Перападрыхтоўка кадраў
Па накiраванню раённага аддзела адукацыi я займаюся на курсах пераквалiфiкацыi ў Акадэмii паслядыпломнай адукацыi ў Мiнску. Агульны тэрмiн навучання складае 40 тыдняў за два каляндарныя гады. Пражыванне ў iнтэрнаце Акадэмii паслядыпломнай адукацыi — платнае. Бухгалтэрыя раённага аддзела адукацыi аплачвае толькi 60 сутак у год, але рэальна я знаходжуся на вучобе 140 сутак, або 20 тыдняў. Дапамажыце даведацца, цi павiнна бухгалтэрыя аплачваць астатнiя 80 сутак.
Г.А., Браслаўскi раён. Пытанне нашай чытачкi мы накiравалi ў Мiнiстэрства адукацыi, адкуль нам прыйшоў наступны адказ: «У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30.12.1995 года № 709 «Аб зацвярджэннi Палажэння аб умовах матэрыяльнага забеспячэння слухачоў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў», пры перападрыхтоўцы без адрыву ад працы iншагароднiм слухачам выплачваюцца сутачныя па ўстаноўленых нормах камандзiровачных расходаў тэрмiнам да 60 каляндарных дзён штогод прапарцыянальна тэрмiну навучання. Аплата праезду ажыццяўляецца на падставе выклiку з навучальнай установы не больш чым два разы ў год».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па накiраванню раённага аддзела адукацыi я займаюся на курсах пераквалiфiкацыi ў Акадэмii паслядыпломнай адукацыi ў Мiнску |
|