Назарбаеў набраў 91,01 працэнта галасоў
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камiсii Казахстана Аналсын Жумабекаў абнародаваў вынiкi прэзiдэнцкiх выбараў у рэспублiцы. З 8.880 тысяч казахстанцаў, якiя маюць права голасу, скарысталiся iм 6.850 тысяч (77 працэнтаў). За дзеючага прэзiдэнта Нурсултана Назарбаева прагаласавала 6 100 694 челавекі, што складае 91,01 працэнта ўсiх выбаршчыкаў. Астатнiя галасы размеркавалiся так. За асноўнага сапернiка Назарбаева i яго найбольш жорсткага крытыка, лiдара руху «За справядлiвы Казахстан» Жармахана Туякбая прагаласавалi 445.047 казахстанцаў, цi 6,64 працэнта ўзяўшых удзел у галасаваннi. Алiхан Байменаў, старшыня партыi «Ак жол» («Светлы шлях») набраў 1,65 працэнта. Астатнiя прэтэндэнты на пасаду кiраўнiка дзяржавы не дацягнулi i да аднаго працэнта.
Канчатковыя вынiкi галасавання будуць падведзены праз 10 дзён. Маскоўскую думу ўзначаляць адзiнаросы Масвыбаркам завяршыў падлiк бюлетэняў па выбарах у Маскоўскую гарадскую думу. Па афiцыйных звестках, перамагла на выбарах партыя «Адзiная Расiя», якая набрала 47,25 працэнта галасоў. У Масгардуму таксама прайшлi КПРФ (16,75 працэнта галасоў) i «Яблоко» (11,11 працэнта галасоў). Такiм чынам, 28 з 35 месцаў у расiйскiм сталiчным парламенце будуць належаць адзiнаросам, 4 — КПРФ, 3 — аб’яднаным дэмакратам. Яўка на выбарах склала 34,77 працэнта (2 млн 418 тыс. 74 чалавекi). Афiцыйныя вынiкi выбараў у сталiчную Думу будуць абвешчаны на працягу трох дзён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камiсii Казахстана Аналсын Жумабекаў абнародаваў вынiкi прэзiдэнцкiх выбараў у рэспублiцы. З 8.880 тысяч казахстанцаў, я
|
|