Наганы i кулямёты — на металалом
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Бывай, зброя! Мiнiстэрства абароны (МА) Беларусi вырашыла пазбавiцца ад састарэлай зброi.Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе МА нашай краiны, мiнiстр абароны Леанiд Мальцаў выдаў загад аб утылiзацыi некаторых вiдаў стралковай зброi. У прыватнасцi, будуць здадзены на металалом рэвальверы сiстэмы «наган», кулямёты ДП (Дзегцярова пяхотны) i СГ-43 (станковы Гарунова). Уся гэтая стралковая зброя даўно састарэла. Напрыклад, знакамiты наган быў прыняты на ўзбраенне яшчэ царскага рускага войска ў 1895 годзе. Кулямёт Дзегцярова з’явiўся ў Чырвонай Армii ў 1928 годзе, а СГ-43 — у 1943 годзе. Яшчэ за савецкiм часам наганы i памянёныя кулямёты былi выцеснены больш дасканалымi «канкурэнтамi». Аднак выкiдваць састарэлую зброю не спяшалiся. Дзесяткi гадоў яна «пылiлася» на вайсковых складах i фармальна лiчылася на ўзбраеннi, што вымагала пэўных затрат на яе захоўванне. Таму з мэтай скарачэння выдаткаў мiнiстр абароны i выдаў загад аб утылiзацыi састарэлых рэвальвераў i кулямётаў. Праўда, колькi адзiнак гэтай зброi пойдуць пад прэс цi ў доменную печ, у Мiнiстэрстве абароны не паведамiлi: гэта ўсё яшчэ ваенная тайна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства абароны (МА) Беларусi вырашыла пазбавiцца ад састарэлай зброi |
|