Будуць адкрытыя новыя чыгуначныя маршруты
Анжэла САМАСЕЙКА, БЕЛТА
Новыя чыгуначныя маршруты ў галiне пасажырскiх перавозак будуць ажыццяўляцца са снежня гэтага года. Такое рашэнне прынята на пасяджэннi кiруючага камiтэта Агульнаеўрапейскага транспартнага калiдора Берлiн—Варшава—Мiнск—Масква—Нiжнi Ноўгарад. Пасяджэнне праходзiла 20 жнiўня ў Варшаве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ва ўпраўленнi Беларускай чыгункi.
У прыватнасцi, з 14 снежня 2003 года плануецца адкрыццё зносiнаў прамымi бесперасадачнымi вагонамi Берлiн—Калiнiнград i прадаўжэннi маршрута поезда № 248/249 Варшава—Кёльн да Бруселя з групамi вагонаў з Мiнска i Масквы. На пасяджэннi таксама было разгледжана пытанне аб падпiсаннi чыгункамi Беларусi, Расii, Германii i Польшчы сумеснага звароту ў адпаведныя ведамствы сваiх краiн аб аптымальнай арганiзацыi мытнага i пагранiчнага кантролю — правядзеннi яго ў поездзе ў час руху. Гэта асаблiва важна для аснашчаных сiстэмай аўтаматычнага змянення шырынi каляi паяздоў, якiя праязджаюць праз пагранiчны пераход Тэрэспаль—Брэст (нагадаем: памер каляi расiйскай i беларускай чыгункi складае 1520 мм, еўрапейскай — 1435 мм). Гэта мера таксама дасць магчымасць выключыць начны надгляд у паяздах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя чыгуначныя маршруты ў галiне пасажырскiх перавозак будуць ажыццяўляцца са снежня гэтага года. Такое рашэнне прынята на пасяджэннi кiруючага камi
|
|