Зацвiла фасоля
Угнаеннi пад фасолю звычайна не ўносяцца: ёй хапае прыпасаў, якiя зрабiлi ў папярэднiя гады. Асаблiва калi ўносiлiся даволi ёмкiя дозы гною. На сотку — да 500 кг. Па гэтай прычыне культура бадзёрая, з мноствам кветачак, ёсць ужо i сфармiраваныя стручкi. Так што ўраджай будзе.
Кожнай гаспадынi хочацца, каб калiвы ў стручках аказалiся найбольш ёмкiя як па памеру так i па якасцi. Вось тут важкае слова за фосфарам i калiем. Яны забяспечваюць ўраджай. Фосфар «гарантуе» колькасць зярнятак у стручку, памер гэтага стручка. А калiй дапаўняе ўраджай якаснымi паказчыкамi. Таму хоць бы адзiн раз даць падкормку (разам з палiвам) менавiта гэтымi ўгнаеннямi. У вядро з вадою (добра нагрэлася на сонцы) усыпаць чатыры сталовыя лыжкi амафосу i тры лыжкi сернакiслага калiю. Дзве гадзiны патрымаць на спякотным сонцы. Часта мяшаць. Калi ўсё растворыцца (вада стане белаватай), можна ўзяць літр гатовага раствору i дадаць у вядро з вадою. Палiваць пад корань. На пагонны метр радка расходваць чатыры лiтры падкормкi. Звернем увагу i на кальцый. Звычайна гэты элемент так званага мiнiмальнага запатрабавання. Але ў дачыненнi да фасолi i гароху ён сапраўды стваральнiк. I агульнага ўраджаю, i якасцi. Таму на кожны пагонны метр радка даць паўшклянкi попелу. Асаблiва добра спрацуе попел, калi трапiць у зямлю перад дажджом (палiвам) цi адразу пасля дажджу. А як быць з азотнымi, спытае нехта? У амафосе, пра якi гаварылi вышэй, ёсць значная доза гэтага элементу. Але наша раслiна (а яшчэ гарох i бабы) добры здабытчык азоту з... паветра. Лiсцямi, сцяблом i каранямi. Прыгадаем клубеньчыкавыя нарасты-гарошынкi на каранях. У iх якраз знаходзяцца азотныя прыпасы. Усе бабовыя хоць i развiваюць адносна недастатковую каранёвую сiстэму, гарачатрывалыя. Але вада неабходная. Палiў такi, каб глеба была вiльготнай на 30 см. Значыць ля радкоў рабiць канаўкi i залiваць ваду разам з угнаеннямi. Пасля закрываць зробленыя канаўкi. Пры такiм доглядзе стручкоў будзе шмат. А ў кожным — толькi вялiкiя i якасныя плады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Угнаеннi пад фасолю звычайна не ўносяцца: ёй хапае прыпасаў, якiя зрабiлi ў папярэднiя гады. Асаблiва калi ўносiлiся даволi ёмкiя дозы гною
|
|