21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПЕНСII: усё, што вы хацелi б запытаць

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

(Працяг. Пачатак у нумарах за 8-10, 13 снежня).

— У мяне ёсць узнагароды — ордэн Знак Пашаны, бронзавы медаль ВДНГ, Ганаровая грамата Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР. Цi даюць яны падставы для атрымання даплат да пенсiй?

Вiктар Iосiфавiч Чавель, Клецкi раён

— Больш чым 40 гадоў адпрацавала ў спажывецкай кааперацыi, была неаднаразовай пераможцай сацыялiстычнага спаборнiцтва, узнагароджана значком «Выдатнiк спажывецкай кааперацыi» i медалём «Ветэран працы». Як гэта павiнна ўплываць на памер пенсii?

Антанiна Iльiнiчна Скок, Зэльвенскi раён

— Маю ордэн Кастрычнiцкай рэвалюцыi, ордэн Ленiна i ордэн Чырвонага Працоўнага Сцяга, Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета СССР, шматлiкiя ўзнагароды ВДНГ. Цi ёсць у мяне ў сувязi з гэтым права на якiя-небудзь надбаўкi да пенсii?

Надзея Антонаўна Юсько, Свiслацкi раён

— Нашым заканадаўствам вызначана залежнасць пенсii ад укладу работнiка ў фiнансаванне пенсiйнай сiстэмы ў працаздольным узросце, iншымi словамi, — ад велiчынi заробку, з якога плацiлiся страхавыя ўзносы, i працягласцi ўплаты гэтых узносаў. У той жа час усе пералiчаныя ўзнагароды i граматы падстаў для павелiчэння памераў пенсiй цi для вызначэння якiх-небудзь даплат да яе не даюць.

— Цi будзе скарачацца рознiца памiж каэфiцыентамi 0,5—0,7 i каэфiцыентам 4,0? I такое пытанне. Чаму для мнагадзетных мацi, якiя выходзяць на пенсiю раней за агульнаўсталяваны ўзрост, максiмальны стаж такi ж, як i для ўсiх астатнiх жанчын — 40 гадоў? Хiба рэальна яго зарабiць?

Галiна Iванаўна Сямашка, Астравецкi раён

— Зараз рознiца ў памерах пенсiй па ўзросту пры аднолькавым працоўным стажы i каэфiцыенце 0,5 i 4,0 складае 2,3 раза, а пры каэфiцыентах 0,7 i 4,0 — 1,8. Пры гэтым няцяжка падлiчыць, што ў першым выпадку заробкi адрознiваюцца ў 8, а ў другiм — амаль у 6 разоў. Словам, зараз мы фактычна можам канстатаваць пераразмеркаванне пенсiйных сродкаў якраз на карысць пенсiянераў з невысокiмi заробкамi i каэфiцыентамi. I большае скарачэнне рознiцы памiж каэфiцыентамi не плануецца. Бо, па-першае, такi крок супярэчыў бы аднаму з асноўных прынцыпаў сацыяльнага страхавання — залежнасцi памераў выплат ад фiнансавага ўкладу ў пенсiйную сiстэму. А па-другое, ён запатрабаваў бы дадатковых сродкаў.

I наконт другога пытання. Той факт, што пры вызначэннi памеру пенсii жанчын максiмальна ўлiчваецца 40-гадовы стаж, не азначае, што такi стаж павiнен быць у кожнай. Гэта ўжо як у каго атрымаецца. Скажам, жанчыны, якiя пайшлi ў вучылiшча цi тэхнiкум у 15 гадоў, цалкам рэальна могуць мець 40-гадовы стаж да дасягнення агульнаўсталяванага ўзросту. I, дарэчы, такiх прыкладаў нямала. Што ж, Галiна Iванаўна, да мнагадзетных мацi, то пагадзiцеся, што свае перавагi яны ўсё ж маюць. Так, варта нагадаць, што жанчынам, якiя нарадзiлi пяцёра i болей дзяцей, а таксама выхавалi iх да 8-гадовага ўзросту, вызначаны льготныя умовы выхаду на пенсiю: права на пенсiю такiя жанчыны атрымлiваюць на 5 гадоў раней, а стаж, неабходны для яе прызначэння, знiжаны на тыя ж 5 гадоў. Апроч таго, у працоўны стаж адначасова з работай у нас залiчваюцца перыяды догляду дзяцей да дасягнення iмi 3-гадовага ўзросту — у суме такi залiк робiцца ў межах 9 гадоў.

— У 1966 годзе атрымаў працоўную траўму, а ў 1969-м МРЭК вызначыла мне 60 працэнтаў страты працаздольнасцi без прызначэння групы. Прычым такое рашэнне дзейнiчала да апошняга часу. Але ў кастрычнiку мяне выклiкалi на камiсiю МРЭК паўторна, i гэта камiсiя вызначыла, што страта працаздольнасцi складае ўжо 25 працэнтаў. I ўсё ж узнiкае пытанне: цi павiнен быў я праходзiць паўторны агляд, i тым больш — ва ўзросце 76 гадоў?

Анатоль Iосiфавiч Ламака, Дзяржынскi раён

— На жаль, Анатоль Iосiфавiч, пытаннi агляду i паўторнага агляду пацярпеўшых у вынiку няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў да кампетэнцыi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны не адносяцца. Гэта справа медыкаў. Таму я магу вам хiба што параiць звярнуцца ва ўпраўленне аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама або ў Мiнiстэрства аховы здароўя.

— Цi прадугледжваецца якая-небудзь надбаўка да пенсii грамадзянам, якiя ў пасляваенны час працавалi ў вёсках амаль задарма — за працаднi? I цi плануецца з новага года павялiчыць пенсii iнвалiдам з дзяцiнства з захворваннямi апорна-рухальнага апарата?

Зiнаiда Мiкалаеўна Лукашэвiч, г. Наваполацк

— Закон «Аб пенсiйным забеспячэннi» якiх-небудзь надбавак для асоб, якiя ў пасляваенны час працавалi ў сельскай гаспадарцы, не прадугледжвае. Перыяд гэтай работы проста ўваходзiць у iх стаж i залiчваецца пры прызначэннi пенсiй. Што ж да другога пытання, то трэба паўтарыцца: згодна з заканадаўствам працоўныя пенсii ў нас пераразлiчваюцца ў сувязi з ростам сярэдняй зарплаты рабочых i служачых, а сацыяльныя — у сувязi са змяненнем памеру бюджэту пражытковага мiнiмуму. I, паводле прагнозаў, у 2006 годзе павiнны адбыцца два пераразлiкi працоўных i чатыры пераразлiкi — сацыяльных пенсiй. У той жа час, Зiнаiда Мiкалаеўна, прыняцце асобнага нарматыўнага прававога акта, якi б вызначаў павелiчэнне памераў пенсiй канкрэтна iнвалiдам з дзяцiнства з парушэннямi апорна-рухальнага апарата, у нас не плануецца.

— Атрымала права на пенсiю ў 1985 годзе, аднак аформiла яе толькi з 13 кастрычнiка 1993 года. Тым часам, як вядома, з 1 студзеня таго ж 1993 года ў Беларусi прыняты новы Закон «Аб пенсiйным забеспячэннi», прычым гэты закон вызначае, што за кожныя два месяцы неафармлення пенсii пасля набыцця на яе права сама пенсiя павiнна павялiчвацца на 1 працэнт заробку. Чаму падобная норма не датычыцца мяне i, у прыватнасцi, чаму не адбылося павелiчэння маёй пенсii за перыяд з пачатку i да 13 кастрычнiка 1993 года?

Соф’я Iванаўна Васiльева, г. Мiнск

— Згодна з артыкулам 23-1 закона, за кожныя два месяцы работы пасля дасягнення жанчынамi 55-гадовага ўзросту пры ўмове неатрымання пенсii i наяўнасцi не менш чым 20-гадовага стажу сам памер пенсii зараз павялiчваецца на 1 працэнт заробку. Аднак, Соф’я Васiльеўна, гэта норма пачала дзейнiчаць толькi з 1 верасня 1998 года. I пашыраецца на асоб, якiя атрымалi права на пенсiю з гэтай даты.

— Працаваў на Крайняй Поўначы Расii з 14 сакавiка 1968 года па 26 лiстапада 1975 года. Наколькi мне вядома, у Расiйскай Федэрацыi год «паўночнай» працы залiчваеца за 3 гады пенсiйнага стажу. Чаму так не робiцца ў Беларусi?

Уладзiмiр Сямашка, г. Брэст

— Згодна з пагадненнем краiн — удзельнiц СНД ад 13 сакавiка 1992 года, пенсiйнае забеспячэнне грамадзян краiн Садружнасцi (у тым лiку Беларусi i Расii) робiцца па заканадаўству той дзяржавы, на тэрыторыi якой яны пражываюць. Пры гэтым нагадаю, што нi цяперашнi Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiйным забеспячэннi», якi пачаў дзейнiчаць у нас з 1 студзеня 1993 года, нi папярэднi Закон СССР «Аб пенсiйным забеспячэннi грамадзян СССР», якi дзейнiчаў з 1 студзеня па 31 снежня 1992 года, iльготнага парадку вылiчэння стажу за работу ў раёнах Крайняй Поўначы i прыраўнаваных да iх мясцовасцях не прадугледжваў. Як, дарэчы, не прадугледжвае падобных iльгот зараз i пенсiйнае заканадаўства той жа Расii.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Працяг. Пачатак у нумарах за 8-10, 13 снежня).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика