Розыгрыш цаной... у 1,6 мiльёна
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Погляд Паводле рашэння Першамайскага суда г. Мiнска «Альфа-Радыё» павiнна выплацiць мiнчанiну 700 тысяч беларускiх рублёў, а праграмны дырэктар станцыi Дзмiтрый Шунiн — 900 тысяч. Менавiта ў такую суму ацанiў суд радыёрозыгрыш, якi датычыўся асабiстага жыцця слухача. У Беларусi, такiм чынам, створаны першы падобны прэцэдэнт, калi на сродак масавай iнфармацыi падаюць у суд за розыгрыш.Iск аб абароне гонару, годнасцi i дзелавой рэпутацыi быў пададзены двума жыхарамi сталiцы яшчэ ў вераснi гэтага года, калi ў ранiшняй праграме «Кукурузнiк-шоу» прагучаў традыцыйны розыгрыш-вiншаванне з днём нараджэння. Адметна, што сёлета гэта быў паўтор з калекцыi лепшых розыгрышаў. Арыгiнал жа прагучаў у прамым эфiры два гады таму i, паводле iнфармацыi прэс-службы «Альфа-Радыё», нiякiх нараканняў не выклiкаў. «У нас гэта ўвогуле першы выпадак, калi хтосьцi падае ў суд пасля розыгрышу», — сцвярджае PR-менеджар Алiна Праваторава. Па традыцыi, розыгрышы ў вядучых «Кукурузнiк-шоу» заказваюць сябры, родныя альбо калегi, якiя жадаюць павiншаваць чалавека з днём нараджэння. Яны паведамляюць кантактны тэлефон i якiясьцi дробныя факты з жыцця разыгрываемай асобы — дзеля большай пэўнасцi. У дадзеным выпадку Дзмiтрый Шунiн патэлефанаваў кiраўнiку фiрмы, розыгрыш якога заказалi падначаленыя, i прадставiўся «супрацоўнiкам аддзела па барацьбе з арганiзаванай прастытуцыяй». Вядучы расказаў мiнчанiну, што ягоны сябар N. «затрыманы ў кампанii жанчыны», але можа быць выпушчаны пад заклад — трэба толькi пад’ехаць па пэўнаму адрасу, прывезцi адзенне i грошы. Напрыканцы дыялога Шунiн прызнаўся, што гэта розыгрыш ад «Альфа-Радыё». «Пяць балаў!» — пасмяяўся суразмоўца, сцвярджаючы, што падазраваў нядобрае з самага пачатку, але не быў упэўнены. Праз два гады пры паўторы розыгрышу ўжо было не да смеху — нi самому чалавеку, нi яго сябру, нi супрацоўнiкам FM-станцыi. Першапачаткова дырэктар фiрмы, якога разыгрывалi, i ягоны сябар-прадпрымальнiк, вакол iмя якога, уласна кажучы, i была пабудавана iнтрыга, запатрабавалi ад праграмнага дырэктара «Альфа-Радыё» Дзмiтрыя Шунiна кампенсацыi маральнага ўрону ў памеры 35 мiльёнаў рублёў (эквiвалентна прыкладна 16 тысячам долараў ЗША). 28 кастрычнiка на папярэднiм слуханнi бакi не прыйшлi да мiравога пагаднення — хоць кiраўнiцтва FM-станцыi гатова было выплацiць 500 тысяч рублёў i папрасiць прабачэння ў абодвух iстцоў у эфiры. Да таго ж разыграныя асобы падалi дадатковы iск — да беларускага партала TUT.BY, а дакладней, да юрыдычнай асобы УП «Надзейныя праграмы». Прычынай паслужыла змяшчэнне на старонках партала iнфармацыi са спасылкай на запiс перадачы-розыгрышу. У вынiку суд Першамайскага раёна сталiцы iстотна паменшыў суму запатрабаванай iстцамi кампенсацыi. Да таго ж задаволены iск толькi аднаго чалавека — таго, чыё прозвiшча ўзгадвалася ў розыгрышы. У яго адрас павiнны таксама прагучаць прабачэннi ў эфiры «Альфа-Радыё». Самой «ахвяры» розыгрышу ў iску адмоўлена. Таксама адхiлены iск да УП «Надзейныя праграмы». У «Альфа-Радыё» застаўся шанц абскардзiць рашэнне раённага суда ў вышэйшай iнстанцыi — Мiнскiм гарадскiм судзе. Але самае сумнае, як мяркуюць у прэс-службе радыёстанцыi, у тым, што прэцэдэнт ужо створаны, i зараз нiводны сродак масавай iнфармацыi не застрахаваны ад таго, што хтосьцi неадэкватна ўспрыме i зразумее самы бяскрыўдны жарт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле рашэння Першамайскага суда г. Мiнска «Альфа-Радыё» павiнна выплацiць мiнчанiну 700 тысяч беларускiх рублёў, а праграмны дырэктар станцыi Дзмiт |
|