21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Поруч з часам

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віктар ПАЗНЯКОЎ

Высокi важкi сноп упрыгожвае кабiнет Мiкалая Капiтонава — кiраўнiка калектыўнага сельгаспрадпрыемства iмя Дзяржынскага Нясвiжскага раёна. Упрыгажэнне гэта вельмi сiмвалiчнае: яно нагадвае, якiя вялiкiя калектыўныя намаганнi на працягу ўсяго года патрэбны, каб атрымаць важкi, варты ўкладзенай працы ўраджай.

— Асаблiва сёлета, — гаворыць гаспадар кабiнета, — калi познiя веснавыя замаразкi, а потым надзвычай спякотнае лета пагражалi звесцi разлiкi на прыбытак амаль да нуля. Цяпер жа да гэтага прыбавiлiся працяглыя восеньскiя дажджы: з-за iх тэхнiка на поле выйсцi не можа — буксуе, гразне. Чакаць таксама нельга — блiзяцца маразы — скуе зямлю, тады мы буракi зусiм не выцягнем.

Цукровыя буракi — галоўная надзея гаспадаркi, штогод яны прыносяць важкi прыбытак. Паляводы набылi багаты вопыт iх вырошчвання, маюць нядрэнную тэхнiку, што дае магчымасць значна зменшыць выкарыстанне рабочай сiлы на працаёмкiх аперацыях. Сёлета культура вырошчваецца на ста шасцiдзесяцi гектарах. Пры звычайным надвор’i буракi ўбралi б хутка, але ж, як сцвярджае прымаўка, «дажджы льюць не тады, як просяць...»

— Вось у такое надвор’е вельмi неабходна дапамога шэфаў, — працягвае размову Мiкалай Рыгоравiч. — Добра, што да нашага становiшча з разуменнем ставяцца ў калектывах гарадзейскай нафтабазы, хлебапрыёмнага прадпрыемства, iльнозавода. Iх дапамога ў значнай ступенi гарантуе сёння ўборку вырашчанага ўраджаю.

З кожным сезонам нарошчвае гаспадарка сваю магутнасць. Напрыклад, ураджайнасць збожжавых культур два гады таму складала 33 цэнтнеры з гектара, летась яна ўзрасла да 39 цэнтнераў, а сёлета — нягледзячы на тое, што спёка не песцiла пасевы, — з кожнага гектара тут сабралi па 42,5 цэнтнера.

У любой галiне тут працуюць па даўным-даўно праверанаму правiлу: улiчваць сiтуацыю, якая склалася, i аператыўна дзейнiчаць. Дарэчы, месца нагадаць, як механiзатары сёлета нарыхтоўваюць кармы для грамадскага статка. Яны выкарысталi ўсе магчымасцi, каб назапасiць сена i сянаж з першага ўкосу, з травянiстых культур нарыхтавалi па 10,5 цэнтнера кармавых адзiнак на кожную ўмоўную галаву жывёлы. I не памылiлiся, набiраючы максiмальны тэмп работ, бо другi ўкос знiшчыла засуха. Але i ў непагодлiвыя восеньскiя днi нарыхтоўка не спыняецца. Прыпасенай за лета саломы каровы шмат не з’ядуць, калi ж гэтую салому добра прыправiць духмянай патакай i жамерынамi — то такi прысмак статку толькi падавай! Вось i завяршаюць гэтай «стравай» механiзатары багатае «меню», падрыхтаванае за лета для буйной рагатай жывёлы. Дзвюм з паловай тысячам кароў i пяцiстам цялятам забяспечана сытная зiмоўка — кожная жывёлiна атрымае каля дваццаці дзевяці цэнтнераў умоўных кармавых адзiнак на ўсю зімоўку.

Абачлiва, па-гаспадарску займаюцца ў КСП iмя Дзяржынскага нават самай, здавалася б, малазначнай дзейнасцю. Дарэчы нагадаць пчальнiк, па ранейшых вымярэннях не вельмi вялiкi — сто вулляў. Але ж i такiх у многiх калгасах не засталося — усё з-за таго, што спецыялiстаў-пчаляроў становiцца менш i менш. Недагледжаныя пчолы хварэюць, прадуктыўнасць iх памяншаецца. Гэта пагражала i мясцоваму пчальнiку, але тут своечасова паклапацiлiся пра кадры, уклалi невялiкiя сродкi ў развiццё. Што датычыцца меданосных плошчаў, тут гаспадарцы пашчасцiла: ёсць побач з вуллямi некрануты лясны масiў — адтуль нясуць пчолы свой «салодкi багаж». Мясцовыя знаўцы лiчаць, што гэта значна лепш, чым утрымлiваць пчол на палетках, апрацаваных хiмiчнымi сродкамi супраць шкоднiкаў. Вялiкага прыбытку пчалярства не дае, але ж у кожнай мясцовай хаце ёсць запас духмянага i карыснага мёду — яго прадаюць тут усiм працуючым па невялiкай цане. Не пераводзiцца мёд i ў мясцовым дзiцячым садку, школе.

Пра сувязi гаспадаркi са школай можна расказваць шмат. Гэта сувязь вельмi трывалая. Нягледзячы на тое, што выпускныя класы зусiм маленькiя, iншай надзеi на папаўненне працоўнага калектыву моладдзю няма. Сярэднi ўзрост працуючых у гаспадарцы зусiм не маладзёжны, таму вельмi важна выхоўваць у дзятвы жаданне стаць адукаванымi сельскiмi спецыялiстамi, механiзатарамi, жывёлаводамi. У пачатку навучальнага года кiраўнiк калектыўнага сельгаспрадпрыемства сам уручае лепшым памочнiкам з вучнёўскiх брыгад прэмii за дапамогу на жнiве. Для школьнiкаў гаспадарка выдзяляе частку яблыневага саду — збiрайце ўраджай, дапамагайце рэалiзоўваць, а на атрыманыя грошы з падтрымкай гаспадаркi набывайце ўсё неабходнае для школы. Такiм чынам з дапамогай гаспадаркi школа абзавялася тэлевiзарам, музычным цэнтрам, капiравальнай тэхнiкай.

Хочацца верыць, што настане час, калi сярэднестатыстычны механiзатар цi жывёлавод нарэшце «памаладзее». Гэта ж менавiта ў разлiку на амаладжэнне калектыву будуецца ў гаспадарцы новая вулiца добраўпарадкаваных катэджаў.

Некалькi гадзiн правялi мы разам з кiраўнiком КСП iмя Дзяржынскага Мiкалаем Капiтонавым. Бачылi, як шчыруюць даяркi, як механiзатары вядуць свае камбайны па плантацыях цукровых буракоў, як каля збожжасховiшча на электрамлыне рыхтуюць камбiкорм, як на палях вядзецца ворыва. У любым падраздзяленнi гаспадаркi мы адчувалi наладжаны рытм, без якога сёння нельга.

Такi зараз час.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Высокi важкi сноп упрыгожвае кабiнет Мiкалая Капiтонава — кiраўнiка калектыўнага сельгаспрадпрыемства iмя Дзяржынскага Нясвiжскага раёна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика