Юнкор упаўнаважаны заявiць
Настасся Целешава
Журналiстамi не нараджаюцца, iмi становяцца — упэўнены ў Беларускiм рэспублiканскiм саюзе моладзi, Мiнскi абласны камiтэт якога падвёў вынiкi конкурсу творчых работ юных журналiстаў «Моладзь у люстэрку гiсторыi».
Цi трэба казаць, што спаборнiцтва ладзiлася ў першы, але, безумоўна, не ў апошнi раз: плануецца, што праводзiцца яно будзе штогод. Удзельнiкамi своеасаблiвай алiмпiяды сталi 46 хлопцаў i дзяўчат з Мiншчыны, якiя даслалi больш за 150 артыкулаў, надрукаваных сёлета. Тэмы матэрыялаў былi акрэслены загадзя: «Цi лёгка быць маладым?», «Гiсторыя маладзёжнага руху ў асобах i падзеях», «Мой сучаснiк». За званне лепшага спаборнiчалi тыя, хто толькi пачаў наведваць клубы юных журналiстаў, створаных пры райкамах i гаркамах БРСМ, i ўжо штатныя карэспандэнты мясцовай прэсы. Мiж iншым, конкурс праводзiўся па дзвюх намiнацыях — сярод вучняў школ i працоўнай моладзi. Дарэчы, пераможцаў чакалi не толькi каштоўныя прызы, але i сустрэча з супрацоўнiкамi вядучых айчынных газет, прадстаўнiкамi факультэта журналiстыкi, а таксама экскурсiя ў Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанiю i ў музей гiсторыi камсамольскага i маладзёжнага руху.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналiстамi не нараджаюцца, iмi становяцца — упэўнены ў Беларускiм рэспублiканскiм саюзе моладзi
|
|