Iнтарэсы прадпрымальнiкаў улiчаны
Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ
Прэзiдэнт выправiў памылку ўрада
Апошнiм часам, быццам той снежны камяк, нарастала напружанасць сярод значнай часткi прыватных прадпрымальнiкаў. Прычынай таму былi новыя правiлы рознiчнага гандлю парфумай i бытавой хiмiяй. Гэта прадукцыя трапляла пад д экрэт прэзiдэнта №11 «Аб удасканаленнi дзяржаўнага рэгулявання вытворчасцi, абароту i рэкламы алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту». Такiм чынам, з 16 снежня гандляваць вышэйназ-ванымi таварамi маглi толькi юрыдычныя асобы. Прадпрымальнiкi павiнны былi тэрмiнова ўнесцi змяненнi ў лiцэнзii на рознiчны гандаль. Калi ўлiчыць, што большая частка парфумерна-касметычных сродкаў (68 працэнтаў) i тавараў бытавой хiмii (72 працэнты) сёння ў рознiчным гандлi рэалiзуецца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, сiтуацыя сапраўды выглядала крытычнай. Адных толькi бланкаў гэтых лiцэнзiй выканкамам трэба было падрыхтаваць каля 100 тысяч! Кiраўнiк дзяржавы сваiм дэкрэтам выправiў пралiк урада. Згодна з дакументам, на перыяд да 1 студзеня 2007 года захоўваюцца дзеючыя ў цяперашнi час правiлы рознiчнага гандлю i iмпарту парфумерна-касметычных сродкаў i тавараў бытавой хiмii. Акрамя таго, дэкрэт замацоўвае паўнамоцтвы Мiнiстэрства гандлю на выдачу лiцэнзiй на iмпарт алкагольнай, нехарчовай спiртазмяш-чальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт выправiў памылку ўрада
|
|