Спорт-тайм
Дзевятыя на сусветным корце
Харвацкiя тэнiсiсты ўпершыню заваявалi Кубак Дэвiса. У фiнальным матчы яны выйгралi ў славакаў — 3:2. На шляху да свайго трыумфу пераможцы засмуцiлi ЗША, Румынiю i Расiю. Дарэчы, нашы майстры вялiкай ракеткi сустракалiся з усiмi гэтымi сапернiкамi ў барацьбе за «Сярэбраную салатнiцу». Паводле вынiкаў сёлетняга розыгрышу неафiцыйнага мужчынскага каманднага чэмпiянату свету беларуская зборная зараз займае 9-е месца ў рэйтынгу. Як справы ў беларускiх легiянераў? Аляксандр Глеб аднаўляецца пасля траўмы i, магчыма, далучыцца да сваiх аднаклубнiкаў з англiйскага «Арсенала» ў блiжэйшым матчы Лiгi чэмпiёнаў. Прэзiдэнт iтальянскага «Тарына» (каманда на 2-м месцы ў серыi «В») Урбана Каiра зацiкавiўся Вiталем Кутузавым, якi пакуль выступае за генуэзскую «Сампдорыю», але рэдка трапляе ў «аснову». Яшчэ на год падоўжыў кантракт з бронзавым прызёрам расiйскага чэмпiянату Сяргей Гурэнка. Павел Кiрыльчык развiтаўся з крыварожскiм «Крыўбасам» i на тры гады прапiсаўся ў адэскiм «Чарнаморцы». Максiм Рамашчанка, нягледзячы на змену галоўнага трэнера (iм стаў Юрый Сёмiн), застаўся ў маскоўскiм «Дынама», але зараз праходзiць курс рэабiлiтацыi ў Германii. На старт! Сёння беларускiя бiятланiсты стартуюць у другiм этапе Кубка свету ў аўстрыйскiм Хохфiльцэне. Першымi на 15-кiламетровую трасу з чатырма агнявымi рубяжамi выйдуць жанчыны. Заўтра ў гэтай жа дысцыплiне праявяць сябе мужчыны, аднак iм прыйдзецца прабегчы на пяць кiламетраў больш. Страляючыя лыжнiкi таксама ў розныя днi выступяць у спрынце i эстафеце. У складзе нашай зборнай Уладзiмiр Драчоў, Алег Рыжанкоў, Рустам Валiулiн, Аляксей Айдараў, Аляксандр Сыман, Сяргей Новiкаў, Алена Зубрылава, Кацярына Iванова, Ольга Назарава, Наталля Сакалова, Ксенiя Зiкункова. Некаторыя нашы спартсмены ў гэты час удзельнiчаюць у Кубку Еўропы ў шведскiм Эстэрсундзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Харвацкiя тэнiсiсты ўпершыню заваявалi Кубак Дэвiса. У фiнальным матчы яны выйгралi ў славакаў — 3:2 |
|