21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як атрымаць дыплом праз камп’ютар?

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ШМЯЛЁВА, Алена ДАЎЖАНОК

Ужо даўно не сакрэт, што сучаснае грамадства жыве ў век iнфармацыйных тэхналогiй, i таму павiнна не абыходзiць бокам «ноу-хау», а вучыцца найбольш рацыянальна выкарыстоўваць iх. Як пiсаў вядомы расiйскi крытык ХIХ стагоддзя Вiсарыён Рыгоравiч Бялiнскi: «Хто не iдзе наперад, той iдзе назад». I менавiта таму асаблiва сёння грамадства знаходзiцца ў пастаянным руху i пошуку.

Праблемам найбольш перспектыўнай формы навучання сучаснага грамадства была прысвечана пятая Мiжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Дыстанцыйнае навучанне — адукацыйнае асяроддзе ХХI стагоддзя», якая прайшла днямi ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце iнфарматыкi i радыёэлектронiкi. Больш за 270 удзельнiкаў канферэнцыi абменьвалiся вопытам i абмяркоўвалi пытаннi найбольш перспектыўнай формы навучання сучаснага грамадства — дыстанцыйнай: iнфармацыйныя тэхналогii дыстанцыйнага навучання, распрацоўкi электронных падручнiкаў, праблемы ўзаемасувязi дыстанцыйнай формы навучання i iнтэлектуальных i навучальных арганiзацый у сферы вышэйшай адукацыi. Таксама важнейшымi накiрункамi былi iнтэлектуальныя i камп’ютарныя тэхналогii дыстанцыйнага навучання, прававыя нормы дыстанцыйнага навучання i iнфармацыйныя камп’ютарныя сеткi i сiстэмы ў адукацыйнай сферы.

Форма дыстанцыйнага навучання з’явiлася ў канцы ХХ стагоддзя ў так званых адкрытых унiверсiтэтах Англii. Аднак каштавала такая «забава» вельмi шмат, i таму далёка не кожны мог атрымаць сапраўдны дыплом, не выходзячы з дому, i пры гэтым яшчэ паспяваць вучыцца ў iншым месцы або працаваць. А дыстанцыйнае навучанне якраз дазваляе рабiць гэта адначасова. Студэнты знаходзяцца «на дыстанцыi» ад выкладчыка, аднак пастаянна кантактуюць з iм праз Iнтэрнэт — i таму становяцца прафесiяналамi за кароткi час навучання. Больш таго, час навучання i якасць залежаць толькi ад студэнта (можна асвоiць праграму выбранай альма-матар, напрыклад, не за пяць гадоў, а за тры, а можна зрабiць перапынак у навучаннi i прайсцi курс, скажам, за дзесяць гадоў). А яшчэ «дыстанцыйныя» студэнты могуць самi выбiраць колькасць дысцыплiн, парадак iх вывучэння, настаўнiка, дамаўляцца з iм аб часе кансультацыi, тэрмiне здачы экзамена (праўда, спачатку дазваляецца засвоiць дысцыплiны аднаго вывучаемага блока, а потым другога). Чым не рай для студэнта?!

Яшчэ пару гадоў таму аб такiм можна было толькi марыць, а сённяшнiя абiтурыенты могуць самi выбраць форму навучання, цi, будучы ўжо студэнтамi, перайсцi на дыстанцыйную форму.

У Беларусi такая форма навучання яшчэ толькi робiць першыя крокi. Яна з’явiлася тры гады таму, аднак ужо сёння мае шмат жадаючых атрымаць адукацыю такiм чынам.

Пiянерам у дыстанцыйным навучаннi ў нашай краiне стаў менавiта Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi, якi круглы год набiрае абiтурыентаў i пастаянна ўдасканальвае тэхналогii навучання.

Больш падрабязна на пытаннi адказвае прарэктар БДУIР па вучэбнай рабоце Уладзiмiр КРАСОЎСКI, якi з самага пачатку зараджэння дыстанцыйнай формы навучання займаўся гэтай тэмай.

— Па якiх спецыяльнасцях праводзiцца навучанне па дыстанцыйнай форме?

— Штучны iнтэлект, маркетынг, праграмнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй, iнфармацыйныя тэхналогii i кiраванне ў тэхнiчных сiстэмах, iнфарматыка, iнфармацыйныя сiстэмы i тэхналогii (у эканомiцы) i аўтаматызаваныя сiстэмы апрацоўкi iнфармацыi.

— Якiя патрабаваннi да «дыстанцыйных» абiтурыентаў?

— Здаюцца прадметы, аналагiчныя стацыянарнай форме навучання, толькi не ў такiм разгорнутым выглядзе. Падчас уступных экзаменаў прыёмная камiсiя павiнна высветлiць для сябе, цi здольны абiтурыент да навучання ва унiверсiтэце. Самае галоўнае — не конкурс, а барацьба з самiм сабой. Абiтурыенты, якiя вырашылi навучацца па дыстанцыйнай форме навучання, — тыя, хто жадае атрымаць адукацыю, а не дыплом, што часта назiраецца сярод студэнтаў-стацыянарнiкаў. Падрыхтавацца да паступлення можна, звярнуўшыся да газеты БДУIР «Iмпульс», у якой друкуюцца ўзоры тэстаў па фiзiцы, матэматыцы, англiйскай мове, конкурсы ўступных экзаменаў папярэднiх гадоў, падрабязна знаёмяць са спецыяльнасцямi нашага унiверсiтэта.

— Як ажыццяўляецца кантроль ведаў студэнта?

— Па электроннай пош-це студэнт дасылае выкладчыку тэсты i кантрольныя работы. Калi работа выканана паспяхова, то студэнт прыязджае на факультэт, каб выканаць лабараторныя работы, а затым дамаўляецца аб часе здачы экзамена.

— Цi могуць студэнты падмануць выкладчыка, звярнуўшыся за дапамогай да прафесiянала?

— Сёння распрацоўваюцца сiстэмы праверкi iдэнтыфiкацыi аўтара работы i чалавека, якi прыйшоў тэсцiраваць свае веды перад выкладчыкам.

— Цi можна замянiць дыстанцыйнай формай навучання дзённую?

— Нiхто не гаворыць, што трэба абавязкова замянiць стацыянарную альбо завочную формы навучання на дыстанцыйную. Атрыманне адукацыi па дыстанцыйнай форме — адзiн з варыянтаў шырэй выкарыстоўваць магчымасцi электроннай тэхнiкi, калi дзейнiчае прынцып «не замест, а разам». Iншая справа, што сусветныя тэндэнцыi паказваюць, што ўсё большая частка навучання прыпадае на самастойную працу студэнта. Дыстанцыйнае навучанне — якраз той спосаб атрымання адукацыi, калi перад студэнтам ставяцца задачы i рэгулюецца яго праца. Такiм чынам, студэнт нарошчвае веды па свайму разуменню, расстаўляючы акцэнты на найбольш патрэбных, на яго погляд, дысцыплiнах.

— Цi можна атрымаць другую вышэйшую адукацыю на базе першай па дыстанцыйнай форме навучання?

— Безумоўна. У такiм разе абiтурыент не здае ўступных экзаменаў, а адразу залiчваецца на другi цi старэйшы курс. Апроч таго, частка дысцыплiн, якiя супадаюць з абранай спецыяльнасцю i атрыманай раней, перазалiкоўваюцца.

— Чым адрознiваецца дыплом дыстанцыйнай формы навучання ад дзённай?

— Яны абсалютна аднолькавыя.

— Для дыстанцыйнай формы навучання запрашаюцца iншыя выкладчыкi?

— Не. Гэта выкладчыкi нашага унiверсiтэта. Справа ў тым, што праца кожнага выкладчыка не падзяляецца па формах навучання. Ён спецыялiст у сваёй галiне i можа адначасова даваць веды студэнтам як дзённай формы навучання, так i завочнай, i дыстанцыйнай.

— Колькi каштуе адукацыя па дыстанцыйнай форме навучання?

— Калi абiтурыент жадае атрымаць, напрыклад, дыплом iнжынера, то ён можа пайсцi трыма шляхамi: вучыцца на дзённым аддзяленнi, завочным i па дыстанцыйнай форме. Апошнi варыянт патрабуе найменшых матэрыяльных затрат.

Канешне, сёння магчымасцi навучання значна пашырылiся. I права выбару формы навучання — асабiстая справа кожнага. Цiкава, цi выкарыстаў бы такую магчымасць рэктар БДУIР, доктар тэхнiчных навук, прафесар Мiхаiл БАТУРА?

— Справа ў тым, што такая форма навучання пры iснуючых у мой час методыках навуковага працэсу была проста немагчымай. Раней у адукацыйным працэсе не было такога шырокага прымянення iнфармацыйных тэхналогiй, неабмежаванага доступу да Iнтэрнэта. А вось калi пафантазiраваць, то спачатку я абавязкова атрымаў бы адукацыю на дзённай форме навучання, а потым па дыстанцыйнай асвоiў бы другую спецыяльнасць. Апроч таго, як дапытлiвы студэнт, заўважыў бы, што можна заявiць якуюсьцi дысцыплiну з дзённай формы навучання, атрымаць сертыфiкат i залiчыць яе ў лiк дысцыплiн па дыстанцыйнай форме навучання.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо даўно не сакрэт, што сучаснае грамадства жыве ў век iнфармацыйных тэхналогiй, i таму павiнна не абыходзiць бокам «ноу-хау», а вучыцца найбольш рац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика