Растуць iнвестыцыi
Iван АЛЯКСАНДРАЎ
ЭКАНОМIКА Па вынiках 8 месяцаў у краiне ўдалося забяспечыць рост аб’ёму iнвестыцый у асноўны капiтал на 115,2 працэнта, што вышэй за прагнозныя паказчыкi (прагноз на год — 112—113).Пры гэтым за кошт усiх крынiц фiнансавання ўведзена ў эксплуатацыю 1.915 тысяч квадратных метраў жылля, у тым лiку 580 тысяч — у сельскай мясцовасцi, што складае, адпаведна, 117,3 i 104,4 працэнта да ўзроўню васьмi месяцаў леташняга года. Значна перавышаны прагнозныя паказчыкi ў знешнiм гандлi, пры гэтым рост экспарту тавараў i паслуг склаў 125,4 працэнта, iмпарту — 131 працэнт. Выкананы за 8 месяцаў прагнозныя паказчыкi па вытворчасцi прамысловай прадукцыi i спажывецкiх тавараў; рост аб’ёму рознiчнага гандлёвага абароту склаў 7,9 працэнта пры прагнозе на год 6—6,5... Усяго, па вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за прайшоўшы перыяд, паведамляюць у Мiнiстэрстве эканомiкi, дасягнуты прагназiруемыя ўзроўнi па 10 з 16 важнейшых параметраў. Разам з тым, не забяспечаны належныя тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту i рэальных грашовых даходаў насельнiцтва, перавышаны прагнозны ўзровень па iмпарту тавараў i паслуг, узрасла энергаёмiстасць валавога ўнутранага прадукту; у параўнаннi з адпаведным мiнулагоднiм перыядам скарацiлася вытворчасць прадукцыi сельскай гаспадаркi; нiжэйшай за прагнозны ўзровень (за студзень—лiпень) аказалася рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi прамысловасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках 8 месяцаў у краiне ўдалося забяспечыць рост аб’ёму iнвестыцый у асноўны капiтал на 115,2 працэнта, што вышэй за прагнозныя паказчыкi (прагн |
|