У Мiнску павышаецца кошт праезду ў прыгарадных аўтобусах
Аксана ШЫКУЦЬ, БЕЛТА
У Мiнску кошт праезду ў аўтобусах прыгарадных зносiнаў з 7 снежня павышаецца ў сярэднiм на 7,5 працэнта. Адпаведнае рашэнне № 2151 прыняў Мiнгарвыканкам.
Згодна з дакументам тарыф за адзiн кiламетр праезду пасажыра ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiнаў складзе: на звычайных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу Br69, аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi Br71,8. Паездка на скорасных маршрутах будзе каштаваць у «цвёрдым» аўтобусе Br89,6 i ў «мяккiм» — Br93,2 адпаведна за адзiн кiламетр. На дадатковых рэйсах адзiн кiламетр праезду ў «цвёрдым» аўтобусе будзе каштаваць Br93 i Br96,8 — у «мяккiм». На экспрэс-маршрутах тарыф павялiчаны да Br103,6 i Br107,6 адпаведна. Тарыф за адзiн кiламетр правозу багажу ў прыгарадных аўтобусах вар’iруецца ад Br5,8 да Br23,2 у залежнасцi ад габарытаў паклажы. Рашэннем устаноўлена таксама, што зацверджаныя тарыфы пашыраюцца на юрыдычных асоб усiх формаў уласнасцi i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць перавозкi пасажыраў. Кошт бiлета за праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiнаў акругляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам рэспублiкi. Прыгараднымi лiчацца перавозкi да 50 км ад гарадской мяжы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску кошт праезду ў аўтобусах прыгарадных зносiнаў з 7 снежня павышаецца ў сярэднiм на 7,5 працэнта. Адпаведнае рашэнне № 2151 прыняў Мiнгарвыканк
|
|