21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Выкарыстанне прыёму з арсеналаў «халоднай вайны»

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У люстэрку сусветнай прэсы

Польскiя правыя маюць намер канфлiктаваць i з Расiяй, i з Беларуссю, адзначаюць эксперты. Як i прагназавалася, парламенцкiя выбары ў Польшчы выйграла правая каалiцыя на чале з братамi-блiзнятамi Качыньскiмi. На думку назiральнiкаў, нягледзячы на iдэалагiчныя рознагалоссi, у польскiх правых ёсць адзiная палiтычная платформа, заснаваная на двух прынцыпах — «дэкамунiзацыi» i «новай знешняй палiтыкi». Як паведамляе аглядальнiк газеты «Труд», «браты ў адзiн голас» заяўляюць, што збiраюцца парваць усе кантакты на афiцыйным узроўнi з суседняй Беларуссю, «аж да адклiкання пасла з Мiнска», узмацнiць падтрымку апазiцыi i правесцi ў ПАСЕ «антылукашэнкаўскiя» рэзалюцыi. Цiск на Расiю каалiцыя плануе ажыццяўляць «усiмi магчымымi шляхамi, уключаючы Еўрасаюз».

Экс-мiнiстр шляхоў зносiнаў Расiйскай Федэрацыi i былы кiраўнiк ААТ «Расiйская чыгунка» Г. Фадзееў разглядаецца як кандыдат на пасаду пасла Расii ў Беларусi, — iнфармуе, са спасылкай на «крынiцы ў Крамлi», агенцтва «Национальных новостей». Крынiца, якая паведамiла, што расiйскую дыпмiсiю ў Мiнску можа ўзначалiць 68-гадовы памочнiк кiраўнiка ўрада РФ Г. Фадзееў, запэўнiла, што «гэта кандыдатура цалкам задавальняе і беларускiя ўлады», — iнфармуе ў сваю чаргу сеткавае выданне «Газета». I ўдакладняе, што «былы саратаўскi губернатар Дз. Аяцкаў, якi зрабiў некалькi скандальных заяў у адрас беларускага боку, на гэту пасаду ўжо не разглядаецца». «Нашы адносiны не залежаць ад асобы пасла, яны развiваюцца паспяхова i актыўна», — прыводзiць «Iнтэрфакс» каментарый намеснiка мiнiстра замежных спраў РФ Г. Карасiна.

Пераважная большасць расiян (78 працэнтаў) адносяцца да Беларусi станоўча — гэтыя даныя апытання, праведзенага ў вераснi аналiтычным цэнтрам Ю. Левады, публiкуе сеткавае выданне «Страна». Паведамляецца, што амаль палова апытаных (48 працэнтаў) лiчаць, што «для Расii ў цяперашнi час найбольш карысна iмкнуцца да аб’яднання з Беларуссю».

Iнфармагенцтвы распаўсюдзiлi заяву МЗС Расii, у якой крытыкуецца рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусi. У пазiцыi знешнепалiтычнага ведамства Расii адзначаецца, што «прымаемыя захады ў садзейнiчаннi развiццю дэмакратычных працэсаў у Беларусi, як i ў iншых краiнах, павiнны быць адаптаванымi да мясцовых рэалiй». Паводле заявы мiнiстэрства, «навязванне нейкiх унiверсальных схем з’яўляецца контрпрадуктыўным i не вядзе да ўмацавання дэмакратыi i станаўлення адзiнай Еўропы». У заяве МЗС РФ канстатуецца, што «Расiя паслядоўна выступае за дыялог памiж Еўрасаюзам i Беларуссю».

Шкадаванне з нагоды таго, што на Беларусь пачынае вяшчаць радыё «Нямецкая хваля» (праект фiнансуецца Еўрасаюзам), выказаў у iнтэрв’ю «Независимой газете» памочнiк Прэзiдэнта Расii С. Ястр-жэмбскi. «Гэта выкарыстанне прыёму з арсеналаў «халоднай вайны». Па сутнасцi, яно азначае ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы», — цытуе газета словы памочнiка кiраўнiка Расii.

Iнтэрнэт-выданне «Лента.ru» ўдакладнiла, што Еўракамiсiя аб’явiла аб запуску двух медыя-праектаў агульным коштам 2 млн. еўра «з мэтай забеспячэння доступу жыхароў Беларусi да незалежных крынiц iнфармацыi i навiн». У адказ Прэзiдэнт Беларусi А. Лукашэнка заявiў аб неабходнасцi павышэння ўзроўню iнфармацыйнай бяспекi краiны, каб «надзейна абаранiць свой народ ад замежнай iнфармацыйнай экспансii», — дапаўняе выданне. Агенцтвы «Интерфакс», РИА «Новости» распаўсюдзiлi iнфармацыю аб канкрэтных задачах, пастаўленых Прэзiдэнтам Беларусi А. Лукашэнкам перад Мiнабароны i сiлавымi ведамствамi па забеспячэнню надзейнай абароны краiны — у адказ на стварэнне заходнiмi краiнамi «дэзiнфармацыйнага кальца», пры дапамозе якога дэструктыўныя антыбеларускiя сiлы iмкнуцца распалiць нацыянальную i рэлiгiйную варожасць у грамадстве, укаранiць у свядомасць людзей iдэю аб быццам бы няздольнасцi ўлады эфектыўна кiраваць дзяржавай.

СМI прагназуюць развiццё падзей перад выбарамi-2006. «Захад, якi распрацаваў план звяржэння А. Лукашэнкi i iнвестуе ў гэту справу немалыя сродкi, напэўна, не здасца без бою», — мяркуе сеткавае выданне «Утро.ru». Паводле звестак выдання, «апазiцыя ўжо рыхтуецца да вулiчных акцый у выпадку фальсiфiкацыi выбараў». Акрамя таго, «па прызнаннях сваiх лiдараў, узмоцнена пераймае вопыт украiнскiх калег». «Фактычна гаворка iдзе аб жаданнi рэалiзаваць у Беларусi «сцэнарый Каштунiцы», — лiчыць у сваю чаргу iнтэрнэт-выданне «Политком.ru» i нагадвае, што гэты, таксама малавядомы ў Югаславii, прафесар-юрыст стаў прэзiдэнтам пасля «каляровай рэвалюцыi». Цяпер менавiта ў А. Мiлiнкевiча будуць укладвацца палiтычныя iнвестыцыi, з яго фiгурай як беларускiя дэмакраты, так i Захад будуць у значнай ступенi звязваць надзеi на адлучэнне А. Лукашэнкi ад улады, — заключае выданне. Агульную танальнасць публiкацый у расiйскiх выданнях па гэтай тэме блiзка перадае выданне «Глобалрус.ru», якое мяркуе, што «калi ўлада не зробiць зусiм грубых памылак, то выбары-2006 прывядуць да чарговай «элегантнай перамогi дзеючага прэзiдэнта».

Падрыхтаваў Iван ШЛАПАК.



 
Теги: Новости
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польскiя правыя маюць намер канфлiктаваць i з Расiяй, i з Беларуссю, адзначаюць эксперты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика