Нас чакаюць моцныя снегапады, а потым i мароз
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, генератарам цяпла для Беларусi на гэтым тыднi была сапраўдная «чарада» атлантычных цыклонаў, апошнi з якiх (i самы моцны) размяшчаецца на поўначы Фiнляндыi.
Зараз жа на яго паўднёвай ускраiне за мiнулыя суткi сфармiраваўся даволi актыўны цыклон, якi з хуткасцю не менш чым 80 км у гадзiну пачаў рухацца на ўсход кантынента. Таму ў блiжэйшыя суткi гэты цыклон сваёй цэнтральнай часткай пройдзе па поўдню Беларусi i выклiча моцныя снегапады. У паўднёвай частцы краiны iстотна пацяплее. Усё гэта вельмi ўскладнiць сiтуацыю на дарогах. Тэмпература паветра ў пятнiцу-суботу на поўднi краiны будзе трымацца каля нуля на працягу сутак, а на поўначы панiзiцца да 4—6 градусаў марозу. У нядзелю магутны цыклон адыдзе ў бок Маскоўскай вобласцi. Снегапады аслабнуць, а тэмпература паветра панiзiцца прыкладна на 2—4 градусы. Чакаецца, што тэмпературны фон на працягу сутак будзе ў межах мiнус 2—4 градусаў, а ўначы пры праясненнях — да 10—12 градусаў марозу. На пачатку наступнага тыдня захаваецца зiмнi рэжым надвор’я. Месцамi чакаецца невялiкi снег, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўдзень 2—3, уначы — 4—9 градусаў марозу, а пры праясненнях да мiнус 12—15 градусаў. У сярэдзiне наступнага тыдня пад уплывам вiльготных заходнiх вятроў тэмпература паветра зноў пачне павышацца, а на большай частцы тэрыторыi краiны пройдзе снег. Разам з тым расiйскiя прагназiсты падлiчылi, што астатак гэтай зiмы ў Еўропе павiнен быць маласнежным i суровым.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, генератарам цяпла для Беларусi на гэтым тыднi был
|
|