21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як ноччу абаранiць сябе ад працуючай аўтасiгналiзацыi?

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН «ЗВЯЗДЫ» 268-27-41

«Некалькi дзён запар начамi немагчыма спаць — у двары перад домам перыядычна пачынае раўцi аўтасiгналiзацыя. Самастойна ўстанавiць, чыя гэта машына, немагчыма — iх там некалькi дзесяткаў. А самi гаспадары не спяшаюцца адключаць сiгналiзацыю, i яна можа працаваць гадзiну. Вядома, нiякага спакою напярэдаднi працоўнага дня. Як знайсцi паратунак ад гэтай навалы, куды звяртацца?» З такiм пытаннем да нас патэлефанаваў мiнчанiн Канстанцiн Монiч.

Як высветлiлася, абаранiць сябе ад пранiзлiвых гукаў аўтасiгналiзацыi ў начны час фактычна немагчыма. Адразу папярэдзiм, што за любыя процiпраўныя дзеяннi давядзецца адказваць ужо самому разбуджанаму жыхару дома, таму ад iх прымянення лепш устрымацца.

Як на законных падставах пазбавiць сябе i iншых ад гэтага галаўнога болю — у прамым i пераносным сэнсе слоў? Як патлумачылi нам ва ўпраўленнi Дзяржаўнай аўтаiнспекцыi МУС краiны, законных падстаў для эвакуацыi з двара аўтамабiля з працуючай сiгналiзацыяй няма (калi яна, напрыклад, не перакрывае праезд). Трэба звяртацца ў органы правапарадку па месцы жыхарства з адпаведнай заявай, каб работнiкi мiлiцыi занялiся пошукамi ўладальнiка «гучнай» машыны. Але гэта ранiцай, а ноччу, выходзiць, трэба да канца выслухаць «музыку». Гэта па-першае. Па-другое, неабавязкова адна i тая ж машына будзе ўвесь час сiгналiць. Мiлiцыя будзе шукаць кожны дзень новую. Асаблiва калi iх сапраўды не адзiн дзесятак...

Калi не падводзiць памяць, адносна нядаўна на старонках газет было выказана наступнае меркаванне, якое можа стаць выйсцем са становiшча. Нiхто не аспрэчвае, што аўтаўладальнiк хвалюецца за свайго «жалезнага каня» (ды i мiлiцыя настойлiва раiць ставiць на аўтамашыну сiгналiзацыю). Але чаму яе гукi павiнны слухаць усе навокал? (Хаця зразумела, што для самога ўладальнiка аўтамабiля гэта выгадна: працуючая сiгналiзацыя прыцягвае ўвагу ўсiх, i мы, мiжволi кiдаючы на яе позiрк, фактычна дапамагаем яе ахоўваць.) Дык вось у чым заключалася iдэя. Прыёмнае прыстасаванне ад сiгналiзацыi павiнна размяшчацца ў кватэры самога аўтаўладальнiка. Калi машыну нехта зачэпiць (выпадкова цi не), яна зараве менавiта ў яго жыллi, а не на ўвесь двор. Можна пагадзiцца, што эфектыўнасць такой аховы для кожнага асобна ўзятага аўтамабiля панiзiцца (глядзi вышэй наконт «добраахвотных» вартаўнiкоў), але, у рэшце рэшт, гэта асабiстая праблема аўтаўладальнiка. Мы ж таксама павiнны мець права спакойна спаць ноччу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Некалькi дзён запар начамi немагчыма спаць — у двары перад домам перыядычна пачынае раўцi аўтасiгналiзацыя. Самастойна ўстанавiць, чыя гэта машына, н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика