Абмеркавана дзейнасць СЭЗ
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Учора ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу прайшло пасяджэнне «круглага стала» на тэму «Праблемы заканадаўчага рэгулявання дзейнасцi свабодных эканамiчных зон у Рэспублiцы Беларусь». Як адзначыў Старшыня ПП НС Вадзiм Папоў, «сусветная практыка сведчыць, што менавiта ў гэтых зонах прапрацоўваецца iнструмент дзяржаўнага рэгулявання знешнеэканамiчных сувязяў, рэгiянальнай палiтыкi, хутчэйшага ўключэння нацыянальнай эканомiкi ў сусветнагаспадарчыя сувязi».
Сёння ў Беларусi iснуе 6 свабодных эканамiчных зон — тэрыторый са спецыяльным падатковым, мытным i рэгiстрацыйным рэжымам. На думку намеснiка мiнiстра эканомiкi Андрэя Тура, iх развiццё iдзе дастаткова высокiмi тэмпамi. У прыватнасцi, на першае красавiка ў СЭЗ дзейнiчалi 202 рэзiдэнты, 70 працэнтаў прадпрыемстваў былi створаны з удзелам замежнага капiталу. Было прыцягнута замежных iнвестыцый на 44,7 млн. долараў, што, праўда, не так i шмат. А. Тур параўнаў тэмпы росту паказчыкаў у СЭЗ i ў цэлым па народнай гаспадарцы, якiя паказваюць перавагу дзейнасцi ў эканамiчных зонах. Так, за першы квартал гэтага года ў параўнаннi з гэтым жа перыядам мiнулага года тэмпы росту аб’ёмаў вытворчасцi павялiчылiся адпаведна на 148 i 102 працэнты, паступленнi падаткаў i сбораў у СЭЗ павялiчылiся на 36 працэнтаў, у той час як па народнай гаспадарцы яны паменшылiся i г. д. У той жа час уклад СЭЗ у эканомiку краiны невялiкi — ён не перавышае 2 працэнтаў ад ВУП. Асноўнымi стрымальнымi фактарамi на шляху развiцця дзейнасцi СЭЗ, на думку А. Тура, з’яўляюцца нiзкi ўзровень вытворчай iнфраструктуры, якая не прыдатная для прыцягнення буйных iнвестыцый, адсутнасць дакладнай нарматыўнай базы, якая б улiчвала i iнтарэсы дзяржавы, i iнтарэсы СЭЗ. Дарэчы, намеснiк мiнiстра эканомiкi адзначыў, што цяпер распрацавана новая нарматыўная база, якая прадугледжвае ўсталяванне агульных умоў, а таксама парадак разгляду гандлёва-iнвестыцыйных праектаў. Пэўныя праблемы iснуюць i ва ўласнай дзейнасцi прадпрыемстваў СЭЗ. Так, апошнiм часам назiраецца тэндэнцыя атрымання пэўных падатковых i мытных iльготаў пры адначасовым выхадзе прадукцыi не на знешнi, а на ўнутраны рынак. «Гэта з’яўляецца самай неперспектыўнай складанай развiцця СЭЗ, — адзначыў А. Тур, — бо, прадастаўляючы ў такiм разе льготы за кошт эканомiкi ў цэлым, мы падрываем асновы канкурэнцыi на ўнутраным рынку». Таму падобны стан спраў магчымы толькi пры ўмове, калi прадукцыя цалкам падпадае пад змест праграмы iмпартазамяшчэння. Па вынiках пасяджэння былi прыняты рэкамендацыi. Удзельнiкi «круглага стала» выказалi заклапочанасць адносна нестабiльнасцi i супярэчлiвасцi заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць свабодных эканамiчных зон. Не ў поўнай меры заканадаўча вырашаны i пытаннi канфiскацыi i прадастаўлення зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў межах СЭЗ, пад iнвестыцыйныя праекты, не ўрэгулявана працэдура пазбаўлення статусу рэзiдэнта СЭЗ, не выпрацаваны механiзм спрошчанай сiстэмы знаходжання замежных грамадзян i асоб без грамадзянства на тэрыторыi СЭЗ i iншае. Таму ўдзельнiкi «круглага стала» лiчаць мэтазгодным усталяваць мараторый на прыняцце нарматыўных прававых актаў, якiя пагаршаюць стан i ўмовы дзейнасцi для рэзiдэнтаў свабодных эканамiчных зон. Шэраг рэкамендацый было накiравана Савету Мiнiстраў: паскорыць стварэнне стала дзеючай дзяржаўнай сiстэмы iнфармацыйнага забеспячэння суб’ектаў гаспадарання па пытаннях iнвестыцыйнага заканадаўства Беларусi, разгледзець пытанне па змяненню сiстэмы падаткаабкладання ў адносiнах да невыкарыстоўваемых або неэфектыўна выкарыстоўваемых будынкаў i збудаванняў i iншае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу прайшло пасяджэнне «круглага стала» на тэму «Праблемы заканадаўчага рэгулявання дзейнасцi свабодных э
|
|