21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Правы студэнтаў i школьных настаўнiкаў павялiчаць

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Больш за 40 тысяч экзэмпляраў дзённiкаў для навучэнцаў пачатковых класаў школ прыйшлося надрукаваць дадаткова для таго, каб зняць ва ўсiх рэгiёнах нечакана ўзнiкшую праблему iх дэфiцыту.

Як вядома, другi год запар узоры дзённiкаў для беларускiх школьнiкаў зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi. Заказы на «школьныя пашпарты» размяшчаюцца на палiграфiчных прадпрыемствах з улiкам статыстычных звестак i звестак абласных упраўленняў адукацыi аб колькасцi дзяцей, якiя павiнны сесцi за школьную парту ў новым навучальным годзе. Так атрымалася, што дзённiкаў для навучэнцаў V—XI класаў школ хапiла сёлета на ўсiх, а вось задаволiць патрэбы пачатковай школы ў дзённiках не ўдалося.

У Нацыянальным iнстытуце адукацыi нам прызналiся, што гэта застаецца для iх загадкай. Магчыма, дзённiкамi вырашылi запасцiся ўсе вучнi першых i другiх класаў беларускiх школ, хоць у першыя два гады навучання выкарыстанне дзённiкаў у навучальным працэсе носiць не абавязковы, а рэкамендацыйны характар. Нават калi i так, то ўсё роўна дадатковы тыраж у 40 тысяч экзэмпляраў павiнен быў задаволiць патрэбы i гэтага кантынгенту беларускiх школьнiкаў, але сёння ў Нацыянальны iнстытут адукацыi працягваюць паступаць заяўкi ад гандлёвых арганiзацый на «школьныя пашпарты» для пачатковай школы. Выснова напрошваецца сама сабой — набыццём аднаго дзённiка пакупнiкi, вiдаць па ўсiм, вырашылi не абмяжоўвацца... У сувязi з гэтым у Нацыянальным iнстытуце адукацыi не выключаюць, што iм зноў прыйдзецца друкаваць дадатковы тыраж.

У гандлёвую сетку беларускай сталiцы паступiла дадаткова 12 тысяч дзённiкаў. Iх распаўсюджванне даверана Беларускаму гандлёваму аб’яднанню «Глобус», Рэспублiканскаму унiтарнаму кнiгагандлёваму прадпрыемству «Белкнiга» i Рэспублiканскаму гандлёваму унiтарнаму прадпрыемству «Белсаюздрук». Сёння дзённiкi ў сталiцы можна набыць таксама ва ўсiх буйных сталiчных унiвермагах — ГУМ, ЦУМ, «Кiрмаш», «Беларусь», а таксама ў аддзелах па продажы канцылярскiх тавараў некаторых iншых сталiчных магазiнаў. Усяго ў распаўсюджваннi школьных дзённiкаў у Мiнску задзейнiчана каля 40 гандлёвых кропак. Разам з тым нядаўна ў продажы ў сталiцы былi заўважаны школьныя дзённiкi, выпушчаныя без дазволу Мiнадукацыi нашай краiны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика