21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рыгор ЦIСЕЦКI: «Аб сваiх перамогах я даведаўся выпадкова...»

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ВЕДАЙ НАШЫХ!

Малады лаўрэат прэстыжных лiтаратурных прэмiй Расii i Германii не любiць гаварыць пра свае ўзнагароды, выхоўвае дома трох чарапах i збiраецца стаць бiёлагам.

У свае 17 гадоў ён звярнуў на сябе ўвагу масцiтых лiтаратараў Беларусi, Расii i краiн далёкага замежжа. Вакол яго твораў разгарнулiся цэлыя баталii: адны прызнавалi з’яўленне новага самабытнага талента, другiя заяўлялi аб шкоднасцi твораў маладога лiтаратара. Многiя крытыкi i лiтаратуразнаўцы ўвогуле прыпiсвалi аўтарства яго твораў Вiктару Пелевiну, а подпiс «Рыгор Цiсецкi» лiчылi чарговым псеўданiмам папулярнага пiсьменнiка. Сам сябе Рыгор лiчыць лiтаратарам-пачаткоўцам, аднак на яго рахунку ўжо дзесяткi вершаў (год таму пабачыў свет першы зборнiк), навел, п’ес, мiнiяцюр. Цыкл яго навел «Плаванне Магелана» атрымаў Гран-пры прэстыжнай расiйскай «Iлья-прэмii». П’еса «Нямы паэт» сёлета была прызнана лепшай адразу ў дзвюх намiнацыях — самы ўдалы дэбют i лепшая аднаактная п’еса— у конкурсе драматургаў краiн Усходняй Еўропы i атрымала прэстыжную нямецкую прэмiю «Драма Дэ». Творчасць маладога Цiсецкага высока ацанiлi Чынгiз Айтматаў, Барыс Стругацкi, Таццяна Талстая, Вiктар Сарокiн.

— Ведаю, у цябе ўзнiкалi даволi вострыя сiтуацыi, звязаныя з тваёй творчасцю...

— Так. Напрыклад, на ўручэннi «Iлья-прэмii» многiя расiйскiя пiсьменнiкi выступалi супраць маёй кандыдатуры, маўляў, няма за што даваць узнагароду прадстаўнiку маргiнальнай лiтаратуры (гэта пра мяне). На конкурсе «Антыбукер-2003» прадстаўнiкi грамадскай арганiзацыi «Идущие вместе» абвiнавацiлі мяне...

— У якiм творы яны ўбачылi пагрозу?

— У п’есе «Нямы паэт». Да яе стаўленне асаблiва неадназначнае. Ёсць людзi, якiм яна вельмi падабаецца, якiя, можна сказаць, дыхаюць ёй. У некалькiх тэатрах Расii, Чэхii i Гермiнii ўжо праходзяць рэпетыцыi пастаноўкi «Нямога паэта». Але даводзiлася мне сутыкацца i з негатыўным стаўленнем не толькi да канкрэтнай п’есы, але i да ўсёй маёй творчасцi. У Беларусi п’есу «Нямы паэт» рашылiся апублiкаваць усяго два выданнi, адно з iх — «Нямiга Лiтаратурная». Хаця нiякiх антысаюзных матываў я ў ёй не бачу.

— А не можа негатыў, скiраваны ў твой бок, тлумачыцца прымiтыўнай зайздрасцю?

— Верагодна. Мне неаднаразова дасылалi лiсты з пагрозамi i абвiнавачаннямi, але я стараюся не звяртаць на гэта асаблiвай увагi.

— Як ты ставiшся да сённяшняй шумiхi вакол твайго iмя?

— Негатыўна. Для мяне галоўнае — пiсаць. Мне хочацца падзялiцца з людзьмi сваiмi думкамi, i лiтаратура для гэтага — найлепшы сродак. Я пiшу пра тое, што адбываецца вакол мяне i ўнутры мяне.

—Твая творчасць па-за межамi палiтыкi?

— Ведаеш, ёсць лiтаратары, якiя цалкам залежаць ад палiтыкi (асаблiва шмат такiх у нас), ёсць лiтаратары, якiх хвалюе толькi лiтаратура. Дык вось я знаходжуся прыкладна пасярэдзiне. Безумоўна, мяне хвалююць эканамiчны, палiтычны аспекты жыцця грамадства. Без ведання гэтага я не магу ўявiць асобу чалавека, прасачыць развiццё яго характару.

— Ты не любiш гаварыць пра ўзнагароды...

— А навошта? У Суворава доўгi час увогуле не было нiводнай узнагароды, аднак нiхто не аспрэчваў той факт, што ён вялiкi палкаводзец. Не падумайце толькi, што я лiчу сябе вялiкiм лiтаратарам — проста ўзнагароды самi па сабе не маюць нiякага значэння, бо даволi часта даюцца не за талент i заслугi, а «па знаёмству i сваяцтву».

— Як ты даведаўся аб узнагароджаннi цябе Гран-пры «Iлья-прэмii»?

— Выпадкова. Мужык у метро чытаў нейкую расiйскую газету правага накiрунку, i я ўбачыў там разгромны артыкул: чаму Гран-пры далi нейкаму Рыгору Цiсецкаму, якога нiхто не ведае ў лiтаратурных колах? Гэта я прачытаў у чэрвенi, а прысуджэнне адбылося ў маi. Потым я звязаўся з каардынатарамi ў Маскве i атрымаў пацвярджэнне. Праўда, грошай ад iх пакуль не бачыў, як i ручку «Паркер», якая выдаецца пераможцу... На самай справе не гэта галоўнае. Важна, што пад эгiдай гэтай прэмii выдавецтва «Грааль» выпусцiць асобнай кнiгай цыкл маiх навел «Плаванне Магелана». Магчыма, туды ж увойдзе i «Нямы паэт».

— Вернемся да тваёй нашумелай п’есы, як яна трапiла на конкурс у Германiю?

— Не ўяўляю, як не ўяўляю i таго, хто яе пераклаў на нямецкую мову. Усё, што датычыцца прэмii «Драма Дэ», ахутана таямнiцай. Пра сваю перамогу я даведаўся праз Iнтэрнэт: знайшоў невялiчкую заметку ў аддзеле навiн партала «Новая драма». Але нiякiх падрабязнасцяў, каардынат арганiзатараў нiдзе не знайшоў. Звязаўся з Васiлём Сiгаровым, лаўрэатам прэмii «Драма Дэ» 2000 года. Ён расказаў, што прэмiя гэта прэстыжная, яе лаўрэатамi ў свой час станавiлiся два нобелеўскiя лаўрэаты, аднак яна даволi нефармальная па духу, таму дакладнай iнфармацыi пра яе вельмi мала.

— Атрымлiваецца, што цябе ўзнiмаюць на шчыт нефармалы ў лiтаратуры?

— Не толькi. Мяне падтрымалi Чынгiз Айтматаў i Вiктар Сарокiн, Таццяна Талстая напiсала добрую рэцэнзiю. Для мяне вельмi дорага прыязнае стаўленне да маiх твораў Барыса Стругацкага. Калi ўсё пойдзе добра, я ў блiжэйшы час пачну плённае супрацоўнiцтва з яго часопiсам «Полдень — XXI век».

— Ты ўжо вырашыў, на што патрацiш прэмiяльныя нямецкiя 5 тысяч еўра?

— Не, я iх яшчэ не бачыў. Атрымаю — буду думаць.

— Як ты сам ацэньваеш свае творы?

— Падчас напiсання, бывае, здаецца, што твор атрымаецца супер, што ён абавязкова зменiць людзей i мяне самога. Потым, калi прачытаеш напiсанае, з’яўляюцца сумненнi. Зараз, пасталеўшы, я зразумеў, што адзiн чалавек не мае права змяняць другога. У кожнага свой непаўторны ўнутраны свет.

— А ўвогуле праз лiтаратуру можна змянiць чалавека?

— Так, калi выкарыстаць лiтаратурны гiпноз.

— Гэта як?

— Калi чытач ператвараецца ў фанатыка. Ён бясспрэчна верыць думкам i iдэям, выкладзеным у кнiзе, разглядае iх як кiраўнiцтва да дзеянняў. Такое ўдаецца далёка не ўсiм аўтарам, многiя наўмысна пазбягаюць гэтага. Лiтаратурны гiпноз нясе небяспеку i самому пiсьменнiку. Калi выпiсваеш нейкiя iдэi, вобразы, пачуццi, верыш у iх, але потым яны аказваюцца iлжывымi. Аднак аўтар можа захварэць на гэтыя iдэi i зацыклiцца на iх... Я для сябе не прымаю такi спосаб уздзеяння. Калi прыводзiць канкрэтны прыклад, назаву Эдуарда Лiмонава, ён выкарыстоўвае лiтаратурны гiпноз. Да яго творчасцi я стаўлюся вельмi неадназначна, хаця як чалавеку я яму вельмi ўдзячны: ён мяне падтрымаў.

— ?

— У турму, дзе тады знаходзiўся Лiмонаў, прынеслi мае творы, падрыхтаваныя да апублiкавання ў часопiсе «Ликбез», i папрасiлi ацанiць: варта iх друкаваць цi не. Ёго прысуд быў: канешне ж, друкаваць!

— I з турмы блаславiў?

— Атрымлiваецца, так.

— Што ты адчуваеш, перачытваючы завершаны свой твор?

— Здараецца, мяне ахоплiвае страх, што я агалiў сябе перад чытачом i цяпер стаў безабаронным. Адсюль у лiтаратуры часта сустракаецца хлусня, маска, якую надзявае аўтар. Часам i мне даводзiцца ёй карыстацца, хаця ўвогуле творчасць для мяне — шлях да адкрытасцi. Я складваюся з неверагоднай колькасцi вобразаў i iду да кожнага з iх, каб праз сябе зразумець Сусвет.

— Цi ёсць у цябе паняцце «лепшы твор»?

— Безумоўна, хаця крытэрыi ацэнкi, зразумела, суб’ектыўныя. Я вылучаю п’есы «Выбар», «Нямы паэт», сцэнарыi да кароткаметражных анiмацыйных фiльмаў «Карта», «Платформа», цыкл навел «Плаванне Магелана». Iмi я застаўся задаволены.

— Ведаю, што ты захапляешся фiласофiяй...

— Так. Асаблiва мяне хвалюе загадка творчага мыслення чалавека, яго развiццё ў працэсе эвалюцыi, яго ўплыў на станаўленне цывiлiзацыi. Мае фiласофскiя думкi знаходзяць адлюстраванне ў творчасцi.

— Як ты сам сябе вызначаеш: хто ты — празаiк, паэт, драматург?

— Ёсць жаданне быць пiсьменнiкам, але пакуль што я студэнт, як у лiтаратуры, так i ў бiялогii (сёлета Рыгор паступiў на факультэт бiялогii БДУ. — Аўт.). Бiялогiя, як i лiтаратура i фiласофiя, мне шмат чаго дае. Дома ў мяне вельмi многа раслiн i тры любiмiцы сям’i — чарапахi: прэснаводныя чырвонавухiя Пацi i Джорджык i сярэднеазiяцкая сухапутная Люська. Свой лёс я збiраюся звязаць менавiта з бiялогiяй, асаблiва мяне цiкавяць мiкрабiялогiя i бiяфiзiка... Як прафесiю я выбiраю бiялогiю, як нешта большае — спалучэнне лiтаратуры i фiласофii. У прыватнасцi, я ўжо зразумеў, наколькi арганiчны для мяне жанр трагiкамедыi.

— А самому паўдзельнiчаць у пастаноўцы сваёй п’есы не хацелася?

— Рэжысёрам — так, акцёрам — нiколi.

— Дзевяць з дзесяцi папулярных сёння аўтараў «выпякаюць» дэтэктывы. У цябе не ўзнiкала жадання паспрабаваць сябе ў гэтай якасцi?

— Не. Я негатыўна стаўлюся да сучасных дэтэктываў. Не ўспрымаю Марынiну (не знаходжу ў яе нiчога цiкавага), Данцову. Iх лiтаратура занадта простая, гэта дрэнна.

— А занадта складаная лiтаратура?..

— Такой не iснуе. Проста для некага яна будзе блiзкай, а для некага — далёкай.

— Цi лiчыш ты сябе знакамiтым?

— Не. Проста мне крыху пашанцавала... i стала больш чытачоў. Калi шчыра, я баюся стаць знакамiтым, баюся, што тады перастану быць творцам, што блiзкiя людзi адвернуцца ад мяне.

— Пакуль такога не здарылася?

— Некаторыя знаёмыя ўжо адвярнулiся.

— Ты готовы стаць знакамiтым?

— Не. Калi я напiшу такi твор, у якiм будзе адлюстраваны ўвесь мой унутраны свет, толькi тады я дазволю знакамiтасцi наблiзiцца да сябе.

P.S. Добра гэта цi дрэнна, але знакамiтасць i слава нiколi не пытаюцца, калi да вас завiтаць.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малады лаўрэат прэстыжных лiтаратурных прэмiй Расii i Германii не любiць гаварыць пра свае ўзнагароды, выхоўвае дома трох чарапах i збiраецца стаць б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика