21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыццёвая арыфметыка вакол домiка ў вёсцы

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае старшыня Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Георгiй КУЗНЯЦОЎ i вядучы юрыст ведамства Кацярына БУДА

(Працяг. Пачатак у нумарах за 10—12, 15, 16 і 18 лiстапада.)

— У Смалявiцкiм раёне ў нас ёсць невялiкi домiк. Зямля прыватызаваная, а на будынак зроблены тэхнiчны пашпарт. Мама падала заяву на афармленне дзяржаўнага акта на зямлю. Мы ўжо атрымалi план нашага ўчастка. Аднак сёлета 16 кастрычнiка мая мама, якая з’яўляецца асноўным уладальнiкам нерухомай маёмасцi, памерла. На нерухомасць засталося завяшчанне на маё iмя. Зараз ад нас патрабуюць звяртацца ў суд для вызначэння ўласнасцi на зямлю. Цi правамерныя гэтыя патрабаваннi?

Аксана Калiнская, г. Мiнск.

— У тым выпадку, калi жылы дом i зямельны ўчастак належалi спадчынадаўцу на праве прыватнай уласнасцi i былi зарэгiстраваны ў арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю, для афармлення правоў на атрыманую ў спадчыну нерухомую маёмасць спадчыннiку ў гэтай арганiзацыi неабходна ўзяць выпiску з рэгiстрацыйнай кнiгi аб аб’ектах нерухомай маёмасцi, якiя належаць спадчынадаўцу.

У выпадку, калi жылы дом не быў зарэгiстраваны ў арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю, але звесткi аб ёй унесены ў пагаспадарчую кнiгу сельскага (пасялковага) выканаўчага i распарадчага органа да 8 мая 2003 года, тады дакументам, якi пацвярджае права ўласнасцi памёршага грамадзянiна на жылы дом, з’яўляецца даведка вызначанага вышэй выканаўчага i распарадчага органа.

Калi жылы дом не быў зарэгiстраваны ў арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю i звестак аб iм у пагаспадарчай кнiзе сельскага (пасялковага) выканаўчага i распарадчага органа таксама няма, то прызнаць права ўласнасцi на маёмасць, атрыманую ў спадчыну, магчыма толькi ў судовым парадку.

— З’яўляюся старшынёй аднаго з ЖБК Першамайскага раёна. Цi магчыма прыцягнуць неплацельшчыкаў зямельнага падатку да адказнасцi i прымусiць iх плацiць гэты падатак?

Марыя Клiмовiч, г. Мiнск.

— Адказнасць за своечасовасць уплаты, парадак спагнання плацяжоў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за своечасовасцю ўплаты зямельнага падатку вызначаюцца ў адпаведнасцi з па-датковым заканадаўствам. Таму вам трэба звярнуцца ў iнспекцыю Мiнiстэрства па падатках i зборах.

— У вёсках нашай краiны налiчваецца тысячы дамоў, якiя нi на кога не аформлены. Частка такiх дамоў увогуле пустуе. Афармленне такой нерухомасцi каштуе вялiкiх грошай. Якi лёс будзе ў такога жылля? I другое пытанне. Цi змогуць дзецi майго сябра прадаць дом у вёсцы без папярэдняга афармлення правоў на спадчыну?

Сяргей Аляксандравiч, пенсiянер, г. Мiнск.

— У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта ад 11 жнiўня 2005 года «Аб некаторых пытаннях адчужэння дамоў у сельскiх населеных пунктах» жылыя дамы, якiя знаходзяцца ў сельскiх населеных пунктах, не зарэгiстраваныя ў тэрытарыяльных арганiзацыях па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю, звесткi аб якiх унесены ў пагаспадарчую кнiгу сельскага выканаўчага камiтэта да 19 сакавiка 1985 года i якiя з гэтай даты не з’яўлялiся прадметам куплi-продажу цi мены, могуць адчужацца па дагавору куплi-продажу, мены цi дарэння без афармлення правоў на iх. Спадчыну пры гэтым афармляць трэба абавязкова.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае старшыня Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Георгiй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика