Майстар-клас для заатэхнiкаў
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Зямля і людзі Міншчыны У 2010 годзе ўзровень надояў у Мiнскай вобласцi павiнен скласцi больш як 8000 кiлаграмаў ад адной каровы. Гэты паказчык перавысiць цяперашнi адразу ўдвая.Адна з умоў — селекцыя буйной рагатай жывёлы. Пры гэтым, лiчаць у аблвыканкаме, гаспадаркам з найбольшым узроўнем надояў трэба набываць лепшых быкоў-вытворнiкаў са Швецыi, Венгрыi, Канады. Для абслугоўвання паўтысячы кароў неабходны адзiн заатэхнiк. У гаспадарках Мiншчыны працуе 176 такiх спецыялiстаў, мiж тым як неабходна iх больш за 420. — Яшчэ адно сур’ёзнае пытанне звязана з перападрыхтоўкай i павышэннем прафесiйнага майстэрства работнiкаў малочнай галiны сельскай гаспадаркi. Я прапаную новую форму работы з iмi — рэалiзацыя тэхналогiй майстар-класаў. У кожным раёне будуць створаны школы прафесiйнага майстэрства даярак, тэхнолагаў, заатэхнiкаў, ветэрынараў i г.д., з арыентацыяй на прынцып мэтанакiраванага навучання, — адзначыў старшыня Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Мiкалай Дамашкевiч. Такiм чынам заняткi, або майстар-класы, будуць праводзiць спецыялiсты-прафесiяналы. Прапанавана таксама, каб у працэсе навучання кадраў удзельнiчалi старшынi райвыканкамаў — некаторыя з гэтых кiраўнiкоў Мiнскай вобласцi маюць профiльныя навуковыя ступенi. Галоўная арыентацыя пры перападрыхтоўцы спецыялiстаў — непасрэднае прыцягненне «вучняў» да практычнай дзейнасцi ў працэсе навучання. Праводзiць майстар-класы плануецца адзiн раз у месяц, з выкананнем «хатняга задання», а таксама яго «праверкай».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2010 годзе ўзровень надояў у Мiнскай вобласцi павiнен скласцi больш як 8000 кiлаграмаў ад адной каровы. Гэты паказчык перавысiць цяперашнi адразу ўд
|
|