Газета выступiла. Што зроблена?
Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь разгледзела артыкул карэспандэнта «Звязды» Барыса Пракопчыка «Праз лес прасвечвае Свiцязь» i лiчыць дадзеную тэму дастаткова актуальнай.
Сапраўды, утрыманне асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторый (далей ААПТ), якiя знаходзяцца ў складзе ляснога фонду, патрабуе немалых дадатковых затрат. У адпаведнасцi з праграмай дзеянняў урада аб пераводзе лясной гаспадаркi з 2008 г. на поўнае самафiнансаванне, штогод скарачаецца бюджэтнае фiнансавае забеспячэнне лясной гаспадаркi (у 2005-м на 18 працэнтаў, у 2006-м — на 40 працэнтаў, у 2007-м — на 64 працэнты). У гэтых умовах перад лясной гаспадаркай паўстае няпростае пытанне: як забяспечыць выкананне нормаў прыродаахоўнага заканадаўства, не маючы на гэта мэтавых сродкаў? На 1.01.2005 г. плошча ААПТ у лясным фондзе краiны склала 1 млн 300 тыс. га, цi 14 працэнтаў усяго ляснога фонду краiны, на якой значна абмежаваная лесагаспадарчая дзейнасць. Акрамя таго, у лясах выдзелена больш за два дзесяткi розных катэгорый асаблiва ахоўваемых участкаў на плошчы 1 млн 180 тыс. га з запасам драўнiны 191,6 млн куб. м, якiя падлягаюць спецыяльнай ахове ў адпаведнасцi з артыкулам 63 Закона «Аб ахове навакольнага асяроддзя», дзе лесакарыстанне забаронена цi значна абмежаванае. Праектам «Схемы рацыянальнага размяшчэння ААПТ Рэспублiкi Беларусь на 2006—2015 гг.» прадугледжваецца далейшае павелiчэнне плошчы ААПТ у асноўным за кошт ляснога фонду. Мiнлясгас, пагаджаючыся ў прынцыпе з неабходнасцю выдзялення ААПТ, лiчыць, што наспела вострая неабходнасць кампенсацыi лясгасам страт i прапушчанай выгады ад арганiзацыi ААПТ, а таксама распрацоўкi механiзма рэалiзацыi артыкула 17 закона Аб ААПТ па фiнансаванню функцыянавання i аховы ААПТ. Першыя крокi ў гэтым накiрунку ўжо зроблены. У цяперашнi час Мiнпрыроды i Мiнлясгасам разглядаюцца пытаннi арганiзацыi, фiнансавання i кiравання заказнiкамi рэспублiканскага значэння. Мiнлясгас лiчыць, што далейшае развiццё ААПТ павiнна ажыццяўляцца з сур’ёзным эканамiчным абгрунтаваннем, што да цяперашняга часу не ажыццяўлялася. Такая кораткая пазiцыя Мiнлясгаса па гэтым пытаннi. Н.К. Крук, першы намеснiк мiнiстра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь разгледзела артыкул карэспандэнта «Звязды» Барыса Пракопчыка «Праз лес прасвечвае Свiцязь» i лiчыц |
|