21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Час будаваць уласнае жыллё

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

«Прамая лiнiя» «Звязды»




На завочную «прамую лiнiю» «Звязды» звярталiся са сваiмi пытаннямi на працягу тыдня больш як тры дзесяткi нашых падпiсчыкаў. Шмат пытанняў наконт будаўнiцтва жылля неаднаразова паўтаралася, таму мы аб’ядналi iх па тэматычных групах. На старонках нашага выдання мы прапануем самыя знакавыя i праблемныя запытаннi нашых чытачоў. Сёння на iх адказвае начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Уладзiмiр ПАДВАЛОЦКI.

— Жыву я ў прыватызаванай аднапакаёвай кватэры разам з чатырма дзецьмi. Адна дачка ў мяне прыёмная i зараз прапiсана ў iншым горадзе. Маю пасведчанне мнагадзетнай сям’i. Не працую, бо даглядаю ў дэкрэце меншае дзiця. Муж памёр. На якое жыллё магу разлiчваць з улiкам прыёмнай дачкi, бо яна жыве з намi, у аднапакаёвай уласнай кватэры?

Наталля Калiнская.

— Вам лепш спачатку прапiсаць на пастаяннае месца жыхарства прыёмную дачку. Тады вы будзеце мець права атрымаць iльготны крэдыт па лiнii мнагадзетных сем’яў у памеры фiнансавання будаўнiцтва 95 працэнтаў кватэры, агульная жылая плошча якой складае 100 квадратных метраў мiнус памер плошчы ўласнага жылля. У выпадку, калi памiж бакамi будзе дасягнута згода аб перадачы прыватызаванага жылля дзяржаве, то крэдыт будзе выдадзены на ўсе 100 квадратных метраў.

— Цi мае нейкае iстотнае значэнне той факт, што я стаю ў чарзе як маючая патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў з 1993 года ў адным раёне горада, а на самай справе жыву сёння ў iншым раёне?

— Чарга маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у межах аднаго населенага пункта, у прыватнасцi ў сталiцы i iншых гарадах Беларусi, у залежнасцi ад раёна горада моц сваю не страчвае.

— У чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў стаю на працягу двух гадоў як малады спецыялiст. Цi маю я магчымасць будаваць жыллё з дзяржаўнай падтрымкай, цi мне застаецца толькi будавацца па лiнii камерцыйнага будаўнiцтва. Мне 25 гадоў, без сям’i.

Алена Л., г. Лiда.

— Як асобны малады чалавек Алена стаiць у агульнай чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Калi падыдзе яе чарга, то ваша чытачка мае права на крэдытную лiнiю па фiнансаванню 36 квадратных метраў агульнай плошчы жылля як адзiнокi грамадзянiн. Гэта датычыцца шматкватэрных дамоў у горадзе. У сельскай мясцовасцi адзiнокi грамадзянiн мае права атрымаць iльготны крэдыт па чарзе ў аб’ёме, разлiчаным на 44 квадратныя метры агульнай плошчы жылля. Гутарка iдзе аб жыллi сядзiбнага тыпу або аб кватэры ў блакiраваным доме.

— Цi iснуюць у рэспублiканскай праграме крэдытныя лiнii для маладых спецыялiстаў?

— Не. Падобныя крэдытныя лiнii могуць прадугледжвацца ў асобна ўзятым калектыўным дагаворы прадпрыемства або ў кантракце пры найме спецыялiста на работу.

— Якiя крэдыты прадугледжаны дзяржаўнай праграмай для маладых сем’яў, якiм да 31 года ўключна, але ў якiх няма дзяцей?

Кiрыл Лiвень, г. Лепель.

— Крэдытныя лiнii для маладых сем’яў маюць тыя ж умовы, як i для iншых чаргавiкоў у гарадской мясцовасцi. Яны прадугледжваюць фiнансаванне 90 працэнтаў ад агульнага сабекошту будаўнiцтва пад 5 працэнтаў гадавых тэрмiнам на 20 гадоў. У населеных пунктах, дзе пражывае менш чым 20 тысяч чалавек, i ў сельскай мясцовасцi, а таксама для мнагадзетных сем’яў прадугледжаны льготныя крэдыты ў памеры 95 працэнтаў ад кошту будаўнiцтва пад 3 працэнты гадавых на 40 гадоў. Заўважу, што маладую сям’ю, якая пражывае разам з бацькамi, ставяць у чаргу маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, нягледзячы на плошчу памяшкання, якую яна займае сумесна ў агульнай з бацькамi кватэры.

— Дачка збiраецца будаваць кватэру ў Маладзечне, аднак у яе няма гарадской прапiскi. Цi магчыма ажыццяўляць такое будаўнiцтва па лiнii мунiцыпальных будаўнiчых арганiзацый? Цi патрабуюць гарадскую прапiску камерцыйныя будтрэсты?

Галiна Мацвееўна, Маладзечанскi раён.

— Пры будаўнiцтве жылля, дзе прадугледжана дзяржаўная падтрымка, неабходна стаяць у чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Стаць у такую чаргу могуць толькi тыя грамадзяне, якiя папярэдне прапiсаны ў вызначаным населеным пункце.

Пры будаўнiцтве камерцыйнага жылля дадатковыя (абавязковыя) умовы вызначаюць сваiм рашэннем менавiта гарадскiя ўлады, на тэрыторыi якiх запланавана будаўнiцтва жылля.

— Як доўга працягваецца будаўнiцтва сучасных шматпавярховак у гарадах?

— У мiнiстэрстве iснуюць будаўнiчыя нормы Беларусi па нарматыўных тэрмiнах працягласцi будаўнiцтва. Яны вагаюцца ад 8 месяцаў да года, у залежнасцi ад таго, якая «магутнасць» будынкаў. На практыцы гэтыя тэрмiны залежаць ад своечасовага фiнансавання работ. У жыллёва-будаўнiчых кааператываў могуць узнiкаць праблемы першых узносаў, калi патрэбен нейкi час, каб усе члены таварыства аформiлi крэдытныя лiнii, сабралi буйныя грашовыя першапачатковыя сродкi. На працягу года сёння жылы дом будуюць, але потым патрэбен нейкi час на афармленне ўсiх дакументаў у агенцтве па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi. Гэта працэдура можа таксама зацягнуцца максiмум на 3 месяцы.

— Якi кошт квадратнага метра жылля пры будаўнiцтве кватэр у шматпавярховых дамах з дзяржаўнай падтрымкай? Цi аднолькавы ён ва ўсiх гарадах Беларусi?

— Не. У кожным рэгiёне i нават у кожным асобным горадзе сабекошт будаўнiцтва розны. Наша ведамства ў чэрвенi 2005 года аднавiла сваю пастанову аб зацвярджэннi нарматываў гранiчнага кошту будаўнiцтва жылля. Нават у гэтай пастанове кошт будаўнiцтва для розных рэгiёнаў адрознiваецца. Але гэта ваганне цаны не вельмi вялiкае — у межах некалькiх працэнтаў. У шматпавярховых дамах кошт аднаго метра агульнай плошчы — прыкладна ў межах 400 долараў ЗША ў эквiваленце.

— Цi будзе кошт будаўнiцтва моцна мяняцца ў 2006 годзе?

— Калi iнфляцыя будзе трымацца ў сёлетнiх межах, то прыкладна такiм чынам будзе павялiчвацца i кошт будаўнiцтва жылля. Кошт жылля падчас будаўнiцтва практычна не расце. Гэта падаражанне нязначнае. Кошт жылля расце ў тых жа межах, як даражэе, напрыклад, у крамах мяса i хлеб. Зусiм iншая гаворка аб кошце рэалiзацыi жылля камерцыйнымi структурамi. Там значна павялiчваецца кошт жылля, i «бiзнэс-будаўнiкi» атрымлiваюць вялiкiя даходы.

Сабекошт будаўнiцтва па лiнii дзяржаўных праграм моцна залежыць ад кошту энерганосьбiтаў. Ад таго, як iстотна падаражэюць цi патаннеюць кампаненты перапрацоўкi нафты, залежыць канчатковы кошт большасцi будаўнiчых матэрыялаў.

— На ваш погляд, цi перавысiць у наступным годзе рост кошту квадратнага метра жылля 10—15 працэнтаў?

— Не павiнен. А пры меншых памерах iнфляцыi застанецца ў межах яе росту.

— Дзе ў Беларусi самы высокi (нiзкi) сабекошт жылля звычайных панэльных дамоў пры будаўнiцтве па лiнii дзяржаўных праграм?

— Пры дэталёвым аналiзе работы ўсiх будаўнiчых арганiзацый краiны мы прыйшлi да высновы, што ў чыстым выглядзе самае таннае жыллё будуе МАПIД у Мiнску па заказах упраўлення капiтальнага будаўнiцтва для тых, хто дачакаўся сваёй чаргi як маючы патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

— Ад чаго залежыць сабекошт будаўнiцтва жылля?

— У першую чаргу ён залежыць ад аб’ёмаў будаўнiцтва. Напрыклад, буйны будаўнiчы трэст Магiлёва мае маленькiя аб’ёмы будаўнiцтва, адпаведна i квадратны метр там даражэй. Мiнскiя арганiзацыi будуюць значна большымi аб’ёмамi.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На завочную «прамую лiнiю» «Звязды» звярталiся са сваiмi пытаннямi на працягу тыдня больш як тры дзесяткi нашых падпiсчыкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика