Свабодны дзень для мацiСвятлана, Магiлёўская вобласць. Сапраўды, арт. 265 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь устаноўлена, што мацi, якiя выхоўваюць траiх i больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, а таксама адзiнокiя мацi, якiя выхоўваюць дваiх i больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, маюць права на адзiн свабодны ад работы дзень у тыдзень з аплатай яго ў памеры сярэдняга дзённага заробку. Прадастаўленне свабоднага ад работы дня адбываецца ў парадку i на ўмовах, вызначаемых Палажэннем аб гэтым, якое зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 27 мая 1997 года № 593. Пунктам 3 гэтага Палажэння прадугледжаны выпадкi, калi свабодны ад работы дзень прадастаўляцца не павiнен. Гэта: калi дзецi (адзiн з iх) знаходзяцца ў дзiцячай установе на дзяржаўным забеспячэннi (поўным або няпоўным), у тым лiку i ў дзiцячай дашкольнай установе з кругласутачным рэжымам працы; калi ў сям’i выхоўваюцца дзецi ва ўзросце да 16 гадоў, якiя працуюць або вучацца ў прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных установах; калi мацi працуе на ўмовах няпоўнага рабочага часу, дома або няпоўны рабочы тыдзень у сувязi з прастоем на вытворчасцi, калi за работнiкамi захоўваюцца дзве трэцi тарыфнай стаўкi (акладу), калi на рабочым тыднi выпадае святочны дзень, а таксама ў сувязi з часовай непрацаздольнасцю, у тым лiку па догляду хворага дзiцяцi. Такiм чынам, у прадастаўленнi свабоднага рабочага дня 11 лiстапада Вам адмовiлi правiльна па той прычыне, што Вы адпрацавалi няпоўны рабочы тыдзень з-за выпаўшага на яго святочнага дня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мяне чацвёра дзяцей, якiм яшчэ не споўнiлася 16 гадоў. На гэтай падставе кожную пятнiцу мне даюць аплатны свабодны ад работы дзень. Але 10 лiстапада |
|