21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Капуста свавольнiчае?

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паступаюць сiгналы аб тым, што капуста позняга тэрмiну выспявання не завязвае галовак. На лiсцях з’явiлася мноства дзiрачак, а вусеняў не вiдаць.

Сёлетняе лета для капусты не лепшае. Вельмi ўжо працяглы час стаiць гарачае надвор’е. А вось дажджоў зусiм мала. Лiсце невялiкае. Часта яно млявае, нiкне долу. «Стомленасць» адчуваецца з 11 да 19 гадзiн. Што зробiш, клiматычныя ўмовы яўна не на карысць агароднай прыгажунi. Яна любiць тэмпературу ўдзень у межах 20 градусаў, а ноччу на 5—6 градусаў нiжэй.

Чаму не завязваюцца галоўкi? Прычыны трэба шукаць у палiвах. Капуста — вельмi заўзяты «вадахлёб». Разам з вiльгаццю каранi ўсмоктваюць i самыя важныя для капусты элементы — азот, фосфар i калiй. Яны якраз i з’яўляюцца «будаўнiкамi» тых важкiх качаноў. Значыць, самiм гаспадарам неабходна паклапацiцца аб падкормках.

У вядры вады (10 лiтраў) развесцi дзве лыжкi суперфасфату, столькi ж попелу i лыжку мачавiны. Расходаваць па 0,7 лiтра на адну раслiну. Пасля падкормкi палiць вадою — да 0,5 лiтра. Праз два тыднi зрабiць апошнюю падкормку нiтрафоскай. Для гэтага ў вядры вады развесцi дзве сталовыя лыжкi гэтага мiнеральнага ўгнаення. Пад кожны качан вылiваць да лiтра падкормкi.

Нагадаем, што мiнеральныя ўгнаеннi (асаблiва суперфасфат) разыходзяцца марудна. Таму ваду падаграваць да 50—60 градусаў.

Цяпер пра шкоднiкаў. Дзiрачкi на лiсцях указваюць на тое, што непрыемнасцi прыносяць слiмакi i вусенi. Супраць першых добра дзейнiчаюць попел, перац, гарчыца, вапна. Гэтымi «лекамi» прысыпаць зямлю вакол качаноў.

Можна ўзяць шклянку попелу, па дзве сталовыя лыжкi звычайнай сталовай солi, змолатага на муку перцу (горкага цi салодкага) i гарчыцы. Перамяшаць i апыляць глебу пад капустай з рыхленнем (сумесь павiнна быць у глебе на глыбiнi да 3—4 см). Перцам, попелам i сухой гарчыцай можна апыляць самi раслiны.

Вусеняў i кладкi матылькоў лепш збiраць уручную. Калi iх вельмi шмат, прымяняць «каратэ» цi «ф’юры».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паступаюць сiгналы аб тым, што капуста позняга тэрмiну выспявання не завязвае галовак. На лiсцях з’явiлася мноства дзiрачак, а вусеняў не вiдаць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика