21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Школа + iнспекцыя = супрацоўнiцтва?!

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Вучоба, якая ж, вядома, — святло, прыйшла з надыходам восенi не да ўсiх вучняў.

У сталiчнай кватэры 123 дома 42 корпуса 1, што на праспекце Любiмава, вельмi цёмна, хаця за вокнамi — сонечны дзень першага асенняга месяца. Старыя анучы старанна аберагаюць ад святла пакоi, дзе спяць стомленыя гультайствам дзяўчынкi. Яны расплюшчылi вочы толькi таму, што ў кватэру прыйшлi iнспектар па справах непаўналетнiх, сацыяльны педагог i я. Прыйшлi з пытаннямi — да iх i да iх мацi, адносна якой паўстала пытанне аб пазбаўленнi яе бацькоўскiх правоў.

Жанчыну-мацi пяцярых дзяцей, чый бацька з’ехаў некуды ў Смалявiцкi раён «да iншай жанчыны», мы засталi цвярозай, але абсалютна раўнадушнай да нас. Яна толькi паказвалася «на хвiлiнку», каб растлумачыць тое, што трэба для Акта абследавання ўмоў жыцця i выхавання непаўналетнiх, i знiкала на кухнi — быццам бы нешта гатавала. Той факт, што тут нешта гатуецца, здаецца непраўдападобным, паколькi нi адзiн сантыметр трохпакаёвай кватэры, агульнай плошчай 63,29 кв. метра, дзе прапiсана 13(!) чалавек, не прыстасаваны для пражывання. Усё пабiта, паламана, пашкоджана, абдзёрта, сапсавана... Бруд. Непрыемны пах. Выключальнiк i лямпачка ёсць толькi ў калiдоры. Кран цячэ. Дзяўчынкi ляжаць на нечым такiм, што складана назваць ложкамi. Мацi сцвярджае, што не атрымлiвае нават дзяржаўных дапамог на дзяцей. На што яны ўсе iснуюць — незразумела.

Але няшчаснымi прагульшчыкi не выглядаюць. Старэйшая Яўгенiя абураецца нашым прыходам i задзiраецца.

Я асцярожна вымаўляю пытанне «нi да кога»:

— А дзе тут кнiжкi?

— Няма кнiжак! I не патрэбны яны нам! — выкрыквае Жэня. Потым дзяўчынка «коцiць бочкi» на дырэктарку i кажа, што ў школу яна не пойдзе.

У школе кажуць, што прапаноўвалi мацi — спадарынi Алене Анатольеўне Ярахавец усялякую падтрымку: апрануць, накармiць дзяцей i выдаць iм падручнiкi. Аднак патэнцыяльны чацвертакласнiк Мiша з’явiўся толькi першага верасня, напалохаў педкалектыў i iншых дзяцей сваiм педыкулёзам i больш не паказаўся.

Падобныя праблемы невядомы, бадай, толькi адзiнкавым (элiтным, як iх прынята называць) гiмназiям. Астатнiя — сярэднiя навучальныя ўстановы — б’юцца з iмi, як могуць. А могуць яны ў дадзенай сiтуацыi мала. Патэлефанаваць дадому, як правiла, немагчыма па прычыне адсутнасцi гэтай самай тэлефоннай сувязi. Выклiкаць бацькоў у школу — бессэнсоўна, бо нiхто не прыйдзе. Прыходзiць самiм — амаль гэтак жа бессэнсоўна, паколькi настаўнiка цалкам праiгнаруюць у такiм доме або нешта паабяцаюць i не выканаюць.

Але, тым не менш, адказнасць за з’яўленне дзяцей на ўроках ускладзена на класных кiраўнiкоў. А могуць цi не могуць апошнiя прымусiць бацькоў «аддаць» дзiця — нiкога не хвалюе. Абавязаны!

З iншага боку, ёсць самыя звычайныя школы, куды «сцякаюцца» дзецi, з якiмi стамiлiся, адчаялiся змагацца i ад якiх пазбавiлiся па месцы жыхарства. Там могуць сканцэнтравацца, скажам, на васемнаццацi вучнях, пастаўленых на ўлiк у iнспекцыi па справах непаўналетнiх, на адзiнаццацi дзецях, якiя ўваходзяць у групу рызыкi i на такой жа колькасцi трапiўшых на ўнутрышкольны кантроль... А тут яшчэ гэтыя самыя «прагульшчыкi», якiх з-за адсутнасцi на ўроках пакiнулi «на другi год», хаця iх як не было на парозе школы, так i няма.

Мяркуючы па ўсiм, пры такiм раскладзе i дырэктар, i яго намеснiк па выхаваўчай рабоце, i сацыяльны педагог, i псiхолаг спачатку спрабуюць скардзiцца на загружанасць i нiзкую плату, а пасля проста ўпадаюць у адчай. Чым жа, як не адчаем, растлумачыць тыя факты, што на 9 верасня яшчэ не сабраны звесткi аб колькасцi ўсiх дзяцей, якiя не дайшлi да «другога дома», а на кожнага са складаных дзяцей дагэтуль не гатовы характарыстыкi?

Новы супрацоўнiк iнспекцыi па справах непаўналетнiх Маскоўскага раёна Вiталь Анiскавец ужо па чатыры разы пабываў з пачатку навучальнага года ў сваiх «падшэфных» школах i гiмназiях. Дырэкцыi ўстаноў былi, канешне, здзiўленыя такой энергiчнасцю i скiраванасцю на вынiк. Аднак не ўсе гэтак жа энергiчна пайшлi на супрацоўнiцтва. Тым не менш Вiталь Рыгоравiч паабяцаў быць там частым госцем, i не проста весцi з вучнямi прафiлактычныя размовы, але i прымаць меры для паляпшэння сiтуацыi.

Яшчэ сабраць некалькi дакументаў — i дзецi Ярахавец ўсё-такi пойдуць у школу, толькi спецыялiзаваную. Яшчэ некалькi ягоных вiзiтаў — i старшакласнiкi запомняць, што курыць на тэрыторыi навучальнай установы забаронена па прычыне адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Яшчэ крыху намаганняў — i, магчыма, нават у «выбухованебяспечнай» школе раёна зменшыцца колькасць правапарушэнняў. Праўда, i самiм школам давядзецца паварушыцца. Яны ж заўсёды, калi мне не здраджвае памяць, выступалi за цеснае супрацоўнiцтва з iнспекцыямi, а цяпер — iм i карты ў рукi.

Часта, як паказвае практыка, не абавязкова дзень i ноч пiльнаваць дзяцей. Дастаткова растлумачыць iм правiлы гульнi. Расказаць, напрыклад, што толькi за адно курэнне ў грамадскiм месцы можна трапiць на ўлiк у IСН, што за два процiпраўныя дзеяннi, учыненыя на працягу паўгода, на ўлiку можна застацца да васемнаццацi гадоў, што служба ў элiтных войсках у такiм выпадку «не свецiць» i што па дасягненнi паўналецця ўмоўны тэрмiн можа змянiцца «зонай»... Акрамя таго, варта не толькi пераходзiць праезную частку на зялёнае святло, але i не з’яўляцца да паўналецця ў грамадскiх месцах пасля 23.00 без суправаджэння бацькоў цi апекуноў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоба, якая ж, вядома, — святло, прыйшла з надыходам восенi не да ўсiх вучняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика