Пашчыраваў на палетках — паеў у школьнай сталовай
Надзея НIКАЛАЕВА
Факт Новыя формы абслугоўвання i ажыццяўленне школамi ўласных нарыхтовак сельгаспрадукцыi дазволiлi давесцi ахоп харчаваннем школьнiкаў на Гродзеншчыне да 82 працэнтаў, а таксама захаваць у навучальных установах сiстэму гарачага харчавання.Паводле слоў начальнiка ўпраўлення адукацыi Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Сiгоднiка, найбольш эфектыўна работа па ахопу школьнiкаў харчаваннем наладжана ў Бераставiцкiм, Дзятлаўскiм, Свiслацкiм, Слонiмскiм, Карэлiцкiм, Ашмянскiм i Шчучынскiм раёнах, гарачае харчаванне атрымлiваюць 90 працэнтаў навучэнцаў. У дадзены момант у 72 працэнтах школ харчаванне арганiзавана органамi адукацыi, у 17 працэнтах — дзяржгандлем i ў 12,6 працэнтах — спажыўкааперацыяй. Уласныя сталовыя маюць амаль 92 працэнты школ. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы харчблокаў у 2005 годзе было выдаткавана 218 млн. рублёў. Акрамя таго, на Гродзеншчыне назапашваецца больш за 2 тысячы тон агароднiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя формы абслугоўвання i ажыццяўленне школамi ўласных нарыхтовак сельгаспрадукцыi дазволiлi давесцi ахоп харчаваннем школьнiкаў на Гродзеншчыне да |
|