21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэпутаты разгледзелi змяненнi ў пенсiйнае заканадаўства

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Парламенцкi дзённiк

Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў першым чытаннi законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях пенсiйнага забеспячэння».

Як адзначыла мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Антанiна Морава, законапраект пашырае пералiк асоб, якiя падлягаюць пенсiйнаму страхаванню. Размова тут iдзе перш за ўсё аб нашых грамадзянах, якiя працуюць за межамi Беларусi i, як правiла, за якiх страхавыя ўзносы цяпер не плацяцца. Таксама будуць падлягаць пенсiйнаму страхаванню грамадзяне, якiя пацярпелi ў вынiку няшчаснага выпадку на вытворчасцi або атрымалi прафесiйнае захворванне. Выплачваць узносы тут будзе «Белдзяржстрах». На думку А. Моравай, такiм чынам гэтыя катэгорыi грамадзян будуць мець магчымасць рэальна паўплываць на памер сваёй будучай пенсii.

Другое новаўвядзенне датычыцца абавязковай наяўнасцi 5-гадовага мiнiмальнага перыяду ўплаты страхавых узносаў для прызначэння працоўнай пенсii па ўзросту. Сёння заканадаўствам такая норма ўжо прадугледжана для прызначэння пенсii па ўзросту пры няпоўным стажы. Аналагiчнае патрабаванне, адзначыла мiнiстр працы i сацыяльнай абароны, прысутнiчае ва ўсiх дзяржавах, пенсiйнае забеспячэнне якiх заснавана на страхавых прынцыпах. Напрыклад, у Расii i Украiне гэта норма складае 5 гадоў, у Латвii — 10 гадоў, у Лiтве — 15 гадоў. Гэта патрабаванне аб перыядзе ўдзелу ў фiнансаваннi пенсiйнай сiстэмы звязана з тым, патлумачыла А. Морава, што пенсii выплачваюцца працяглы час. У Беларусi гэты перыяд складае 14 гадоў у мужчын i 23 гады ў жанчын, што перавышае прапаноўваемы мiнiмальны перыяд.

Важным палажэннем законапраекта, паводле слоў А. Моравай, з’яўляецца пераход да вылiчэння страхавога стажу i пенсii на падставе даных iндывiдуальнага персанiфiкаванага ўлiку ўплачаных узносаў на пенсiйнае страхаванне. Гэта мера павiнна садзейнiчаць легалiзацыi працоўнай дзейнасцi, забяспечваць сапраўднасць даных аб заробку i даходах, умацоўваць дысцыплiну ўплаты страхавых узносаў.

Законапраект таксама прадугледжвае выкарыстанне пры прызначэннi i вылiчэннi працоўнай пенсii больш паўнацэннага паказчыка — сярэдняй заработнай платы работнiка (замест заробкаў рабочых i служачых). Прымяненне паказчыка, якi характарызуе ўзровень заработнай платы ў цэлым ва ўсiх галiнах народнай гаспадаркi, што фiнансуюць выплату пенсiй, з’яўляецца больш абгрунтаваным. Паводле слоў А. Моравай, асновай для налiчэння страхавых узносаў, ад аб’ёму якiх залежыць узровень працоўных пенсiй i за кошт якiх фiнансуецца iх выплата, з’яўляецца заработная плата ўсiх асоб, якiя працуюць ва ўсёй народнай гаспадарцы.

Праект закона спрашчае парадак вылiчэння стажу для асоб, якiя працуюць у калгасе. Сёння стаж для прызначэння пенсiй, якiя працуюць у калгасе пасля 1 лiпеня 1998 года, вылiчваецца ў залежнасцi ад фактычнага заробку, з якога ўплачвалiся страхавыя ўзновы, i выканання ўстаноўленага мiнiмуму працадзён. Новы ж варыянт прапаноўвае вылiчваць стаж працы гэтым асобам толькi з улiкам фактычнага заробку, з якога ўплачвалiся страхавыя ўзносы.

Змяшчае законапраект i iншыя новаўвядзеннi. У цэлым жа, адзначыла А. Морава, рэалiзацыя мераў прававога рэгулявання, што прапаноўваюцца ў законапраекце, дазволiць знайсцi дадатковыя сродкi ў памеры 22,1 млрд рублёў, якiя будуць накiраваны на ўзмацненне сацыяльнай абароненасцi насельнiцтва.

Адказваючы на пытаннi дэпутатаў, А. Морава заявiла, што, «з аднаго боку, узровень пенсiй у нас невысокi. З другога ж, калi мы паглядзiм у параўнаннi, то ўзровень пенсiй у нас самы высокi сярод краiн СНД. Цяпер сярэдняя працоўная пенсiя ў Беларусi складае 103 долары, у Расii — 97 долараў, Казахстане — 80 долараў, ва Украiне — 52 долары». Акрамя таго, лiчыць яна, немалаважна i тое, што «мы ўсiм плацiм пенсiю своечасова», што многiя краiны ўвогуле «не бяруць на сябе дзяржаўнае абавязацельства плацiць пенсii. У Iндыi, напрыклад, пенсii ўвогуле не атрымлiваюць, у Кiтаi атрымлiваюць толькi ў горадзе». Безумоўна, паведамiла А. Морава, ставiць пытанне аб павышэннi пенсiй магчыма, «але калi кожны чацвёрты ў нас пенсiянер, кожны трэцi выходзiць на датэрмiновую пенсiю, кожны чацвёрты — працуючы пенсiянер, то пенсiйная сiстэма працуе ў вельмi складанай дэмаграфiчнай сiтуацыi. Прычым менавiта цяпер мы трапiлi пад так званую дэмаграфiчную хвалю, калi колькасць працуючых скарачаецца, а колькасць пенсiянераў расце». Мiнiстр працы i сацыяльнай абароны паведамiла, што Беларусь будзе пераходзiць да ўмоўна-накапляльнай пенсiйнай сiстэмы, каб зменшыць уздзеянне гэтай дэмаграфiчнай хвалi. Таму, заявiла яна, «зыходзячы з фiнансавых магчымасцяў, у нас цяпер дастойная пенсiя».

Таксама дэпутаты разгледзелi ў першым чытаннi законапраект «Аб барацьбе з карупцыяй». Ён разглядаецца ў Палаце прадстаўнiкоў ужо ў трэцi раз, таму распрацоўшчыкам прыйшлося пайсцi на некаторыя змены ў дакуменце. Напрыклад, паняцце «маёмасных i немаёмасных благ» было заменена на паняцце «атрыманне iншых выгод у выглядзе паслуг». Падрабязней аб законапраекце — у наступным нумары.

У гэты ж дзень дэпутаты прынялi ў другiм чытаннi законапраекты «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пада-тковых i бюджэтных пытаннях» i «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2006 год».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў першым чытаннi законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя зако
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика