21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Нашы адносiны — гэта адносiны сяброў»

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка наведвае з вiзiтам Кiтайскую Народную Рэспублiку.




Гэты вiзiт у Кiтай на вышэйшым узроўнi павiнен «надаць новы iмпульс адносiнам памiж дзвюма краiнамi», падкрэслiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы. У Пекiне плануецца падпiсаць больш за дзесяць двухбаковых дакументаў, у тым лiку пагадненнi аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi, адукацыi, прэсы i друку, турызму.

Бакi прапрацоўваюць шэраг сумесных праектаў, якiя дадуць магчымасць iстотна пашырыць узаемадзеянне ў гандлёва-эканамiчнай сферы. У якасцi прыярытэтных напрамкаў Беларусь i Кiтай разглядаюць устанаўленне маштабнага рэгiянальнага супрацоўнiцтва, развiццё iнтэнсiўных кантактаў у крэдытна-iнвестыцыйнай сферы, а таксама iстотнае нарошчванне двухбаковага гандлю шляхам павелiчэння аб’ёмаў прамых паставак у КНР беларускiх калiйных угнаенняў, металу, хiмiчнай i нафтахiмiчнай прадукцыi.

Па вынiках 2004 года Кiтай заняў 6-е месца па аб’ёму тавараабароту Беларусi па-за краiнамi СНД. З 2005 года ў КНР ажыццяўляе дзейнасць прадстаўнiцтва канцэрна «Белнафтахiм». Кiтайскiя iнвестары праяўляюць цiкавасць да рэалiзацыi праекта мадэрнiзацыi Мiнскай ЦЭЦ-2. Кiтайская кампанiя выйграла тэндар на пастаўку абсталявання для трэцяга аператара сотавай сувязi стандарту GSM ЗАТ «БеСТ».

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў рамках вiзiту ў КНР наведаў 5-ю Акадэмiю касмiчнай тэхнiкi Кiтайскай касмiчнай карпарацыi навукi i тэхнiкi.

Кiраўнiк дзяржавы азнаёмiўся з работай цэнтра зборкi i наземных выпрабаванняў вялiкiх спадарожнiкаў, агледзеў экспазiцыю нядаўна створанага музея карпарацыi.

На сустрэчы з кiраўнiцтвам Кiтайскай касмiчнай карпарацыi навукi i тэхнiкi былi абмеркаваны пытаннi развiцця навуковых кантактаў памiж Беларуссю i КНР.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Беларусь i Кiтай могуць развiваць плённае супрацоўнiцтва ў касмiчнай галiне.

«Уражаны значным прагрэсам, дасягнутым Кiтайскай Народнай Рэспублiкай у стварэннi касмiчнай тэхнiкi i распрацоўцы найноўшых тэхналогiй. Паспяховыя запускi пiлатуемых касмiчных караблёў «Шэнь Чжоў-5» i «Шэнь Чжоў-6» з’яўляюцца яркiм сведчаннем дынамiчнай рэалiзацыi Кiтаем праграм асваення касмiчнай прасторы», — такi запiс пакiнуў Аляксандр Лукашэнка ў Кнiзе ганаровых гасцей Кiтайскай акадэмii касмiчнай тэхнiкi Кiтайскай касмiчнай карпарацыi навукi i тэхнiкi.

Кiраўнiк дзяржавы пажадаў кiтайскiм вучоным далейшых поспехаў i выказаў надзею на плённае сумеснае супрацоўнiцтва Беларусi i Кiтая ў касмiчнай галiне.

Кiтайская касмiчная карпарацыя навукi i тэхнiкi з’яўляецца важным стратэгiчным аб’ектам. Разам з тым кiтайскi бок, улiчваючы важнае значэнне вiзiту кiраўнiка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi ў КНР, пайшоў на беспрэцэдэнтны крок i азнаёмiў высокага госця з дзейнасцю карпарацыi.

У Пекiне прайшлi перагаворы прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi са старшынёй КНР, генеральным сакратаром ЦК КПК, старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета Кiтая Ху Цзiньтао. Сустрэча кiраўнiкоў дзвюх дзяржаў прайшла ў Палацы народных прадстаўнiкоў.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначыў высокi ўзровень развiцця беларуска-кiтайскiх адносiнаў у эканамiчнай i палiтычнай сферах.

«У нас абсалютна адзiная пазiцыя на мiжнароднай арэне, адзiныя канцэптуальныя погляды на светаўладкаванне. Няма нiякiх палiтычных праблем ва ўзаемаадносiнах. Нашы адносiны — гэта адносiны сяброў», — заявiў Аляксандр Лукашэнка на перагаворах са старшынёй КНР Ху Цзiньтао ў пашыраным складзе. На сустрэчы прысутнiчалі таксама мiнiстр замежных спраў Беларусi Сяргей Мартынаў, кiраўнiкi мiнiстэрстваў культуры, аховы здароўя, адукацыi, старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Мiхаiл Мяснiковiч i iншыя афiцыйныя асобы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусi i Кiтаю ўдалося пераадолець у тавараабароце рубеж у паўмiльярда долараў ЗША.

Прэзiдэнт Беларусi таксама падзякаваў кiтайскаму боку за «атмасферу, якая склалася ў супрацоўнiцтве памiж дзвюма краiнамi».

Ху Цзiньтао асаблiва падкрэслiў, што Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца «самым добрым сябрам кiтайскага народа». Адзначыўшы вялiкi ўклад прэзiдэнта Беларусi ў развiццё двухбаковых адносiнаў, старшыня КНР выказаў задавальненне вынiкамi праведзеных перагавораў на вышэйшым узроўнi ў вузкiм складзе. «Мы дасягнулi разумення па важных пытаннях, якiя маюць узаемны iнтарэс», — сказаў ён.

Кiтай падтрымлiвае больш хуткае далучэнне Беларусi да Сусветнай гандлёвай арганiзацыi i выказвае гатоўнасць узмацнiць супрацоўнiцтва ў рамках СГА на прынцыпах раўнапраўя i ўзаемнай выгады. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай дэкларацыi, прынятай у Пекiне кiраўнiкамi Беларусi i КНР па вынiках перагавораў на вышэйшым узроўнi.

У дакуменце падкрэслiваецца, што Кiтайская Народная Рэспублiка з разуменнем i павагай ставiцца да праводзiмай у Беларусi самастойнай унутранай i знешняй палiтыкi i выступае супраць умяшання звонку ва ўнутраныя справы рэспублiкi пад якой бы там нi было маркай.

Бакi таксама заявiлi, што паглыбленне гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Кiтаем мае вялiкае значэнне для ўмацавання двухбаковых адносiнаў. Урады дзвюх краiн будуць максiмальна выкарыстоўваць магчымасцi ў мэтах павелiчэння аб’ёму ўзаемнага гандлю, распрацоўкi новых мадэляў супрацоўнiцтва, рэалiзацыi iснуючых праектаў.

У дэкларацыi бакi таксама канстатавалi, што праблемы, якiя стаяць перад чалавецтвам, могуць быць вырашаны толькi пры садзейнiчаннi працэсу дэмакратызацыi мiжнародных адносiнаў на аснове прынцыпаў мiжнароднага права. «Мiжнароднае супольнiцтва павiнна поўнасцю адмовiцца ад менталiтэту канфрантацыi i стварэння блокаў, у поўнай меры забяспечыць раўнапраўны ўдзел усiх краiн у мiжнародных справах i самастойнае кiраванне сваiмi ўнутранымi справамi, вырашаць рознагалоссi i спрэчкi выключна мiрным шляхам», — заяўляецца ў дакуменце.

Беларусь i Кiтай выказалiся за «адпаведную рэформу ААН i яе Савета Бяспекi».

Кiраўнiкi дзвюх дзяржаў пацвердзiлi iмкненне падтрымлiваць канструктыўнае супрацоўнiцтва ў рамках мiжнародных i рэгiянальных арганiзацый, праводзiць пастаянныя кансультацыi для выпрацоўкi ўзгодненых пазiцый.

Як падкрэслiваецца ў дэкларацыi, бакi падтрымлiваюць намаганнi мiжнароднага супольнiцтва, накiраваныя на больш хуткае ажыццяўленне палiтычнай стабiлiзацыi i эканамiчнага аднаўлення Iрака.

Аляксандр Лукашэнка запрасiў старшыню Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Ху Цзiньтао наведаць Беларусь з дзяржаўным вiзiтам. Запрашэнне было з удзячнасцю прынята. Тэрмiны вiзiту будуць узгоднены па дыпламатычных каналах.

Пасля завяршэння перагавораў адбыўся афiцыйны абед ад iмя старшынi КНР Ху Цзiньтао ў гонар прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка наведвае з вiзiтам Кiтайскую Народную Рэспублiку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика