21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяржаўнае — значыць нiчыё?

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настасся ЦЕЛЕШАВА

ТВОЙ ДОМ

Куды знiкаюць лаўкi i арэлi з нашых двароў?

Складаць буйныя спiсы страт пасля чарговых святаў для айчынных ЖЭСаў, што i казаць, — справа звычайная. Скажам, 7 лiстапада — дзве лаўкi, якiя канулi ў Лету, раскарчаваныя арэлi i прыгнутыя амаль да зямлi, здавалася б, непахiсныя дыванавыбiвалкi.

Усе гэтыя прылады, а таксама — дзверы, малыя архiтэктурныя формы (сярод iх — калодзежы, пянькi) пападаюць пад «юрысдыкцыю» камунальнiкаў. Але, як паказвае практыка, абаранiць «вулiчную» маёмасць вельмi няпроста, бо ў Жыллёвым кодэксе, на жаль, няма артыкула, па якiм шукальнiкi прыгод павiнны адказваць за пашкоджаны драўляны столiк. Для таго, каб аштрафаваць злачынцу, трэба складаць адмiнiстратыўны пратакол, а значыць — выклiкаць мiлiцыю.

— Iншая справа, калi правапарушэнне адбываецца ў памяшканнi, — расказвае начальнiк сталiчнага ЖЭС-70 Уладзiмiр Фiлончык. — Тут мы маем нейкiя заканадаўчыя рычагi. Быў вось выпадак — у адным з нашых дамоў малыя паламалi частку сценкi са шкляных блокаў. Iх «вылiчылi», i бацькi падлеткаў вымушаны былi выплацiць каля шасцiдзесяцi тысяч рублёў. Мабыць, дзятве нават нейкi ўрок будзе. А на вулiцы? Пагадзiцеся, большасць хулiганстваў адбываецца ноччу, i хоць нам вельмi дапамагае мiлiцыя, якая асаблiва кантралюе небяспечныя «кропкi», усiх вандалаў не затрымаеш. Прынамсi, каля начнiкоў (магазiнаў, што працуюць круглыя суткi) мы стараемся не ставiць столiкаў i лавак, якiя толькi спачатку разглядаюцца як «мэбля», а потым — ужо як аб’ект для прыкладання сiлы.

Адказ на пытанне, хто i чаму iдзе на дробныя, бессэнсоўныя злачынствы, Уладзiмiр Мiкалаевiч доўга не шукае: у асноўным — беспрацоўная, пiтушчая моладзь, а на «подзвiгi» яе штурхаюць тыя самыя моцныя напоi, гультайства i кiпучая энергiя. Дарэчы, менавiта ў тым, што сённяшнiм падлеткам часцяком некуды падацца, камунальнiкi бачаць вялiкую праблему. Напрыклад, на Паўднёвым Захадзе i ў Малiнаўцы не хапае спартыўных секцый, творчых гурткоў i, прынамсi, дыскатэк, кафэ. Куды пайсцi пятнаццацiгадоваму хлопцу ўвечары, пасля заняткаў? Вядома, на вулiцу. Таму i сезон «пашкоджаных лавак» прыпадае на канец вясны — пачатак восенi, холад ва ўсiх сэнсах працверажальна ўздзейнiчае на патэнцыяльных злачынцаў.

Мiнулым летам ЖЭС-70 абсталяваў ну вельмi прывабную дзiцячую пляцоўку са стылiзаваным калодзежам i фiгуркамi буслянят. Здавалася б, яркiм, прыгожым лесвiцам-горкам радавацца павiнны i малыя, i iх таты з матулямi. Але праз некалькi дзён у птушачак знiклi ножкi, за iмi — вядро, пашкоджаны быў i журавель. Хто вiнаваты ў гэтым, невядома. Як, дарэчы, застаецца тайнай i тое, якiм чынам дваровая лаўка з бетоннай асновай магла апынуцца на восьмым паверсе дома. «Каб перавезцi iх, — расказвае начальнiк ЖЭС-70, — мы звычайна склiкаем чатырох чалавек, бо падняць каля васьмiдзесяцi кiлаграмаў не так ужо i лёгка. А тут... Яна ж у лiфт не ўваходзiць, атрымлiваецца... на руках неслi?».

Менш цяжкай «здабычай» для хулiганаў становяцца дамафоны, рашоткi, сметнiкi, якiя рамантуюць i мяняюць за кошт сродкаў, выдзеленых на добраўпарадкаванне. З пачатку года спецыялiсты ЖЭС-70 рэканструявалi i адрамантавалi сорак адзiнак дзiцячага абсталявання, болей за сто трыццаць лавак, шэсцьдзесят малых архiтэктурных формаў i... два поручнi для iнвалiдаў, якiя былi ўсталяваны некалькi месяцаў таму. У той час, як грошы гэтыя маглi пайсцi на абсталяванне дзiцячых пляцовак, кветнiкаў. Дарэчы, не толькi аднаўленнем пашкоджаных прылад (апроч многага-многага iншага) даводзiцца займацца майстрам ЖЭСа-70. Аднойчы, напрыклад, давялося лiквiдаваць «незаконны» столiк, якi нечакана з’явiўся ля дзiцячага садка. Ужо ў восем ранiцы за «абрусам-самаборам» збiралася вясёлая кампанiя. Дзень пачынаўся з паўлiтроўкi, ёю ж i заканчваўся... I ўсё гэта на вачах малых. «Свята» дзякуючы ЖЭСу прыйшлося «звярнуць».

«Увогуле, цяжка зразумець, чаму людзi так ставяцца да таго, што адбываецца каля iх жытла, бо, на маю думку, паняцце дома ўключае i двор, — разважае Уладзiмiр Мiкалаевiч. — Менавiта там большасць часу праводзяць нашы старыя бацькi, дзецi. Здаецца, мала хто разумее, што парадак, як казаў класiк, пачынаецца з галоў».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Куды знiкаюць лаўкi i арэлi з нашых двароў?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика