Так нараджаюцца чэмпiёны
Iрына ПРЫМАК
Пакуль маладзёжная зборная краiны змагаецца за выхад з групы «В» у вышэйшы дывiзiён, клюшкi ў рукi ўзялi юныя аматары спорту для сапраўдных мужчын: учора на лядовай пляцоўцы побач з мiнскiм Палацам спорту стартавалi IX Рэспублiканскiя спаборнiцтвы сярод дзяцей i падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзiдэнта Беларусi.
Першы фiнал турнiру адбыўся сорак гадоў таму. Адметнасць «Залатой шайбы» ў тым, што яе ўдзельнiкамi з’яўляюцца менавiта дваровыя каманды. Адсюль зразумелы i дэвiз, якi выбралi арганiзатары (па традыцыi iмi сталi БРСМ, Мiнiстэрства спорту i турызму РБ, ФХРБ, дзiцяча-юнацкi клуб «Залатая шайба», Мiнiстэрства адукацыi РБ, Фонд сацыяльнай падтрымкi дзяцей i падлеткаў): «Сёння чэмпiянат двара, заўтра — чэмпiянат свету». Чым растлумачыць назву спаборнiцтваў? Спачатку гэта была тая шайба, з якой савецкая зборная ўзяла «золата» ў заключным матчы з канадцамi на алiмпiядзе 1964 года. Учора ж аматарскiя каманды Мiнска разыгралi памiж сабой сiмвалiчную «залатую» шайбу. Такiм чынам, адбылося адкрыццё рэспублiканскай акцыi, мэта якой — расцiць не толькi чэмпiёнаў, але i проста здаровую моладзь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль маладзёжная зборная краiны змагаецца за выхад з групы «В» у вышэйшы дывiзiён, клюшкi ў рукi ўзялi юныя аматары спорту для сапраўдных мужчын
|
|