Паведамленне прэс-службы Прэзiдэнта
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 лiпеня заслухаў справаздачу Старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта Аляксандра Шпiлеўскага аб вынiках работы мытных органаў у першым паўгоддзi.
У мэтах павышэння знешнегандлёвага абароту нашай рэспублiкi кiраўнiк дзяржавы патрабаваў правесцi работу па спрашчэнню мытнай працэдуры. У блiжэйшы час ДМК падрыхтуе шэраг адпаведных дакументаў, якiя дазволяць значна паскорыць праходжанне мытных працэдур. У гэтай сувязi Камiтэт плануе ажыццявiць эксперымент, разлiчаны на шэсць месяцаў, па спрошчанаму мытнаму афармленню з удзелам 100—150 прадпрыемстваў рэспублiкi, якiя зарэкамендавалi сябе як добрасумленныя агенты знешнеэканамiчнай дзейнасцi. Прэзiдэнт даручыў Мiнiстэрству фiнансаў прадугледзець, пачынаючы з 2004 года, мэтавае фiнансаванне будаўнiцтва сумеснай iнтэграванай тэлекамунiкацыйнай сеткi. Праект стане сумеснай распрацоўкай Дзяржаўнага мытнага камiтэта, Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў i Мiнiстэрства сувязi. Будзе прадоўжана тэхнiчнае аснашчэнне мытных органаў. Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць павышэння эфектыўнасцi рэалiзацыi накiраванай у даход дзяржавы маёмасцi, затрыманай па справах аб мытных правапарушэннях. Заслухаўшы iнфармацыю Старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта, якая датычыцца ТАА «Мiндаўг», Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь з улiкам iнтарэсаў працоўнага калектыву i сацыяльнай значнасцi паслуг па перавозцы насельнiцтва, якiя прадастаўляе гэта прадпрыемства, прыняў рашэнне аб адтэрмiноўцы спагнання з прадпрыемства ўзнiкшай мытнай запазычанасцi. Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў узмацнiць барацьбу са службовымi правапарушэннямi, бюракратызмам i валакiтай, прадоўжыць работу па стварэнню спрыяльных умоў для развiцця знешнеэканамiчнай дзейнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблемы своечасовай выплаты заработнай платы i лiквiдацыi запазычанасцяў перад грамадзянамi рэспублiкi знаходзяцца пастаянна ў цэнтры ўвагi кiраўнiка
|
|