады. I нязначны аб’ём электраэнергii. Два маламоцныя генератары, 500—600 тысяч кiлават-гадзiн за ўвесь год — калi заўгодна, гэта спажыванне аднаго, i прычым даволi «сярэдняга» па памерах, сельгаспрадпрыемства. Разам з тым, адзначаюць у раёне, справа аказалася выгаднай. Вада — крынiца бясплатная. У адрозненне ад ЦЭЦ цi АЭС, тут няма нiякай рызыкi забруджвання паветра або радыяцыйнай бяспекi. Такiм чынам, усе выдаткi па эксплуатацыi Янаўскай станцыi па сутнасцi зводзяцца толькi да неабходнасцi плацiць зарплату двум яе работнiкам. Нездарма з цягам часу падобная ГЭС з’явiлася i ў iншым месцы раёна — на кардоннай фабрыцы «Альхоўка».

— Магчыма, вытворчасць электраэнергii на малой станцыi i не прыносiць вялiкага прыбытку, — заўважае Альфрэд Калеснiк. — Аднак не будзем забываць, што Янаўская ГЭС — сталая крынiца электрычнасцi. I да таго ж крынiца не iмпартная, а наша. Таму ў першую чаргу — гэта пытанне энергетычнай бяспекi. Цi, калi хочаце, пытанне стабiльнасцi работы эканомiкi не зважаючы нi на якiя акалiчнасцi.

Зрэшты, другi запуск Янаўскай ГЭС — плюс не толькi для эканомiкi. Разам са станцыяй аднавiлася вялiкае, плошчай больш за сто гектраў, вадасховiшча. Сёння яно — любiмае месца адпачынку жыхароў Астравецкага раёна. Але не толькi. Сасновы ўзлесак, чыстая вада, добраўпарадкаваны пляж — рана цi позна гэта павiнна прывабiць турыстаў. У тым лiку i з-за межаў нашай краiны.

Адна зямля для двух народаў

Спытайся, колькi жывуць тут лiтоўцы, i адразу ж пачуеш адказ: заўсёды. I гэта на самай справе так. Бо высветлiць, хто ўсё ж пасялiўся на Астравеччыне першым, а хто — другiм, сёння ўжо немагчыма. Ды i, уласна кажучы, вялiкай патрэбы ў тым проста няма. Мясцовыя беларусы i лiтоўцы — «людзi тутэйшыя». I так лiчылася на працягу многiх стагоддзяў.

82 працэнты беларусаў i 3 працэнты лiтоўцаў. Статыстыка, на першы погляд, нiчым не адметная. Калi б не наступная акалiчнасць: гiстарычна склалася так, што ўздоўж сучаснай мяжы дзвюх дзяржаў утварыўся своеасаблiвы ланцужок «астравоў» з кампактным пражываннем балцкага народа. Сёння лiтоўцы складаюць калi не большасць, то прынамсi значную частку насельнiцтва ў паўтара дзесятках вялiкiх i маленькiх вёсак раёна. I сярод iх — вёска Рымдзюны.

— Як-небудзь «адасобiць» лiтоўца ад беларуса бывае не так ужо i проста, — заўважае дырэктар Рымдзюнскага сельскага дома культуры Галiна Штура. — У вёсцы часцяком бяруцца змешаныя шлюбы, нашы людзi працуюць у агульным сельгаспрадпрыемстве, у нас падобны побыт, аднолькавыя стравы, нарэшце, мы разам, з песнямi, танцамi i карагодамi, ладзiм адны i тыя ж святы. Прычым, апроч усяго, тут яны супадаюць па датах — рымдзюнскiя лiтоўцы i амаль усе рымдзюнскiя беларусы вызнаюць каталiцтва.

Галоўнае адрозненне ёсць хiба што адно — мова. Цiкавае, дарэчы, назiранне. Нягледзячы на iснаванне ўласна лiтоўскiх адпаведнiкаў, тутэйшыя лiтоўцы кажуць, да прыкладу, «крэслас», «сталас» цi «брукас» — словы, зразумелыя кожнаму беларусу без перакладу. Аднак сцвярджаць, нiбыта гаворкi пачалi «губляцца», усё ж нельга. Так, большасць лiтоўцаў дома iмкнуцца размаўляць па-свойму. А яшчэ навучаць па-лiтоўску дзяцей. Балазе, зараз рабiць гэта можна непасрэдна ў Рымдзюнах.

Гiсторыя мясцовай школы — тэма асобная. Школу, якая з’явiлася ў пачатку 1920-х гадоў i якая па сутнасцi нiколi не спыняла сваю работу, лiквiдавалi ўжо ў час перабудовы як «неперспектыўную» — у вёсцы змяншалася колькасць вучняў. Аднак роўна праз 10 гадоў навучальную ўстанову аднавiлi. Дакладней, школы ў Рымдзюнах стала адразу дзве — з беларускай i лiтоўскай мовамi навучання. Пры гэтым размясцiлiся яны... на розных паверхах агульнага будынка. Што ж да ўсяго астатняга, то тут нiякага падзелу няма — гуляюць усе дзецi разам. А вучнi з блiжэйшых вёсак часцяком жывуць у адных пакоях прышкольнага iнтэрната.

— Адкрыццё дзвюх школ было па-сапраўднаму вартай задумай, — мяркуе Галiна Штура. — Беларускiя лiтоўцы маюць перавагi пры паступленнi ў вышэйшыя навучальныя ўстановы гэтай краiны, таму ад’езды «па дыплом» у Вiльнюс цi iншыя гарады аказалiся справай даволi папулярнай. I, не сакрэт, што многiя выказвалi жаданне застацца ў Лiтве назаўсёды. Аднак калi з’явiлася магчымасць вучыцца па-лiтоўску ў Беларусi, настроi сталi змяняцца.

Ёсць свая школа — значыць, ёсць шанц, што прыедзе моладзь. Тым больш што зараз сама вёска мае практычна ўсё — зноў-такi двухмоўныя дзiцячыя садкi i фельчарска-акушэрскi пункт, пошту i краму, камбiнат бытавога абслугоўвання i дом культуры. У рэшце рэшт, будуецца ў Рымдзюнах i новае жыллё. А гэта, варта пагадзiцца, «аргумент» не менш важкi.

Гарадок пад знакам Святой Тройцы

Тое, што ты апынуўся ў па-сапраўднаму старажытнай вёсцы, адзначаеш адразу. Дастаткова зiрнуць на не зусiм звычайную забудову яе вулiц. Сцвярджаюць, што яна з’явiлася яшчэ ў часы, калi зямля была дарагой, i людзi, каб атрымаць як мага больш плошчы пад гаспадарку, ставiлi дамы ледзь не ўшчыльную адзiн да аднаго. Зрэшты, манера будавацца — «адкрыццё» не галоўнае. Калi верыць летапiсам, гiсторыя Гервятаў пачалася ў далёкiм XV стагоддзi. Прычым ужо тады гэта была не проста вёска, а хутчэй невялiкае мястэчка. I, што цiкава, менавiта мястэчкам Гервяты былi аж да мiнулай вайны.

— Сам я нарадзiўся на суседняй Смаргоншчыне, i калi ў пачатку 1950-х гадоў пасля заканчэння педiнстытута прыехаў настаўнiчаць сюды, то, калi шчыра, першыя ўражаннi склалiся не самыя лепшыя, — узгадвае колiшнi дырэктар Гервяцкай школы, а зараз ужо пенсiянер Эдуард Пяткевiч. — Бо, як падалося, жылi тут вельмi бедна. У раёне толькi што скончылася калектывiзацыя, у мясцовай гаспадаркi было ўсяго некалькi трактароў i адзiн грузавiк, так што працавалi пераважна на конях. А адсюль i невысокiя вынiкi. Сёння нават цяжка паверыць, але ў 1954 годзе сярэднi ўраджай складаў 5,6 цэнтнера з гектара, а на адзiн працадзень давалi ўсяго па кiлаграму збожжа i па 3 «дарэформенныя» рублi. Гэта была дробязь.

Уздым пачаўся толькi з прыездам новага старшынi гаспадаркi, былога франтавiка Андрэя Галаганава. Першае, што зрабiў старшыня, — наладзiў работу з людзьмi. А потым тут сталi купляць тэхнiку, актыўна займацца вырошчваннем бычкоў, асушваць балоты. I, вядома, будаваць саму вёску. Пакрысе з апошнiх гаспадарка выйшла ў лiдары. Пацвярджэнне таму — удзел у «саюзнай» ВДНГ.

— Калi з’явiлiся сродкi, iх сталi ўкладваць ў развiццё вёскi, у Гервятах з’явiлiся новы дзiцячы садок i Дом культуры, сучасная амбулаторыя, масты цераз рэчкi, — працягвае Эдуард Пяткевiч. — Так, каб затрымаць людзей, у нас будавалiся добрыя цагляныя дамы для спецыялiстаў. Больш таго, за кошт калгаснага крэдыту часткова прафiнансавалi будаўнiцтва раённай бальнiцы. Словам, справы пайшлi на лад.

Цi не самым няпростым аказаўся пачатак мiнулага дзесяцiгоддзя. Атрымалася так, што калгас, якi спецыялiзаваўся на ялавiчыне, страцiў рынкi збыту. I ў першую чаргу — у Расii i Лiтве. Зрэшты, «адкат» аказаўся непрацяглым. Выйсце знайшлi самi — адчынiлi цэх мясаперапрацоўкi i занялiся тушонкай. Гэта, уласна кажучы, i дапамагло пратрымацца. Прычым пазней разлiк на сваю вытворчасць меў працяг. Яшчэ адна адметнасць гаспадаркi зараз — камбiкормавы цэх. Ён зноў-такi прыйшоўся дарэчы.

Аднак галоўнай падзеяй апошняга часу ў Гервятах называюць нават не гэта. Сёлета вёска стала аграгарадком. Лiтаральна за некалькi месяцаў тут прывялi ў парадак дзiцячы садок, аднавiлi «бытоўку», бальнiцу i пошту, адчынiлi новую краму. Плюс да ўсяго паклалi плiтку на тратуарах, пасеялi «гарадскiя» газоны, пазносiлi шмат старых будынкаў. А ў далейшых планах — стварэнне ландшафтнай зоны. Гервяты заўсёды былi адметным месцам. А з гэтым трэба лiчыцца.

— Зараз у нашай гаспадарцы нiбыта няма дэфiцыту кадраў, — адзначае старшыня сельсавета Вячаслаў Адахоўскi. — Аднак кожны разумее, што моладзь надоўга не затрымаецца, калi жыць ёй будзе няўтульна i сумна. Людзi едуць у гарады толькi таму, што там вырашаюцца ўсе сацыяльныя праблемы. I папракнуць iх за гэта цяжка.

Мiж тым, нiхто ў Гервятах не хавае, што ўсе цяперашнiя пераўтварэннi — не толькi для сваiх. Аграгарадок, якi змянiў свой выгляд, чакае гасцей з Беларусi i зусiм блiзкай адсюль Лiтвы. Шмат хто з мясцовых зараз жыве ў гэтай краiне i, у тым лiку дзякуючы аўтобусу Вiльнюс— Гiры, даволi рэгулярна наведвае сваякоў. А многiя прыязджаюць спецыяльна. Хоць бы для таго, каб пабачыць касцёл Святой Тройцы. Ён, дарэчы, не зачыняўся нiколi — падчас сумна вядомай антырэлiгiйнай кампанii ў пасляваенны час зрабiць гэта не дазволiлi мясцовыя вернiкi.

Прынята лiчыць, што першы драўляны касцёл у вёсцы быў узведзены ў 1736 годзе. «Узрост» цяперашняй мураванай святынi, магчыма, уражвае не так — нядаўна касцёлу споўнiлася роўна стагоддзе. Затое адшукаць нешта падобнае на гэты будынак у Беларусi немагчыма. Паралелi можна праводзiць хiба што са знакамiтым саборам Парыжскай Божай Мацi. Прынамсi, гiсторыкi сцвярджаюць: у абодвух храмах шмат вельмi падобных канструкцый.

— Наша святыня нiчым не саступае мосарскай, чаго варты адзiн толькi прыкасцельны парк, у якiм налiчваецца сотнi дзве самых розных, у тым лiку рэдкiх для нашай краiны, раслiн, — заўважае Вячаслаў Адахоўскi. — Прычым касцёл — славутасць не адзiная. Гэты край здаўна прыцягваў сваiмi багатымi лясамi, тут дагэтуль захоўваюцца старыя абрады i звычаi. Да таго ж сёння ўжо ёсць задума аднавiць адзiн з тутэйшых млыноў. Усё ж ў наваколлi бягуць адразу тры рэчкi, таму традыцыi млынарства ў Гервяцкiм краi налiчваюць стагоддзi. А забывацца на традыцыi нельга.

Сяргей ГРЫБ, Яўген ПЯСЕЦКI.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НАПЭЎНА, аб’ехаць цяперашнi райцэнтр можна лiтаральна за пяць мiнут. Астравец, «востраў памiж рэчкамi i балотамi», — гэта месца не было вялiкiм нiколi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика