Цяпло душы — дзiцячым сэрцам
Барыс ПРАКОПЧЫК
Гродзенская арганiзацыя ГА «БРСМ» правяла чарговую дабрачынную акцыю. Дзiцячыя веласiпеды, альбомы для малявання, фарбы, алоўкi, фламастэры, пластылiн — гэтыя i многiя iншыя падарункi прывезлi ў гарадскi Цэнтр карэкцыйна-развiццёвага навучання i рэабiлiтацыi i пачатковую дапаможную школу па вулiцы Зана.
Акцыя «Цяпло душы — дзiцячым сэрцам» стала ўжо традыцыйнай. Актывiсты БРСМ псiхалагiчна i эмацыянальна падтрымлiваюць дзяцей рознымi мерапрыемствамi. Пастаянна дзейнiчаюць валанцёрскiя атрады, якiя дапамагаюць гэтым установам у вырашэннi гаспадарчых праблем. На патрэбы школы i цэнтра накiроўваюцца падарункi ад спонсараў, сярод якiх клуб «Stop line», сродкi ад правядзення розных дабрачынных мерапрыемстваў, дыскатэк у навучальных установах i арганiзацыях горада.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенская арганiзацыя ГА «БРСМ» правяла чарговую дабрачынную акцыю |
|