21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хворыя выдатнiкi

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перагрузка

Памылковыя бацькоўскiя ўстаноўкi спрыяюць пагаршэнню здароўя дзяцей

Каму патрэбны хворыя, але разумныя дзецi? Нiкому. Усiм патрэбны i разумныя, i здаровыя. На жаль, сёння такiх не назiраецца. I справа не толькi ў бясконцым рэфармаваннi школьнай сiстэмы, нiзкiх заробках настаўнiкаў, але i ў няправiльных паводзiнах бацькоў, якiя нiколi сабе ў гэтым не прызнаюцца. Гэта iх устаноўкамi жывуць школьнiкi, з-за iх не ўмеюць адпачываць, не атрымлiваюць карысныя для будучага жыцця навыкi пераадолення крызiсных сiтуацый, наладжвання кантактаў, фармiравання грамадскай пазiцыi i г.д. Аднак не ўсё так змрочна. Як выправiць становiшча — дапамагчы свайму дзiцяцi не проста паступiць у ВНУ, але i вырасцi «фiзiчна стойкiм i маральна спелым» чалавекам? На гэтае i iншыя пытаннi адказвае начальнiк аддзела прыкладной псiхалогii Акадэмii паслядыпломнай адукацыi Алена ОСIПАВА.

— У межах рэфармавання школы з’явiўся свабодны ад заняткаў дзень. Былi перагледжаны i вучэбныя праграмы ў бок змяншэння нагрузкi на дзяцей. Так што па фармальных даных цяперашняя нагрузка ў школе можа быць перанесена дзецьмi —праграма суадносiцца з iх псiхафiзiялагiчнымi асаблiвасцямi. Наогул дзiця можа прадуктыўна працаваць на працягу шасцi ўрокаў «плюс» 1,5—2 гадзiны на хатняе заданне. У настаўнiкаў ёсць такая ўстаноўка: чым больш я дам, тым больш вучань будзе ведаць. Настаўнiкi ж лiчаць, што ўся iнфармацыя, якой яны валодаюць, — важная. Не ўлiчваецца той факт, што ёсць мяжа ўспрымання, калi надыходзiць стомленасць. Далейшая разумовая дзейнасць дзiцяцi ў такiм выпадку ажыццяўляецца з дапамогай усiх рэсурсных магчымасцяў арганiзма.

— Мне здавалася, што настаўнiкi апасаюцца не паспець з выкладаннем праграмы...

— Пра тую ж Барадзiнскую бiтву можна расказваць па-рознаму. Адна справа — растлумачыць, што тады адбылося, iншая — прыгадаць усе творы, дзе гэта падзея ўзгадваецца i г.д. Настаўнiк можа палiчыць, што ўсё важна для развiцця дзiцяцi, хоць гэта далёка не так.

Другi фактар перагрузак звязаны з неадэкватным выкарыстаннем матэрыялу, прызначанага для дадатковага вывучэння. Дробны курсiў — дадатковы i быццам бы неабавязковы, аднак чамусьцi ўключаны ў школьныя тэсты. Вучнi вымушаны запамiнаць i прызначанае, як лiчыцца, для паглыбленага, самастойнага засваення.

Трэцяя частка працэсу — хатнiя заданнi. Кожны настаўнiк упэўнены, што яго прадмет надзвычай важны для далейшага жыцця, i аб’ёмы хатнiх заданняў не ўзгадняюцца памiж настаўнiкамi. Дзецi выконваюць хатняе заданне ў сярэднiм ад 2,5 да 3,5 гадзiны. А ёсць жа дзецi з павольным тэмпам дзейнасцi, якiя горш засвойваюць матэрыял, няспешна завучваюць. Такiя могуць сядзець па чатыры-пяць гадзiн.

Чацвёрты момант — бацькi, якiя самым важным заняткам для дзяцей лiчаць добрую вучобу, асаблiва ў старэйшых класах. Яны расцэньваюць школу як падрыхтоўку да будучага жыцця. I, па вялiкаму рахунку, гэта правiльна. Аднак дзiця мае патрэбу не толькi ў фармiраваннi прафесiйнай арыентацыi, але i ў каханнi, сяброўстве, кантактах з равеснiкамi. Гэта важна для пабудовы адэкватных адносiнаў у сям’i, грамадстве, на рабоце. Уласна дома дзiця павiнна не толькi сядзець за ўрокамi, але i... быць у сям’i, назiраць, як кантактуюць памiж сабой мама i тата, самому быць нечым занятым у межах сям“i. А мiж тым, што лiчыцца справай усёй сям’i? Падрыхтоўка да паступлення ў ВНУ! Для гэтага актыўна прыцягваюцца рэпетытары, дзецi запiсваюцца на факультатывы i падрыхтоўчыя курсы. I наш старшакласнiк з ранiцы да вечара займаецца аднастайнай вучэбнай дзейнасцю. Назiраецца што? Нiзкая рухальная актыўнасць, што мае свае негатыўныя наступствы для здароўя, паколькi ў старэйшым школьным узросце завяршаецца працэс фiзiялагiчнага фармiравання арганiзма. А калi ўсе сiлы «кiнуты» на разумовую дзейнасць, то на ўсё астатняе проста не хапае энергii. Так развiваюцца псiхасаматычныя захворваннi.

Асобна можна сказаць пра гiмназii i лiцэi, якiя характарызуюцца высокай эмацыянальнай уцягнутасцю дзяцей у навучальны працэс. Тут назiраецца высокi працэнт дзяцей, матываваных на паступленне, паспяховае навучанне. Адзiн аднаго заражаюць бояззю дапусцiць памылку. Для такiх дзяцей непаступленне ў ВНУ можа стаць вялiкай трагедыяй.

— Якiм жа чынам павiнны паводзiць сябе разумныя бацькi?

— Вельмi важна фармiраваць як мага больш перспектыў. Няправiльна гаварыць: «Ты павiнен паступiць у ВНУ, бо iншай дарогi ў цябе няма». Правiльна: «Калi не паступiш у ВНУ — так часам здараецца ў жыццi, то можаш пайсцi павучыцца на якiх-небудзь курсах, атрымаць першы працоўны вопыт i г.д.». Павiнен быць выбар.

У нашай кансультатыўнай практыцы былi выпадкi, калi працэс эмацыянальнай нагрузкi дасягаў такога ўзроўню, што ў дзiцяцi знiжалася маса цела, а гэта першая прымета таго, што навучанне iдзе ва ўрон здароўю. Былi сiтуацыi, калi ў дзяўчынак ад псiхалагiчнага напружання знiкалi менструацыi. У такiх выпадках можа фармiравацца лакальны страх непаспяховасцi, ён блакiруе сiлы i магчымасцi чалавека.

— Аднак бацькi прымушаюць дзяцей вучыцца, паколькi, быццам бы, лепш усведамляюць, наколькi гэта важна...

— Калi важнасць усведамляюць бацькi, то дзiця не будзе ад гэтага лепш вучыцца. Бацькi выбiраюць ВНУ, плацяць за навучанне... Яно не так ужо i дрэнна. Аднак паралельна будзе адставаць фармiраванне адказнасцi ў дзiцяцi. Яно можа скончыць унiверсiтэт, але што далей? У 22 гады не так проста раптам адарвацца ад матулiнай спаднiцы i самастойна знайсцi работу. Больш карысна самастойна прыняць рашэнне аб тым, дзе вучыцца, навошта вучыцца i перажыць крызiс непаступлення, бо набудзецца вопыт пераадолення крызiсных сiтуацый...

— Якiя яшчэ, на ваш погляд, змены ў бок «разгрузкi» былi б карысныя?

— Зараз абмяркоўваецца перагляд падыходаў да паступлення ў ВНУ. Гаворка iдзе пра ўлiк сярэдняга бала адзнакi ў атэстаце, каб тым самым павысцiь прэстыж школьнага навучання. Тэсцiраванне нiбыта адсунула школу на другi план. Вясной дзецi рыхтуюцца да тэсцiравання i не наведваюць заняткi ў школе. Атрымлiваецца, што заканчэнне апошняй не так i важна. Не сакрэт, што самi настаўнiкi вымушаны рыхтаваць дзяцей да тэсцiравання, а не выкладаць навуку — выконваць свае прамыя абавзкi. Хоць само па сабе тэсцiраванне — рэч прагрэсiўная.

— А на якiх этапах школьнага навучання дзецi перагружаюцца ў найбольшай ступенi?

— Адна з самых вялiкiх нагрузак — у першым класе. Звязана гэта найперш са зменай дзейнасцi. Дзiця раптам займела пазiцыю вучня, з якога нешта патрабуюць. Важна, каб бацькi заўсёды адчувалi сваiх дзяцей. Калi яму не сядзiцца за сталом i хочацца гуляць — адпусцiце. Дзiця павiнна шмат рухацца на працягу дня. У процiлеглым выпадку яно дрэнна сябе адчувае.

— Каму больш шанцуе ў сэнсе адэкватных нагрузак — гарадскiм цi сельскiм дзецям?

— Сельскiя — больш здаровыя, жывыя, хоць iнтэлектуальна могуць i адставаць. Для сельскага школьнiка важная не толькi вучэбная, але i працоўная дзейнасць, яго ўдзел у сямейнай справе. Так дзiця атрымлiвае вопыт адказнасцi за iншых людзей.

— Што ж гарадскiм пераняць у сельскiх?

— У гарадскiх, дарэчы, ёсць вялiкiя магчымасцi для паўнацэннага развiцця. Неабходна мець мноства iнтарэсаў, займацца ў секцыi, а лепш пераходзiць з адной у другую, перабiраць заняткi, каб паспрабаваць сябе ў розных справах. Абавязкова павiнна быць i клубная манера стасункаў. Патрэбна тусоўка, дзе можна нешта абмяркоўваць, спрачацца, паколькi ў падлеткавым узросце фармiруецца светапогляд.

— Якiм чынам могуць спрыяць разгрузцы дзяцей школьныя псiхолагi?

— Перш-наперш задача школьных псiхолагаў — працаваць з тымi людзьмi, якiя ў найбольшай ступенi ўплываюць на дзяцей. А гэта класныя кiраўнiкi, настаўнiкi-прадметнiкi i класныя калектывы. Псiхолаг павiнен працаваць з калектывам, з класам, маючы на мэце згуртаванне апошняга, а таксама фармiраванне маральных iдэалаў, здаровага ладу жыцця.

— Дайце, калi ласка, каштоўную параду: чым заняць дзiця на зiмовых канiкулах?

— Адпачываць — на свежым паветры, у руху! Дайце зразумець дзiцяцi, якiм чынам можна атрымлiваць задавальненне. Нашы дарослыя адпачываюць i атрымлiваюць задавальненне, як правiла, падчас буйных застолляў. Таму i нашы дзецi прывыкаюць да таго ж ладу жыцця. А можна ўсёй сям’ёй пайсцi, напрыклад, у боўлiнг, у тэатр...

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памылковыя бацькоўскiя ўстаноўкi спрыяюць пагаршэнню здароўя дзяцей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика