Мiхаiл Афанасьеў: «Мінск – мой горад»
Беларускi паўабаронца Дзянiс Коўба правёў у «аснове» самарскiх «Крылаў Саветаў» увесь матч першага раунда Кубка УЕФА i стаў аўтарам трэцяга гола ў вароты галандскага «Амкаара». Яго суайчыннiк i аднаклубнiк Вiталь Булыга таксама з’яўвiўся на полi ў стартавым саставе, але быў заменены на 84-й хвiлiне. Аляксей Сквярнюк у час гульнi не пакiдаў лаўку запасных. Сустрэча завяршылася з лiкам 5:3 на карысць расiян. Вынiкi матчаў з удзелам каманд постсавецкай прасторы наступныя: «ЦСКА» — «Мiдцьюланд» — 3:1, «Зенiт» — «АЕК» — 0:0, «Бран» — «Лакаматыў» — 1:2, «Шахцёр» — «Дэбрэцэн» — 4:1, «Хабернiан» — «Днепр» — 0:0, «ПАОК» — «Металург» — 1:1. «Сампдорыя» Вiталя Кутузава згуляла ўнiчыю 1:1 з «Сетубалам», а «Сцяуа» Васiля Хамутоўскага выйграла ў «Валярэнгi» — 0:3.
У лiдарах «Сокал» Пасля чатырох тураў адкрытага чэмпiянату краiны па хакею, нягледзячы на роўную колькасць ачкоў з кiеўскiм «Сокалам» (12), «Гомель» знаходзiцца на другой пазiцыi. На трэцiм месцы з 10 баламi ў актыве — сталiчнае «Дынама». Вынiкi 4-га тура: «Металургс» — «Нёман» — 0:1, «Рыга-2000» — «Брэст» — 3:2, «Хiмiк-СКА» — «Гомель» — 0:1, «Вiцебск» — «Сокал» — 0:3, «Дынама» — «Хiмвалакно» — 3:1, «Керамiн» — «Юнацтва» — 4:4. Справа Грабоўскага завершана Спартыўны арбiтражны суд Расii прызнаў кантракт казанскага хакейнага клуба «Ак Барс» з нападаючым беларускай нацыянальнай зборнай Мiхаiлам Грабоўскiм несапраўдным. Iгрок атрымаў права выступаць за ХК «Дынама». «Арсенал» вырваў перамогу пры Глебе Беларускi легiянер Аляксандр Глеб дэбютаваў у групавым турнiры Лiгi чэмпiёнаў на 81-й мiнуце пры лiку 1:1. Яго аднаклубнiкам з лонданскага «Арсенала» ўдалося вырваць перамогу толькi ў дадатковы час. Вынiкi першых матчаў другога дня: «Вiльярэаль» — «Манчэстэр Юнайтэд» — 0:0, «Удзiнэзэ» — «Панацiнайкос» — 3:0, «Арсенал» — «Тун» — 2:1, «Бруге» — «Ювентус» — 1:2, «Рапiд» — «Баварыя» — 0:1, «Спарта» — «Аякс» — 1:1, «Вердэр» — «Барселона» — 0:2, «Бенфiка» — «Лiль» — 1:0. Мінус 10 пазіцый У вераснёўскiм рэйтынгу ФIФА беларуская нацыянальная зборная страцiла 17 балаў i перамясцiлася на дзесяць прыступак нiжэй, на 71-ю пазiцыю сярод 205 краiн. Адбылiся змены i ў тройцы лiдараў: першая, як i раней, Бразiлiя, але Галандыя выштурхнула з другога месца на трэцяе Аргенцiну.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У свае 19 паўабаронца мiнскага МТЗ-РIПА Мiхаiл Афанасьеў з’яўляецца адным з найбольш перспектыўных iгракоў айчыннага футбола
|
|