Сярод iх ёсць чэмпiён светуФутбол Днямi вызначылiся ўсе 32 удзельнiкi чэмпiянату свету па футболу, якi ў наступным годзе правядзе Германiя.Бронзавы прызёр ЧС-2002, зборная Турцыi, забіла ў матчы ў адказ «нахабным» швейцарцам чатыры мячы, але гэта не забяспечыла ёй пуцёўку ў Германiю. Два галы ў гасцях — i туды едзе Швейцарыя. Перамог з мiнiмальным лiкам дабiлiся каманды Трынiдада i Табага i Чэхii над Бахрэйнам i Нарвегiяй адпаведна, а славакi дома згулялi ўнiчыю з iспанцамi. Аўстралiйцы перамаглi ўругвайцаў у серыi пасляматчавых пенальцi. Вынiкi апошнiх стыкавых матчаў: Аўстралiя—Уругвай — 1:0, 4:2 па пенальцi; Бахрэйн—Трынiдад i Табага — 0:1; Славакiя— Iспанiя — 1:1; Турцыя—Швейцарыя — 4:2, Чэхiя—Нарвегiя — 1:0. Такiм чынам, на перамогу ў мундзiялi прэтэндуюць, акрамя гаспадароў першынства, Нiдэрланды, Украiна, Партугалiя, Англiя, Францыя, Iталiя, Сербiя i Чарнагорыя, Харватыя, Польшча, Швецыя, Бразiлiя, Аргенцiна, Эквадор, Парагвай, Мексiка, ЗША, Коста-Рыка, Тога, Гана, Кот-д’Iвуар, Ангола, Тунiс, Саудаўская Аравiя, Паўднёвая Карэя, Японiя, Iран, Аўстралiя, Трынiдад i Табага, Швейцарыя, Iспанiя, Чэхiя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi вызначылiся ўсе 32 удзельнiкi чэмпiянату свету па футболу, якi ў наступным годзе правядзе Германiя
|
|