Рэпетыцыйнае тэсцiраванне: iнфармацыя для абiтурыентаў...
Надзея НIКАЛАЕВА
Прыёмная кампанiя Як паведамiлi нашай газеце ў Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў, 21 лiстапада ў мiнскiх школах «стартуе» першы раунд рэпетыцыйнага тэсцiравання. Праверыць свае веды мiнскiя школьнiкi змогуць па 11 вучэбных дысцыплiнах: рускай, беларускай мовах, матэматыцы, хiмii, фiзiцы, гiсторыi Беларусi, замежных мовах (англiйскай, нямецкай, французскай, iспанскай), а таксама па бiялогii. Геаграфiя, сусветная гiсторыя навейшага часу i дысцыплiна «Чалавек. Грамадства. Дзяржава», на жаль, на рэпетыцыйнае тэсцiраванне не выносяцца. Гэта звычайная практыка, паколькi першае масавае цэнтралiзаванае тэсцiраванне па гэтых прадметах пройдзе ў Беларусi толькi ў наступным годзе, i ў арганiзатараў тэсцiравання яшчэ не створана дастаткова шырокая база тэставых заданняў. Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў арганiзуе рэпетыцыйнае тэсцiраванне сумесна з Камiтэтам адукацыi Мiнгарвыканкама, таму ўсе выпускнiкi, якiя пажадаюць узяць удзел у рэпетыцыйным тэсцiраваннi, могуць зарэгiстравацца па месцы сваёй вучобы. Аплата ў памеры 5100 рублёў за кожны прадмет пералiчваецца ў любым аддзяленнi ААБ «Беларусбанк» на разлiковы рахунак № 3622034510029 фiл. № 529 «Белсувязь», код 720 УНН 190194148.Таксама рэпетыцыйнае тэсцiраванне будзе праходзiць у сталiцы ў лiстападзе-снежнi на базе пяцi вышэйшых навучальных устаноў: Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт — г. Мiнск, вул. Кастрычнiцкая, 4, пакоi 203, 205, тэлефоны 227-75-37, 209-52-85, 209-52-81. Кошт аднаго тэст-экзамена з наступнай кансультацыяй i разборам найбольш тыповых памылак — 13.300 рублёў. Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi — г. Мiнск, вул. Гiкала, 9, пакой 422, тэлефоны 239-86-49, 239-80-40. Кошт аднаго тэст-экзамена — 9 тысяч рублёў. Мiжнародны дзяржаўны экалагiчны унiверсiтэт iмя А. Сахарава — г. Мiнск, вул. Даўгабродская, 23, пакой 107, тэлефон 230-73-72. Кошт аднаго тэст-экзамена — 9 тысяч рублёў. Мiнскi дзяржаўны вышэйшы авiяцыйны каледж — г. Мiнск, вул. Убарэвiча, 77, тэлефон 291-02-81. Беларускi дзяржаўны аграрны тэхнiчны унiверсiтэт — г. Мiнск, прасп. Незалежнасцi, 99, вучэбны корпус №2, пак. № 323, тэлефон 264-05-92. Кошт аднаго тэст-экзамена — 9 тысяч рублёў. У Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў запэўнiваюць, што i колькасць заданняў у тэсце, i структура тэста, i час, адведзены на яго выкананне, i бланк адказаў на рэпетыцыйным тэсцiраваннi нiчым не адрознiваюцца ад цэнтралiзаванага тэсцiравання. Другi тур рэпетыцыйнага тэсцiравання пройдзе ў краiне ў студзенi—сакавіку наступнага года. Заданнi, што прапануюцца ўдзельнiкам рэпетыцыйнага тэсцiравання, у кожным раундзе змяняюцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi нашай газеце ў Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў, 21 лiстапада ў мiнскiх школах «стартуе» першы раунд рэпетыцыйнага тэсцiравання
|
|