21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ, старшыня Мiнскага аблвыканкама: «На дасягнутым не cпыняемся»

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Па шэрагу асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця цэнтральны рэгiён па-ранейшаму ўтрымлiвае вядучыя пазiцыi.

— Я задаволены сёлетнiмi вынiкамi працы работнiкаў аграпрамысловага комплексу, — кажа старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч. — Валавая вытворчасць малака на Мiншчыне ўжо перавысiла мiльён тон. Усяго праз вагi дзяржавы сёлета яго будзе рэалiзавана больш чым 1 млн. тон.

Цукровых буракоў сабрана каля мiльёна тон, амаль на чвэрць у параўнаннi з мiнулым годам узрасла вытворчасць мяса. На зiмоўку жывёлы нарыхтаваны 1,5-гадовы запас кармоў. Таму вытворчыя паказчыкi будуць павялiчвацца i надалей. Належным чынам на вёсцы развiваецца i сацыяльная сфера. Выконваецца заданне па будаўнiцтву жылля. Налета аб’ёмы жыллёвага будаўнiцтва на Мiншчыне ўзрастуць да 900 тысяч квадратных метраў. I гэта не мяжа — у перспектыве адпаведны паказчык будзе павялiчвацца. Сёлета колькасць стратных аграпрамысловых прадпрыемстваў зменшыцца да 6 працэнтаў. А ўвогуле рэнтабельнасць сельскагаспадарчай галiны на Мiншчыне павiнна скласцi не менш чым 16 працэнтаў.

Паводле слоў старшынi Камiтэта эканомiкi Мiнскага аблвыканкама Жанны Бiрыч, па вынiках 10 месяцаў гаспадаркi Мiншчыны забяспечылi чвэрць рэспублiканскага аб’ёму валавой вытворчасцi прадукцыi аграпрамысловага комплексу. Па малаку гэтая лiчба складае 26,7 працэнта, мясу жывёлы i птушкi — 24,2, збожжу — 25,8, цукровых бураках — 21,8, бульбе — 26,4 працэнта. Сельгаспрадпрыемствы Мiнскай вобласцi — асноўныя пастаўшчыкi харчавання для жыхароў сталiцы. Сёлета за 9 месяцаў у Мiнск паступiла 38,21 тысячы тон мяса (48 працэнтаў агульнага аб’ёму спажывання) i 260,9 тыс. тон малака (62,7 працэнта).

Прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу цэнтральнага рэгiёна атрымалi нядрэнныя вынiкi. У грамадскiм сектары за студзень—кастрычнiк вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыi павялiчылася на 8,8 працэнта. Найбольшыя тэмпы росту забяспечаны сельгаспрадпрыемствамi Смалявiцкага (21,6 працэнта), Старадарожскага (13,6 працэнта), Лагойскага (12,9 працэнта) i Уздзенскага (12,6 працэнта) раёнаў.

Агульны валавы намалот збожжа на Мiншчыне сёлета склаў больш чым 1,8 мiльёна тон (самы важкi паказчык сярод абласцей), у сярэднiм было сабрана 32,4 цэнтнера з гектара. Найбольшай ураджайнасцi дасягнулi Нясвiжскi i Слуцкi раёны — адпаведна 62,4 i 49,6 ц/га. Гаспадаркi зноў крыху не дацягнулi да запаветнай 2-мiльённай мяжы — аказала негатыўны ўплыў дрэннае надвор’е, у вынiку чаго частка пасеваў загiнула. Паводле слоў першага намеснiка старшынi Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнскага аблвыканкама Аляксандра Лiннiка, агульныя страты аграпрамысловых прадпрыемстваў цэнтральнага рэгiёна ў вынiку прыродных катаклiзмаў сёлета склалi каля 500 тысяч тон. Разам з тым 4 раёны Мiншчыны (Слуцкi, Нясвiжскi, Капыльскi i Стаўбцоўскi) i ў такiх складаных умовах здолелi перасягнуць мiнулагоднi паказчык валавога намалоту збожжа.

Як паведамiў кiраўнiк апарату галоўных саветнiкаў-iнспектараў старшынi Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамаркоў, паводле апошнiх даных, аб’ём вытворчасцi малака ў цэнтральным рэгiёне перавысiў 1 млн тон — ужо зараз жывёлаводы атрымалi больш, чым было надоена за ўвесь мiнулы год. Адпаведныя паказчыкi ўзраслi ва ўсiх раёнах. Сярэднi надой ад каровы за студзень—кастрычнык склаў 3,5 тысячы лiтраў (на 20 працэнтаў больш, чым летась). Больш чым па 4 тыс. лiтраў малака на карову маецца ў 53 аграпрамысловых прадпрыемствах, 7 гаспадарак перасягнулi 5-тысячную мяжу.

Аб’ём вытворчасцi малака на Мiншчыне будзе павялiчвацца i надалей, паколькi створаны добрыя запасы кармоў. Па стану на пачатак лiстапада iх было нарыхтавана 1,7 мiльёна тон. У разлiку на ўмоўную галаву жывёлы гэта складае 18,1 цэнтнера кармавых адзiнак. На зiмоўку закладзена 271,9 тысячы тон сена, 1,8 млн тон сенажу, 1,5 млн тон сiласу, 0,7 тыс. тон травяной мукi, засыпана 555,2 тыс. тон зернефуражу. Не забылiся i аб прысядзiбных гаспадарках — паводле iнфармацыi Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнскага аблвыканкама, вяскоўцы атрымалi 68,6 тыс. тон сена i 28,4 тыс. тон зернефуражу.

На Мiншчыне была паспяхова завершана сяўба азiмых. Сёлета збожжавыя культуры пасеяны на плошчы 339 тыс. гектараў (на 15 працэнтаў больш, чым летась). У лiк дзяржаўнага заказу аграпрамысловымi прадпрыемствамi цэнтральнага рэгiёна пастаўлена 237,8 тысячы тон збожжа: пшанiцы — 100,8 тыс. тон, жыта — 87,7 тыс. тон i амаль 50 тыс. тон iншых збожжавых культур.

Як бачым, да свайго прафесiйнага свята вяскоўцы Мiншчыны падышлi з важкiмi вынiкамi. Сёлета напярэдаднi Дня работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi лепшыя з лепшых сабралiся ў Маладзечне. Больш за 300 работнiкаў аграпрамысловага комплексу цэнтральнага рэгiёна атрымалi прэмii.

Другi год запар на абласным свяце працаўнiкоў вёскi Ганаровы сцяг Мiнскага аблвыканкама ўручаецца Слуцкаму раёну. Гаспадары сёлетнiх рэспублiканскiх «Дажынак» папрацавалi на славу. Валавы збор збожжа тут склаў больш чым 190 тысяч тон, што на 30 працэнтаў перавышае леташнi ўзровень. Гэта першы паказчык у вобласцi i другi ў рэспублiцы (пасля Гродзенскага раёна). Ад рэалiзацыi збожжа гаспадаркi Случчыны ўжо атрымалi 12,6 мiльярда рублёў. Рэнтабельнасць «хлебнай галiны» тут дасягнула 30,5 працэнта, а чысты прыбытак ад усiх вiдаў сельскагаспадарчай дзейнасцi склаў 8 мiльярдаў рублёў.

— Вынiкi нядрэнныя, — заўважае старшыня Слуцкага райвыканкама Аляксандр Драко, — гэта датычыцца не толькi раслiнаводства, але i жывёлагадоўлi, дзе таксама назiраецца станоўчая дынамiка. У разлiку на ўмоўную галаву жывёлы зараз нарыхтавана 28,5 цэнтнера адзiнак кармоў. Таму будзе i прадукцыя. Па вынiках года сярэднi надой ад каровы складзе 5,1 тысячы лiтраў малака, а аб’ём яго валавой вытворчасцi дасягне 109—110 тысяч тон. Гэта небывалы вынiк для Случчыны, такiх вышынь тут яшчэ не пакаралi. У раёне зараз не засталося стратных гаспадарак — усе 24 аграпрамысловыя прадпрыемствы раёна працуюць з прыбыткам. Налета мы ставiм перад сабой не менш значныя задачы, таму думаем, што Ганаровы сцяг i надалей застанецца за Случчынай.

Паводле слоў Мiкалая Дамаркова, у цэнтральным рэгiёне паспяхова праходзiць рэфармаванне стратных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. На Мiншчыне пераўтворана 136 «аўтсайдараў». За няпоўныя два гады iнвестары выдаткавалi на iх развiццё 127,9 мiльярда рублёў. Сёлета было набыта 169 трактароў, 102 камбайны, 810 адзiнак iншай тэхнiкi. Што прынесла свае вынiкi: за 10 месяцаў гэтага года вытворчасць малака ў рэфармаваных сельгаспрадпрыемствах узрасла амаль на 40 працэнтаў, рэалiзацыя жывёлы i птушкi — на 51,7, надой ад каровы — на 40,6 працэнта. Сярэднямесячная зарплата тут склала 302,6 тысячы рублёў.

Гаспадаркi Мiншчыны паступова нарошчваюць свой патэнцыял i атрымлiваюць добрыя «дывiдэнды». Паводле iнфармацыi Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнскага аблвыканкама, па вынiках вытворча-фiнансавай дзейнасцi за студзень—верасень сельскагаспадарчыя прадпрыемствы цэнтральнага рэгiёна атрымалi 161,7 мiльярда рублёў чыстага прыбытку. Гэта ў 2,7 раза больш, чым за такi ж перыяд летась.

— Усе прагнозныя паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця як на пяцiгодку, так i на гэты год вобласць выконвае, — адзначае старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч. — Тое ж датычыцца i аграпрамысловага комплексу. Праўда, з-за прыроднай стыхii Мiншчыне не ўдалося выйсцi на тыя паказчыкi валавога збору збожжа, якiя планавалi атрымаць. Таму сёлета прынята рашэнне не падводзiць вынiкi па вытворчасцi збожжа сярод раёнаў. Нам усiм неабходна мабiлiзавацца на прадукцыйную працу. Узiмку спецыялiстам на ўсiх узроўнях трэба дакладна асвойваць сучасныя тэхналогii. Пераўзысцi цяперашнiя паказчыкi сельскагаспадарчай вытворчасцi, якiх дасягнула вобласць, будзе зусiм не проста. На дасягнутым не спыняемся, трэба рушыць наперад, да новых працоўных перамог.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Мiнск—Маладзечна.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па шэрагу асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця цэнтральны рэгiён па-ранейшаму ўтрымлiвае вядучыя пазiцыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика