Не за вочы чорныяАнталогiя беларускай песнi Юрый Семяняка (сёння яму споўнiлася б 80 гадоў) — кампазiтар-рамантык. Шмат яго вакальных твораў увайшло ў залаты фонд беларускай музыкi. Мяккi лiрызм, выразная меладычная аснова, шчырасць выказвання ўласцiвыя песням «Ой, шумяць лясы зялёныя», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцвiтай, Беларусь», «Явар i калiна», «Ты мне вясною прыснiлася», «Журавiны», «Беларусачка» i iншым. Яны i сёння з нязменным поспехам выконваюцца на эстрадзе. Кампазiтар плённа працаваў i ў сур’ёзных жанрах. Ён напiсаў музыку да опер «Калючая ружа», «Калi ападае лiсце», «Зорка Венера», «Новая зямля», аперэт «Рабiнавыя каралi», «Пяе жаваранак», «Паўлiнка», «Тыдзень вечнага кахання», да кiнафiльмаў i спектакляў, разнастайныя вакальныя i iнструментальныя творы. Юрый Семяняка актыўна звяртаўся да творчасцi i класiкаў беларускай лiтаратуры, i маладых паэтаў, стварыў музычны вобраз Максiма Багдановiча. Мiхась ШАВЫРКIН. Не за вочы чорныя Словы Адама Русака Музыка Юрыя Семянякi Цiха растрывожыла Думкаю-бяссоннiцай Вечна неспакойная Ты, любоў мая. Не за вочы чорныя, Не за бровы смуглыя, А за сэрца шчырае Палюбiла я. Знаю, не праложаны Мне дарогi роўныя, Кветкамi не сцелюцца Сцежкi у жыццi. Пушчамi глыбокiмi, Горамi высокiмi, Рук не разнiмаючы, Нам з табой iсцi. Засвяцiся яснаю, Светлаю нязгаснаю, Зоркаю шчаслiваю, Ты, любоў мая. Не за вочы чорныя, Не за бровы смуглыя, А за сэрца шчырае Палюбiла я. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анталогiя беларускай песнi |
|