Дзе гэта вулiца?..
Ларыса ЦIМОШЫК
Вулiца iмя Бяды, дзе жыў Уладзiмiр Мулявiн, не будзе перайменаваная, хоць такiя думкi сталi выказвацца пасля смерцi кiраўнiка «Песняроў». Прытым у Мiнску абавязкова з’явiцца вулiца iмя Мулявiна ў памяць аб iм. Што гэта будзе за вулiца i ў якiм раёне сталiцы, канчаткова вырашыцца да 1 студзеня 2005 года. У Мiнiстэрстве культуры лiчаць, што няправiльна забыць пра аднаго чалавека, каб памятаць другога. Генерал-лейтэнант Бяда — асоба вядомая, герой вайны, якi служыў Беларусi. А краiна павiнна памятаць сваiх герояў.
Дзеля таго, каб жыла памяць пра Уладзiмiра Мулявiна, ужо робiцца вельмi многа. Прэмii яго iмя заснаваны на фестывалях «Славянскi базар у Вiцебску» i «Залаты шлягер». Акрамя таго, некаторыя студэнты унiверсiтэта культуры будуць атрымлiваць стыпендыю яго iмя. А прыхiльнiкi «Песняроў» будуць рады ўбачыць не толькi песенную анталогiю на 20 кампакт-дысках цi мультымедыйную энцыклапедыю, якая павiнна быць выдадзена ў 2004 годзе. Многiм будзе цiкава прачытаць кнiгу, прысвечаную творчасцi Мулявiна, якую рыхтуе газета «Культура». Яе павiнны скласцi некалькi раздзелаў, адзiн з iх будзе змяшчаць успамiны пра музыканта яго ж калег, вядомых артыстаў, з якiмi перасякалiся шляхi «Песняроў». Акрамя таго, даволi шпарка iдзе праца над стварэннем вiдэафiльма пра Уладзiмiра Мулявiна. Здымкi вядуцца як у Беларусi, так i за яе межамi. Здымачная група «Белвiдэацэнтра» нядаўна вярнулася з Екацярынбурга, дзе нарадзiўся беларускi «пясняр», шмат цiкавых матэрыялаў знайшлi ў Маскве. Заключана дамова з першым Нацыянальным тэлеканалам аб выкарыстаннi яго архiва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вулiца iмя Бяды, дзе жыў Уладзiмiр Мулявiн, не будзе перайменаваная, хоць такiя думкi сталi выказвацца пасля смерцi кiраўнiка «Песняроў». Прытым у Мiн
|
|