21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адчуй сябе выратавальнiкам

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

За мiнулы год у Ганцавiцкiм раёне непаўналетнiмi было ўчыненанена 25 злачынстваў. За 10 месяцаў гэтага года iх колькасць зменшылася да 13-цi. На канец верасня 2004 года за правапарушэннi работнiкамi мiлiцыi было затрымана 59 ганцавiцкiх падлеткаў, сёлета за аналагiчны перыяд — 49. За распiццём алкагольных напояў за 9 месяцаў гэтага года папалiся 27 непаўналетнiх (год таму колькасць юных аматараў моцных напояў за такi ж перыяд склала 40 чалавек).

Не апошнюю ролю ў вiдавочным змяншэннi колькасцi правапарушэнняў i злачынстваў, учыняемых непаўналетнiмi ў раёне, iграюць планавыя прафiлактычныя мерапрыемствы, якiя праводзяцца мясцовым аддзелам па рабоце з моладдзю сумесна з iнспекцыяй па справах непаўналетнiх. На старонках «Звязды» мы неаднаразова расказвалi пра гэтыя акцыi. Чарговая з iх — «Рабi выбар — дзейнiчай сам» адбылася зусiм нядаўна.

Як заўсёды, галоўнымi героямi мерапрыемства сталi «цяжкiя» падлеткi з трох ганцавiцкiх агульнаадукацыйных школ, дапаможнай школы-iнтэрната i мясцовай гiмназii. Акцыя праводзiлася ў два этапы i расцягнулася на два днi. Першы этап прайшоў на базе раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях i складаўся з экскурсii i паказальных выступленняў членаў гуртка юных выратавальнiкаў i пажарных «Праметэй». Цiкава, што год таму супрацоўнiкi вышэйпамянёнага аддзела ўзялi шэфства над самым «цяжкiм» — 8 класам Ганцавiцкай СШ №1 (з часам гэты клас i аб`яднаўся ў «Праметэй»). Выратавальнiкi заахвоцiлi падлеткаў займацца спортам, вучыцца зладжана працаваць у надзвычайных сiтуацыях, атрымлiваць элементарныя ўменнi па выратаваннi людзей. Усё гэта iх падапечныя з бляскам прадэманстравалi падчас паказальных выступленняў перад сваiмi равеснiкамi. Пасля паспрабаваць сябе ў ролi выратавальнiкаў «праметэеўцы» прапанавалi ўсiм гасцям.

Другi этап акцыi прайшоў у раённым Цэнтры дзiцячай i юнацкай творчасцi, дзе члены мясцовага турыстычнага гуртка далi гасцям магчымасць адчуць сябе сапраўднымi вандроўнiкамi i адолець спецыяльна падрыхтаваную турыстычную паласу перашкод. А завяршылася мерапрыемства турнiрам па шашках сярод прысутных школьнiкаў.

— Падлеткам абавязкова патрэбна ўвага з боку дарослых, — казаў нашаму карэспандэнту начальнiк аддзела па рабоце з моладдзю Ганцавiцкага райвыканкама Андрэй Лынша. — Iх трэба чымсьцi заняць, даць магчымасць праявiць сябе, растрацiць кiпучую энергiю. Мы праводзiм нашы прафiлактычныя акцыi рэгулярна i можам з упэўненасцю адзначыць, што iх непаўналетнiя ўдзельнiкi ў хуткiм часе выпраўляюць свае паводзiны, а гэта натуральна, станоўча ўплывае на ўзровень падлеткавай злачыннасцi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мiнулы год у Ганцавiцкiм раёне непаўналетнiмi было ўчыненанена 25 злачынстваў. За 10 месяцаў гэтага года iх колькасць зменшылася да 13-цi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика