Кошт праязнога будзе павялiчаны
Павялiчваецца кошт праязных квiткоў на сталiчны транспарт. Гэта адбудзецца 20 снежня. Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Мiнгарвыканкама, цяпер поўны праязны на адзiн вiд траспарту на месяц будзе каштаваць 19.800. Кошт адной паездкі складзе 460 рублёў.
За льготны праязны на месяц трэба будзе заплацiць 9900. Дэкадны квiток на адзiн вiд грамадскага транспарту зараз будзе каштаваць 6950 i 3470 адпаведна. Новы кошт квiтка на экспрэс-маршрут на месяц — 26.400 i 13.200, на дэкаду — 9260 i 4630. На два вiды грамадскага транспарту сума складзе на месяц — 26.400 i 13.200, на дэкаду — 9260 i 4630. На тры вiды на месяц — 31.500 i 15.750, на дэкаду — 11.050 i 5.530. Нягледзячы на павышэнне тарыфаў за праезд, грамадскi транспарт усё роўна несамаакупаны. Такая з’ява назiраецца практычна ва ўсiх сусветных сталiцах, i звязана з тым, што паслугi гарадскога падземнага i наземнага транспарта з’яўляюцца сацыяльна арыентаванымi. Дзмiтрый АЛЬФЕР, Надзея Нікалаева.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павялiчваецца кошт праязных квiткоў на сталiчны транспарт. Гэта адбудзецца 20 снежня
|
|