Парламенцкая экскурсiя як узнагарода за добрую вучобу
Група выдатнiкаў вучобы, актывiстаў БРСМ i пiянерскай арганiзацыi гiмназii № 1 г. Баранавiчы, пабывала на экскурсii ў Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дзе сустрэлася са старшынёй Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Мiкалаем Чаргiнцом.
Сенатар расказаў дзецям аб заканатворчай дзейнасцi верхняй палаты парламента, бягучых задачах прававога забеспячэння сацыяльна-эканамiчных рэформаў, перспектывах мiжнароднага i мiжпарламенцкага супрацоўнiцтва. Госцi з Баранавiч наведалi залу пасяджэнняў Савета Рэспублiкi, азнаёмiлiся з працэсамi парламенцкай работы i электроннай сiстэмай галасавання. — Мы атрымалi шмат карыснай iнфармацыi, — дзелiцца сваiмi ўражаннямi вучанiца 9 «Г» класа, старшыня савета гiмназiстаў Кацярына Трыбух. — Наш школьны орган самакiравання пабудаваны па таму ж прынцыпу, што i парламенцкая палата, але крыху iншыя камiсii. Пабываўшы ў Савеце Рэспублiкi, мы цяпер, магчыма, унясём змяненнi i ў нашу практыку. Наведванне навучэнцамi верхняй палаты парламента ў якасцi ўзнагароды за добрую вучобу i актыўнае грамадскае жыццё становiцца добрай традыцыяй. Раней у гасцях у сенатараў ужо пабывалi прадстаўнiкi юрыдычнай гiмназii г. Мiнска, студэнты гiстарычнага i юрыдычнага факультэтаў БДУ. Паводле паведамлення прэс-службы Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Група выдатнiкаў вучобы, актывiстаў БРСМ i пiянерскай арганiзацыi гiмназii № 1 г. Баранавiчы, пабывала на экскурсii ў Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага |
|